9 апреля 2015, 00:30

Пісьменнік і перакладчык Алег Мінкін сабраў 22 тысячы рускіх слоў і словазлучэнняў, якія пры перакладзе звычайна калькуюць, а не замяняюць беларускімі адпаведнікамі. Напрыклад, «пасхальный» — «велікодны», «катет» — «прастаку̀тная», «за компанию» — «у паляру̀ша».

Ёсць у слоўніку і спрэчныя варыянты перакладаў. Напрыклад, «лифт» — «ві̀нда». Адно слова запазычанае з ангельскай, другое — з польскай. Не зразумела, чаму другое больш пасуе беларускай мове, чым першае.

Па словах Алега Мінкіна, галоўнай яго задачай было стварэнне практычнага дапаможніка для людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай і імкнуцца пазбягаць русізмаў. Ідэю «слоўніка чысціні мовы» яму падказаў раман «Гульня шкляных перлаў» Германа Гесэ. У прадмове да слоўніка аўтар зазначае, што ён сам не мовазнаўца, а толькі актыўны моўны практык. Магчыма, менавіта таму на сайце слоўніка няма ні граматычнай інфармацыі, ні нейкіх тлумачэнняў. У першую чаргу ён прызначаны для тых, хто ўжо нядрэнна валодае мовай. Слоўнік інтэрактыўны: праз спецыяльную форму наведнікі сайта могуць прапаноўваць і свае словы, паведамляе «Радыё Свабода».

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter