«Пойдзем з табой у мясцовы наш «Старбакс»

Культ • Мария Русинович
Сення а 18-й гадзіне свае вершы на пяску чытае Mate Lakiato — дзяўчына, якой падабаецца быць паэткай. Арганізатары івэнту на завулку Калініна 3–17 абяцаюць каву і вольны мікрафон — кожны жадаючы зможа таксама прачытаць свае вершы. Марыя Русіновіч запытала у Mate Lakiato, каму сення патрэбна паэзія.

Сення а 18-й гадзіне свае вершы на пяску чытае Mate Lakiato — дзяўчына, якой падабаецца быць паэткай. Арганізатары івэнту на завулку Калініна 3–17 абяцаюць каву і вольны мікрафон — кожны жадаючы зможа таксама прачытаць свае вершы. Марыя Русіновіч запытала у Mate Lakiato, каму сення патрэбна паэзія.

Аліса Ахрамовіч

Паэтка, фатограф, дызайнэрка. Піша вершы пад псеўданімам Mate Lakiato. Нарадзілася ў Менску ў 1989-м. Працавала дызайнэркай афіш і канцэртным дырэктарам з музычнымі гуртамі. У 2012 была валантэрам і арганізатарам івэнтаў у ДК «La Mora», дзе адбыліся яе першыя выступы, аднойчы разам з гуртом The Road Dogs. З’яўляецца стваральніцай праекту «Me.dot.ation», дзе дзеліцца сваімі вершамі. У 2011 годзе ўвайшла ў склад аўтараў зборніка паэзіі «Давайте говорить стихами».

Mate Lakiato: «Зараз лічыцца, што Цвятаева і Ахматава — гэта паэты, з моцу мужчыны-паэта то бок, а ўсе астатнія — гэта паэткі, якія «соплі развешваюць на заборы». Таму «паэткі» — гэта крыўднае вызначэнне для чалавека, які лічыць, што ён робіць нешта выбітнае. Валярына Кустава, напрыклад, кажа, што яна не паэтка. Я падкрэсліваю кожны раз, што я паэтка. Але сёння паэзіі стала зашмат, як поп-музыкі, і кожная другая дзяўчына праз сябе прапускае соплі ці нешта неістотнае, што можна прозай апісаць у статусе ў «Твітары», і тады нічога не зменіцца. Чаму Вера Палазкова папулярная? Бо яна, як Будда! Бо яна такія рэчы кажа, якія Будда казаў, калі жыў ён, а яна жыве зараз. У яе мова ўсім зразумелая. Кожны яе верш — «в яблочко»!

Беларускія хвалі і плыні

У нас ёсць беларускамоўныя і рускамоўныя беларускія паэты. У нас ёсць хваля Хадановіча. Ёсць Зміцер Вішнеў і БУМ-БАМ-ЛІТ. Ёсць Зміцер Строцаў і «Менская школа». Тут трэба зрабіць удакладненне, што ёсць нацыяналізм-шавінізм у дачыненні да мовы. Што да мяне, то мне ўсё роўна — у мяне беларуская, руская, плюс яшчэ англійская. І ў вершах ёсць розныя словы, на розных мовах, я практыкую шматмоўе. Тут больш важкая самаідэнтыфікацыя. Валярына Кустава — гэта беларускамоўная плынь, а ёсць наогул людзі, якія пішуць вершы жаночага полу, ці людзі жаночага полу, якія пішуць вершы.

Аліса Ахрамовіч ака Mate Lakiato, фоты Нікі Паповай




Верш «Мгненьне»

…Разьвязвала гальштук,

расшпільвала гузікі кашулі,

гарачымі вуснамі дакраналася

да скуры

на марозе… цалавала…

Ты шукаў мае вочы,

каб знайсьці праз іх

у ва мне адказ

Яшчэ адзін дотык

…і страціш галаву на раз…

ўдыхала твой пах,

так прагна…

І жарсьць

з’ядала

нас…

…Сказаў: мне час ісьці…

Кажу: чакай… яшчэ адзін….

