Макулатура #3: «Без галавы»

Литература
«Асіная Фабрыка», удвая пашыраны штат мастакоў і шмат новых аўтараў. На старонках КУ - прэзентацыя трэцяга нумара часопіса беларускае прозы «Макулатура»

Беларуская літаратура на вышыні, гэта лёгка бачна праз тэксты, якія мы цяпер ужо рэгулярна атрымліваем на скрыню. Нават болей: на Беларусі шмат пішуць, і ня толькі паэзію. Не, не зусім так, тут варта адзначыць, што літаратура, якая ствараецца маладым, сучасным пакаленьнем – дзёрзкая, свавольная, няхай месцамі сырая, але моцная, ганарлівая, амбітная. Літаратура, якая ідзе наперад і спрабуе не саступаць ніякім абставінам. І яшчэ: акрамя літаратуры, існуе цэлая гіерархія, цэлы сьвет выяўленчага мастацтва, які нібыта хаваецца, які наўмысна сышоў у маргінэз, сьвет, які добра пачуваецца ў цені. І тое, што ствараецца, што эвалюцыянуе ў галіне суплёту літаратуры й візіі – шчырае, экспэрымэнтальнае, эстэтычна прыгожае, хоць часам і належыць да «эстэтыкі пачварнага». Усё гэта нас вельмі хвалюе, таму мы зь  вялікім імпэтам і любоўю да творчасьці, ня спаўшы, ня еўшы, ня ведаючы адпачынку, стварылі новы нумар Макулатуры!

У трэці нумар часопіса беларускае прозы Макулатура, сымбалічна названы «Без галавы», увайшлі як вядомыя беларускія пісьменьнікі – Уладзіслаў Ахроменка, Аляксей Талстоў і Сяргей Балахонаў, так і пісьменьнікі, якія былі залеглі на дно і ня друкаваліся колькі год – Югася Каляда. Таксама часопіс на сваіх старонках зьмясьціў шмат   новых, цікавых аўтараў – Марк Давыдаў, Зміцер Жызнеўскі, Андрэй Пакроўскі. Макулатура амаль удвая пашырыла штат мастакоў, цяпер ілюстрацый нашмат болей, і гэта акурат пасуе для  тых, хто зьвяртае ўвагу перадусім на выяўленчае мастацтва. Плюс аматарам перакладной літаратуры: часопіс пачаў друкаваць (упершыню!) раман Чарльза Букоўскі «Макулатура» ды працягвае – раман Іена Бэнкса «Асіная Фабрыка» (у гэтым нумары разьмешчаны часткі 4, 5 і 6). А яшчэ ў «безгаловым» нумары ёсьць неверагоднае «жывёльнае» апавяданьне Чарльза Джонсана «Ўсё пад кантролем» і шмат іншага, што варта чытаць, з чым варта знаёміцца.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

10 класічных твораў беларускай літаратуры, трансфармаваных у аблокі тэгаў

Литература

Кароткі змест твораў - справа школьнікаў. Рэдакцыя КУ стварыла свой метад прачытання мастацкіх тэкстаў і ўбачыла, як беларуская літаратура круціцца вакол слова «ШТО».