Литература на уикенд. Хулиганская история беларуского искусства для детей. Хаим Сутин

Культ • редакция KYKY
Книга «Мастацтва Беларусi ХХ стагоддзя. Парыжская школа» – это 110 страниц с 60 иллюстациями, сказками, стихами и играми. Зачем? Чтобы дети узнавали искусство и оно не ассоциировалось у них с пыльными залами скучных музеев. Книжка «Творчых майстэрняў» в коллаборации с современными писателями и галереей «Арт-Беларусь» рассказывает о беларуских художниках, которых нельзя забывать. ПРоект сейчас собирает средства на краудфандинге, и вы можете заказать книгу себе – ссылка есть в конце текста. А KYKY публикует главу про Хаима Сутина.

Хаім Суцін — адзін з самых вядомых прадстаўнікоў Парыжскай школы. Да 2012 года ў Беларусі не было ніводнай яго карціны. У лютым 2012 Белгазпрамбанк купіў карціну «Вялікія лугі ў Шартры, каля віядука» на аўкцыёне Крысціс, а ў 2013 годзе на аўкцыёне Сотбіс — карціну «Ева». Цяпер яна прызнана самай дарагой карцінай у Беларусі, абодва названыя палотны ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Гэтую карціну Суцін напісаў ў 1934 годзе, калі гасцяваў у сваіх сяброў у маёнтку Леў блізу Шартра, у Францыі. Прырода, якая атачала мастака, і яго ўласны настрой сталі адзіным цэлым у гэтай карціне.

Хаім Суцін маляваў не проста рэальнасць, а тое, як гэтая рэальнасць адлюстроўвае яго ўласны стан.

На суседняй старонцы мы пакінулі людзей з карціны Суціна, а ты намалюй прыроду і свет вакол іх так, каб было зразумела, які у цябе настрой сёння.

Хаім Суцін (на іўрыце Хаім значыць «жыцці», не адно, а шмат) родам з мястэчка Смілавічы, якое знаходзіцца за 40 кіламетраў ад горада Мінска. Ён нарадзіўся ў беднай сям’і і быў дзясятым з адзінаццаці дзяцей. Бацька будучага мастака, Саламон Суцін, працаваў краўцом і жаданне сына стаць мастаком не падтрымліваў, лічыў, што хлопец таксама павінен быў працаваць краўцом або шаўцом.

Ужо ў школе Хаім стаў цікавіцца маляваннем. Аднойчы, па легендзе, ён нават скраў з дома дзве патэльні і праменяў іх у старызніка на алоўкі, за што быў строга пакараны. Але гэты эпізод не адбіў у хлопчыка жадання маляваць.

У 1907 годзе Суцін з’ехаў у Мінск, паступіў у вучні да фатографа, працаваў рэтушорам, наведваў заняткі ў школе мастака Якава Кругера, потым вучыўся ў віленскай мастацкай школе. А ў 1913 годзе Суцін пераехаў у Францыю і пасяліўся ў доме-камуне для мастакоў «Вулей» (пра гэта дзіўнае месца ты можаш даведацца больш на старонцы ...). Не маючы магчымасцей зарабляць сваім мастацтвам, Хаім працаваў грузчыкам, рознарабочым, чарцёжнікам, натуршчыкам, дэкаратарам.

Вядомасць і дастатак да мастака прыйшлі толькі ў 1923 годзе, калі амерыканскі калекцыянер Альберт Кумс Барнс набыў больш за 50 карцін Хаіма Суціна.

Суцін і Палетт Журдэн з сабачкай. 1927г.

Ева. 1928г.

У маленечкай вёсцы Варакомшчына, як і ў мястэчках Дварэц, Дзятлава ды Наваельня, зрэшты, як ва ўсім нашым Навагрудскім краі ды і ва ўсёй нашай роднай Беларусі, называць дзяўчынку Евай лічылася небяспечнай справай. Старыя людзі казалі: імя Ева надае дзяўчыне, а пазней і жанчыне, чароўнай сілы. Ева ведае пра тое, пра што іншыя і не здагадваюцца. Ева можам зазіраць у далёкую будучыню, чытаць па левай далоні чалавека яго мінулае, а на правай далоні бачыць яго сутнасць і ўсе здольнасці і магчымасці.

Далёка не кожная дзяўчынка можа вытрымаць цяжар таемных ведаў, таму шмат хто з Евак цяжка хварэў, некаторыя з іх страчвалі памяць, а часам здаралася і найгоршае — яны паміралі ў маладым веку. Імя Ева цяжкае, на ім заўсёды ляжыць адказнасць за ўсе справы, якія рабіліся, робяцца і будуць рабіцца дзяўчынамі, названымі гэтым іменем. Таму бацькам трэба тройчы падумаць, перад тым як назваць даражэнькае дзіцятка Евай. Ну а калі ўжо назвалі, дык усёй сілай трэба такому дзіцяці дапамагаць і ахоўваць яго ўтрая больш, чым усіх іншых дзяцей. Можа, у іншых краінах імя Ева і не мае такой чарадзейнай якасці. Не стану нічога даказваць. Кожны край мае свае звычкі, свае чароўныя таямніцы і дзівосы. У нас так, а ў іх інакш.