і пераходзіць год у іньшы…

а ў галаве сьпявае Вінсэнт…

пра трамвайны шлях,

я дыхаю табою…зараз

яшчэ хьвіліну… неба-дах…

вышэй за тытунёвы дым

Ведаеш… хачу бліжэй…

хачу зьліцьця….

І голас усё ніжэй, цішэй…


 Мяне хвалюе, што ў традыцыйнай класічнай беларускай паэзіі няма кахання, якое заснавана не на палітычнай праблеме. Можа, толькі ў Яўгеніі Янішчыц, але ў яе таксама былі праблемы і пытанні пра Радзіму… Зараз гэта актуальна. У яе было вельмі цяжкае жыцце. Яна пражыла 40 год, і яе муж памёр, і становішча было цяжкае. У нас вельмі шмат паэтаў, пра якіх не ведаюць, напрыклад, Наталля Батракова, у мяне ёсць два яе зборнікі, і яна мой сябар у «Фэйсбуку». Але зараз стала прасцей, каб паэта пачулі. Вось Youtube! — зрабіў адзін ролік, і ў цябе ўжо 500 праглядаў. То бок цябе яшчэ ніхто не ведае, але, напрыклад, у мяне з дапамогай суполкі «Кінарыфмы», якая зрабіла кліп, — атрымалася! 

 

Мае вершы заўсёды былі пра сэкс. Не ведаю, як атрымалася, што яны раптам сталі пра каханне. Самы галоўны чалавек, які паўплываў на форму, нават на сутнасць таго, чым я займаюся ў паэзіі, гэта быў Сяргей Карчыцкі — мой выкладчык латыні. Ён паэт, шахматыст. Займаецца сёгі. Я запыталася ў яго на зборнік, і калі я прачытала гэтыя вершы — карацей, усё, што я пішу зараз, сфарміравана ім. І ў гэтую нядзелю, 19-га студзеня, я думаю пачытаць яго вершы таксама. Рок-канцэрт — гэта мая мара! Зрабіць такі, як Вера Палазкова рабіла. Калі нават дыхаць не было чым! Музыка надае вершам настрой. Калі настроіць, потым ужо ідзе сэкс. Калі музыка самастойная і верш самастойны, яны не змогуць існаваць разам. Музыка проста нешта дадае і растаўляе акцэнты.

Верш «Простыя дзеці, што часу не маюць»

Пойдзем з табой у Coffeebox, мясцовы наш «Старбакс»,
прысядзем, паглядзім у вочы — надыходзіць новы час…
 Я чую, як дзеці смяюцца на нашае мове 
 І пяшчота як размаўляе. Я пішу пра каханне і толькі.

Мяне вабіць глыбіня космасу на рагу тых дзвюх вуліц,
я хачу абдымацца з табою без аглядкі, слушна.
 …вяртацца, а пятай дадому. І падаць на ложак у абутку…
 Блытаць права і лева, прыпынкі, казаць па-французску, без кропак

Замовілі каву, чытаем «Большой», яна паглядзела ў люстэрка,
а ты на мяне — мы ведаем: нашыя мроі…супадуць…
 (Анёлы й Езус сведкі…)
 Сёння зіма, як вясна, таму мы — простыя дзеці… што часу не маюць…

але дыхаюць разам
 у кавярні на нашым праспекце…


Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Кава нанова

Культ • Саша Романова

Ў Мінску новы запал: вывучаць беларускую мову на бясплатных курсах, якіх усе больш. Спачатку быў праект «Мова ці кава» Кацярыны Кібальчыч, ў гэтым годзе ён раздзяліўся на дзве часткі. Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская, якія пачыналі працаваць з Кацярынай, адкрылі свой праект «Мова Нанова». Паколькі заняткі вядуць былыя калегі, яны праводзяцца ў аднолькавы час. Няўжо адраджэнню беларускай мовы спрыяе канкурэнцыя? Што не падзялілі былыя сябры? Рэдакцыя KYKY паслухала абодва бакі.