«Когда видел, как три ОМОНовца заталкивают в автозак пенсионера, мне было стыдно, что я носил погоны». Экс-силовики о своей работе

Боль • Екатерина Ажгирей
Год назад с защиты Куропат началось сложное время во взаимоотношении силовых структур и людей, которые выражали любые протесты. Троллейбус №37, День Воли, Марши «тунеядцев» запомнились беларусам жесткими разгонами и ощущением, что милиция тебя не бережет, а наказывает. Мы нашли двух экс-сотрудников силовых ведомств, которые согласились рассказать о том, чем занимались. У каждого из них своё отношение к прошлой работе, но одно эмоциональнее другого.

Герой першы, пажадаў застацца ананiмным. Пять гадоў працаваў у крымiнальным вышуку

Ёсць тып людзей, у якiх міліцыя выклiкае розныя эмоцыі: ад непавагі да скрайняй нянавiсці. Раней гэта былі крымінальныя злачынцы, сёння да іх далучыліся праціўнікі цяперашняй улады, зброяй якой яны лічаць праваахоўныя органы. Заканамерна, што і з пункту гледжання сярэднестатыстычнага мiлiцая абодва тыпы будуць адносіцца да катэгорыі парушальнікаў закона. Паміж імі будзе ўзаемнае непрыняцце, гэта вечныя антаганісты. Яны не памiрацца, таму што на адны i тыя ж рэчы глядзяць па-рознаму. Але ж я, як юрыст, лічу, што глядзець можна з правага боку, можна з левага, а iсцiна будзе недзе пасярэдзiне. І вось гэта будуць рэалii. Казаць, што ўся мiлiцыя – гады, тое ж самае, што казаць «усе журналiсты цi ўрачы прадажныя». Усе мы людзі, і ўсе мы розныя.

Мой бацька – міліцыянер, таксама ў міліцыі служыў бацькаў дзядзька. Бацькi мае простыя, з сялян. І сам я звычайны хлопец, нарадзiўся ў правiнцыйным горадзе, дзе пражыў да васямнаццацi гадоў, з перыядычнымi летнімі выездамi на вёску да адной цi да другой бабулi. Менавіта адтуль мая беларуская мова. Для мяне мова – не фетыш, за якi абавязкова трэба змагацца, а штодзённы iнструмент, якім я карыстаюся, i які я нясу у свет. Гэта адна з маiх мiсiй: каб ня ўмерлі.

Кагнітыўны дысананс: міліцыянер, размаўляе па-беларуску, нешта ня так. Цяпер я не перажываю нi за правых, нi за левых, нi за мову, нi за сцяг.

Мне трэба навесцi парадак у сябе ўнутры – толькі пасля стане магчымым вучыць жыць іншых. Знешні свет – гэта праекцыя свету ўнутранага, таму не варта шукаць свабоду і радасць звонку: яны знаходзяцца ва ўнутраным свеце кожнага чалавека. А інакш можна бясконца скардзіцца на дзяржаву, мянтоў, суседзяў і г.д. Я лічу, што цяпер умовы ў нашай краіне даволі спрыяльныя: жывi, вучыся, працуй, гадуй дзяцей. Хочацца – гавары па-беларуску і вучы мове іншых, выдавай кніжкі, гандлюй пагоняй, насі вышыванку, ці што каму па душы.

Фото: Tine Poppe

25 сакавіка ў сталіцы затрымалi ці ня тысячу чалавек. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 1/10. Самых буйных ізалявалі, напаўбуйных пакаралі штрафам, у астатніх запісалі імёны і выпусцілі. Дазволеныя акцыі ў іншых гарадах прайшлі мірна. Усё, краіна жыве далей. Гвалт працягваецца ў фэйсбуку і ў незалежнай прэсе, дзе дублюцца адныя i тыя ж фотаздымкi – сілавікі ў поўным рыштунку затрымліваюць пенсіянераў і вядомых апазіцыянераў. Я ня веру карцінкам, але спрабую аб'ектыуна разабрацца, каб на гэтай падставе зрабiць самастойныя высновы. Гэтаму, у тым лiку, мяне служба ў мiлiцыі навучыла. Першае ўражанне звычайна выклікае шквал эмоцый. А калi пачынаеш разбiрацца, часцяком атрымліваецца адваротная карціна: той, хто спярша падаваўся пацярпелым, аказваецца правакатарам ці большым злодзеем. Але для гэтага трэба правесцi праверку, апытаць бакі, вывучыць рэчавыя доказы. Канечне, з людзьмі, а асабліва са старымі, трэба абыходзіцца больш лагодна. Нехта з маладзейшых атрымаў дручком па дупе. Але я зусім не абавязаны голасна праклінаць амапаўцаў, каторыя ўпяцёх пад рукі-ногі заносілі чалавека у спецыяльны аўтатранспарт. Гэта не разгон, а эвакуацыя.

KYKY: А што вы адчуваеце?

N: Я нiчога не адчуваю, вось прыкладна, як вы.

KYKY: Я адчуваю. Але спрабую разабрацца.

N: А я на ўсё гэта гляджу, як на футбол.

KYKY: Як на гульню?

N: Так. А гэтыя гульцы па-сур'ёзнаму стараюцца, выкладваюцца. I «людзі ў чорным», i «з белымі крыламі». І трэнеры іхныя шчыруюць таксама – міліцэйскія начальнікі і «правадыры» нязгодных. Гэта карцінка для аматараў. А рэальная гульня вядзецца над iмi, на глабальным узроўнi.

Пракачаўся АМАП, форму новую панасіў, рыштунак. З іншага боку – незалежная прэса падвайстрыла інфармацыйнае пяро, грамадзянская супольнасць пратэсціла самадапамогу.

Паглядзiце на дэмакратычны Захад: у Еўропе ці ЗША палiцэйскiя ў такім самым рыштунку аналагічна рэагуюць на парушэнне грамадскага парадку. У любым грамадстве ёсць незадаволеныя, нехта марыць пра рэвалюцыі: «Мы стары свет зруйнуем да аснавання, а затым мы наш, мы новы сьвет збудуем». Хто быў нічым, той будзе ўсім. Добра атрымлiваць вопыт, назіраючы за чужымі памылкамі. Я быў ва Ўкраіне пасля Майдана і не пачуў вялікай радасцi ад простых людзей. У 2014 годзе быў шчыры пад'ём, а ў выніку памянялася элiта – i што? Рэвалюцыя часта прыводзіць да ўлады не самых чыстых людзей, авантурыстаў, якія на словах дбаюць пра народ, а на справе толькі пра ўласныя амбіцыі ды кішэнь.

Я жыву тут i перажываю за ўсё, што тут адбываецца. Мне хочацца, каб у нашай краіне было культурна і спакойна, ўтульна і ўежна ўсім ахвочым. Вось чаго я хачу, а не «гэй, кругом урагі, даеш мову, сцяг хутчэй». Усё гэта ў мяне і так ёсць. Развівайся фізічна, расці духоўна, завядзі сям'ю, рабі сваю працу. Магчыма, гэта занадта рамантычна і ідэалізавана, але лепей так, чым несці пачуццё нянавiсці ды агіды. Калi ўнутры бардак, ён жа будзе i звонку. Калi хочаш нешта змянiць, пачнi з сябе.

Медыа можа накідаць зручны калажык у Photoshop, зрабіць падборачку, смачна гэта падаць, і ў чалавека будзе фармірвацца патрэбная ўстаноўка, ён стане глядзець пад патрэбным вуглом, думаць інакш. Вы, журналісты, вельмі сур'ёзныя людзі. Вы зброя. Раней пісьменнікі былі ўладарамі душ чалавечых, а цяпер блогеры і журналісты.

Замест таго, каб ламаць ці разграбаць паследствы, непажаданую сiтуацыю трэба папярэдзіць. Асабліва гэта тычыцца катэгорыі невыпраўляемых людзей, якія за сваё жыццё праводзяць за кратамі дзясяткі гадоў. Украў – выпіў – у турму. Дзяржава павінна кантраляваць іх. Калі ён пяць разоў адсядзеў за цяжкія злачынствы, то чаго чакаць ад такога грамадзяніна? Магчыма, ён выправіцца за гэты пяты раз, але практыка паказывае, што малаверагодна. Ён выйдзе ды зноў абрабуе кагосці ці заб'е. Таму і патрэбна такая сістэма, якая б не толькі карала, але найперш рабiла прафілактыку.