Мінская дзяўчынка Ева разам з бацькамі — з татам Сяргеем і мамай Верцяй — схадзіла на выставу карцін, што прыехалі ў Мінск з Парыжа. Доўгі час карціны жылі ў Францыі, а цяпер іх там купілі і перавезлі жыць у Мінск, бо мастакі, якія іх намалявалі, усе як адзін нарадзіліся ў нашай Беларусі. Ева ўважліва разглядала ўсе карціны, але адна ёй спадабалася найбольш. Гэта быў партрэт, намаляваны мастаком Хаімам Суціным. Яно і зразумела, бо на партрэце была жанчына, якая таксама насіла імя Ева. Дзяўчынка Ева мінская ў музеі пазнаёмілася з Евай парыжскай. Яны не толькі пазнаёмілася, але і пасябравалі. Ева малодшая папрасіла ў Евы старэйшай дапамогі.

Дзяўчынка доўга вышывала на сваёй белай сукенцы чырвоную ружу. Яна рабіла гэта надзвычай старанна, але ружа ніяк не вышывалася. Ніткі рваліся. Іголка калола пальцы маленькай Еве. Напарстак увесь час злятаў з рукі і закочваўся чорт ведае куды. Маленькая Ева страшэнна змучылася з вышыўкай, таму і папрасіла ў Евы старэйшай дапамогі:

— Дарагая Ева, дапамажы мне з вышываннем чырвонай ружы! Я яе вышываю, а яна не вышываецца. То ў мяне нітка парвецца. То напарстак зляціць і пад шафу закоціцца. То іголка праколе палец да самай костачкі.

Намаляваная Ева выслухала просьбу і прашаптала:

— Дарагая сястра, я змагу табе дапамагчы з вышыўкай, калі ты мяне правільна папросіш. Каб я змагла дзейнічаць, трэба сказаць чароўнае слова «ажур». Але абавязкова тры разы запар: «Ажур-ажур-ажур». Трэба яго сказаць і паўтарыць сваё жаданне. Разумееш?

— Так! Разумею, — зашаптала дзяўчынка Ева. — Ажур-ажур-ажур, дарагая сястра Ева, дапамажы мне, калі ласачка, вышыць чырвоную ружу на святочнай сукенцы.

Можна не паверыць майму расказу і запытацца пра гэтую гісторыю ў бацькоў маленькай Евы, якія і самі моцна здзівіліся, пабачыўшы скончаную вышыўку сваёй дачушкі. Такой спраўна намаляванай і сакавіта вышытай ружы яны ніколі ў жыцці не бачылі. Уся школа хадзіла дзівіцца на белую сукенку з чырвонай ружай. Усе хвалілі дзяўчынку. Шмат хто спрабаваў дапытвацца пра сакрэт такога адметнага майстэрства, але маленькая Ева нікому нічога не расказвала, бо так наказала Ева партрэтная:

— Кожная дзяўчынка, дзяўчына і жанчына можа папрасіць у мяне дапамогі. Яна павінна сказаць чароўнае слова «ажур» і агучыць сваё запаветнае жаданне. Я выканаю нават самае складанае жаданне, але мая дапамога аднаразовая. Адной жанчыне я дапамагаю толькі адзін раз. І прашу не расказваць, якое менавіта жаданне я здзейсніла. Пра маю дапамогу можна распавядаць толькі самым любімым людзям. Разумееш?

— Разумею, дарагая Ева...

Калі ты мне не паверыш, дарагі чытач, скажаш, што ўсё гэта звычайная казка, тады сам схадзі ў музей і папрасі дапамогі ў намаляванай Суціным Евы. Схадзі — і не пашкадуеш. Галоўнае, не забудзься сказаць ёй «ажур-ажур-ажур» і перадаць прывітанне ад казачніка Адама Глобуса.

Паглядзіце яшчэ раз на карціну Суціна «Ева». Які настрой у намаляванай дзяўчыны?

Часам партрэт нам не вельмі шмат апавядае пра тое, чым чалавек займаецца, дзе жыве і якая ў яго сям’я, але расказвае пра яго настрой. Партрэт Евы менавіта такі. Мы не ведаем, хто яна і чым займаецца, але бачым настрой жанчыны.

 

 

Што мы чулі аб Хаіме Суціне?
Гладыёлусы ў чыстай пасудзіне.
 
Шмат разоў перапісваў палотны.
Маляваў селядцы галодны.
 
Ды, самім Мадзільяні сустрэты,
На ягоныя трапіў партрэты.
 
Непрызнаны сваёй айчынай,
Свет уражваў тушай бычынай.
 
Бо калісь нарадзіўся ў нас
І нашмат апярэдзіў свой час.
 
Кожны рух, кожны колер — адчайны,
Вечны выбух трывогі і тайны.
 
Паміж страхамі, болем і гневам,
Як Адам, шукаў сваю Еву...
 
За мяжой часам пішуць музеі,
Што з Літвы ён або з Расеі.
 
Ды вядома ўсім будзе хай ім:
З Беларусі наш слынны Хаім!
 
А яго геніяльная спадчына
Ёсць і ў нас, і таму — не страчана!

Заказать книжку и поддержать её издание можно тут.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Похороните меня с моим смартфоном

Культ • Евгения Долгая
Что вы храните в телефоне? Понятно, что там есть фото ваших детей, скриншот лайка, который вам поставил Сергей Шнуров, долгие чаты с партнёрами. Но есть ли у вас там тайны, которые не должен увидеть вообще никто? Женя Долгая уже собирала истории людей, которые сталкерят за мужьями, женами, бывшими любовниками в соцсетях и по лайкам вычисляют их измены. Теперь пришло время поговорить о том, почему люди абсолютно серьезно хотят, чтобы в случае их смерти с телефоном случилось то же самое.
Популярное