Пост дня. Хіпстарская агрэсія

Места • Марыя Мартысевіч
Лiтаратарка Марыя Мартысевіч адрэагавала на закрыцце «Старога Менска» на праспекце Незалежнасці іранічным пастом у фэйсбуку пра тое, што адбудзецца, калі ўсе злачнякі Мінска перабудаваць у хіпстарскія кавярні.

Першая хваля хіпстарскай агрэсіі ў Менску завяршылася тым, што кавярню «Стары Менск» перайменавалі ў «Old Miensk Brew Bar». Вядома ж, лепата — але ня час расслабляцца. Яшчэ ня ўсё старое ў горадзе пафарбавана ў белы колер і абсталяванае ікеяй.

Вось ідэі рэбрэндынгу некаторых месцаў, папулярных сярод менчукоў, якія памятаюць Менск з 80-х і 90-х:

— Кафэ «Белочка» на Партызанскім — Squirrel Pub

— Сталоўка на Чырвонай — Red Street Buffet

— Крама «Океан» на Казлова — Seafood Discount Store

— Цырульня «Мечта» на Леніна — Crazy Dream Beauty Shop

— Сетка «Хутка-Смачна» — Chadun Take Away (варыянт: Zlatka to Go)

— Крама «Чарадзей» на Макаёнка — Magic Fruit Wine Boutique

i бонус ад ізраільскіх рэклямістаў:

— Сетка iндыйскiх кафэ Chakra & Shvakra

Нешта забылася… Ага. Тут моладзь абуралася несучаснасьцю сядзібы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны на Румянцава. Зробім там Speech & Beverage Lounge Club.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Блогер Виктор Малишевский и поэт Глеб Лободенко рассказывают о событиях недели

Места • Ирина Михно

«Здравствуй, чужая-мілая» — гэта, безумоўна, хіт сусветнага маштабу, з якім можа паспаборнічаць толькі «Естэдэй». Мая даўняя мара — каб гэтыя дзве роўнавялікія зоркі — Пол Рыгоравіч Макартні і Саша Саладуха — заспявалі дуэтам. Але і дуэт з РСП — варты ўвагі» — Глеб Лабадзенка вместе с Виктором Малишевским рассказал, почему нужно любить белорусский хоккей, стоит ли ходить на благотворительные акции и как лучше слушать орган.