10 августа 2016, 16:48

Раніцай 10 жніўня пайшоў з жыцця беларускі кампазітар, збіральнік фальклору і выкладчык Алесь Рашчынскі. Гэтую сумную навіну KYKY паведамілі былыя вучні Алеся Ўладзіміравіча.

Алесь Рашчынскі нарадзіўся ў Лагойску ў 1949 годзе. Скончыў музычны ўніверсітэт імя Гнесіных у Маскве, а пасля — Акадэмію музыкі ў Мінску. Вучыўся ў класе знакамітага кампазітара Яўгена Глебава. У 1973 спрычыніўся да заснавання аддзяленьня «Народна-харавыя спевы» ў мінскім Музычным каледжы. Доўгі час працаваў з калектывамі «Харошкі» і «Купалінка».

З 1985 года Рашчынскі з'яўляўся членам Саюза кампазітараў Беларусі. Яго творы, з большага, пакуль што застаюцца невядомымі. Шмат сілаў ён прыкладаў да выкладаня, напісання харавых партытур, апрацоўкі беларускіх народных песень і напісання артыкулаў на роднай мове. Як і яго сябра, паэт Ніл Гілевіч, Рашчынскі выдаваў зборнікі беларускіх песень за уласныя грошы і змагаўся за незалежнасць і свабоду беларускай мовы.

Развітаньне з Алесем Рашчынскім пройдзе 11 жніўня па адрасе Альшэўскага, 12, з 13:00 да 15:00.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter