27 сентября 2017, 12:00

Сегодня, 27 сентября, Виктор Мартинович на своей странице в Facebook поделился новостью: со следующей недели стартуют съемки художественного фильма по книге беларуского писателя «Возера Радасці».

Картина будет представлена в формате фестивального короткого метра.

Виктор Мартинович пишет: «Не бачу сэнсу і далей прытрымліваць гэтую інфармацыю. На наступным тыдні пачынаюцца здымкі мастацкага фільма паводле раману 'Возера Радасці'. Здымаць будзе рэжысёр беларускага паходжання, які стала жыве і працуе ў Нямеччыне, Aliaksei Paluyan. Мы сустрэліся з Аляксеем у 2016-м годзе, напярэдадні я праглядзеў ягоныя працы і яны ўразілі мяне мастацкай дасканаласцю і адсутнасцю родавых траўмаў, уласцівых для беларускага кінематографа эры серыяльнага дабрабыту. Мы падпісалі паперы і прагаварылі вузлавыя моманты, якія тычацца фільма. Кіно робіцца ў фармаце фестывальнага кароткага метра. Пра бюджэт, аператара і тэхніку, якія Аляксей вязе з Нямеччыны, вам лепей распавядзе сам рэжысёр. Для пастаноўкі абраная толькі частка сюжэту, якая распавядае пра Ясіна дзяцінства, пры сцэнарнай распрацоўцы па ўзгадненні са мной зменены шэраг абставінаў раману, дзея перанесена ў чароўную беларускую вёсачку (усё іншае - не мае таямніцы, то змаўкаю). Я не ведаю ўсіх дэталяў, але не магу выключаць, што ў фільме будзе гучаць музыка Siarhei Douhushau, якая мне асабіста падаецца сапраўдным скарбам сучаснай Беларусі, вартым шырокай папулярызацыі за мяжой. Мяне запрасілі на здымачкую пляцоўку 16-га кастрычніка, я маю зняцца ў адным з эпізодаў, то я рыхтуюся перакрочыць мяжу, якая адасабляе рэальнасць ад мроі».

Фото: Sasha Abuhovich

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter
По теме