З дзяцінства я прыняў, што злачынства – гэта кепска, а тыя, хто са злачынствам змагаюцца, робяць добрую справу. Дзеля людзей, а не дзеля палітыкаў.

Я не ведаю, што будзе, калі здзейсняцца ўтапічныя тэорыі, чалавецтва зажыве ў гарадах-сонцах. Я не ўпэўнены, што гэта ўвогуле магчыма. Мне падаецца, што чалавечая прырода ня зменіцца, пры любой уладзе будзе існаваць катэгорыя людзей, якія не ўжывуцца з астатнімі ў гарманічным справядлівым грамадстве. Нехта будзе красці, забіваць ці весці сябе іншым ненармальным чынам. Адпаведна заўсёды будзе іншая сіла, каторая будзе гэтаму супрацьдзейнічаць. Каб была пэўная раўнавага. Калі гэты баланс парушаецца – ідзе ўсплеск злачыннасці. Мы ўжо праходзілі гэта не адзін раз. Цяпер сітуацыя ўраўнаважылася.

KYKY: З вашага погляду, усе тыя, хто зараз сядзяць у турме, – гэта зло?

N: Не, зразумела. Але ж, калі вы запытаецеся ў тых, хто сядзіць, яны ўсе адкажуць, што не вінаватыя. Прынамсі, мне не сорамна за гады маёй працы. Зрабіў зло – атрымай кару. За ўсё трэба адказваць, але ж такога, каб на цябе павесілі забойствы, крадзяжы ды іншыя злачынствы, а ты анёлак, якого бросілі гніць у турму – не, такого няма. Не буду чапляць палітычныя выпадкі: гэта не мая вайна. А што датычыцца звычайных крымінальных справаў, то тут я ўпэўнены.

KYKY: Жартуюць, што шмат супрацоўнікаў міліцыі (АМАП – яе частка) не вельмі добра спяць. Ці так гэта?

N: Сніцца нешта? Наадварот. Нічога не сніцца. Калі я з міліцыі сыйшоў, толькі тады пачало нешта сніцца. Але ж толькі саслужыўцы – тыя, з кім працаваў. Ахвяра ці злодзей – гэта канвеер. Гэта звычайная праца, якую ты праз сабе не прапускаеш. Зрабіў сваю працу і пайшоў далей, пакінуўшы чалавека на волю лёсу, следства і суда. Новы дзень прынясе нешта новае.

Фото: Nazar Elcansky

Пасля школы я паступiў у Акадэмiю МУС, дзе атрымаў адукацыю юрыста, а таксама вайсковую выпраўку праз спецыфіку навучання. Акадэмія – даволі дэмакратычнае месца. Адэкватна і на годным узроўні выкладаецца гісторыя, прававыя дысцыпліны. Некаторыя спецыяльнасці выкладаліся па-беларуску.

Як у Cавецкім Cаюзе, ідэалогіі ў нас не было. Па адным з прадметаў пісаў курсавую пра БНР.

Пасля сканчэння Акадэміі абавязковая адпрацоўка пяць гадоў. Вырашыў вярнуцца ў свой родны горад, працаваў у крымінальным вышуку. Я досыць пабачыў: жыццё грамадскіх нізоў, крыўду і боль, бруд і ману, збiтых і забiтых… Мяне ў гэтым плане ўжо нiчым не здзiвiш, затое ёсць, з чым параўноўваць сваё і чужое жыццё. Не скажу, што я цынiк, але ж стараюся рэальна глядзець на рэчы.

Бычыце, я не волат, я мусіў займацца аналiтычнай працай, а затрымлiваць злодзеяу павінныя спецыяльна навучаныя людзі (АМАП, СОБР і т.п.), якiя мусяць працаваць аўтаматычна, а не думаць пра асобу правапарушальніка. Бо інакш можна атрымаць нож цi кулю. Гэта я і лічу асноўнай задачай падобных падраздзяленняў. Ну а дручкі i разгоны… Гэта «іздержкі праізводства». Наўрадці байцы атрымліваюць асалоду ці прымаюць падобную працу за нейкае геройства. Гэта работа, выконванне загаду начальства, якое ў сваю чаргу атрымала загад ад дзяржаўнай улады, якую ў сваю чаргу прызначыў народ.

KYKY: А чаму нельга сказаць сiстэме «не»?

N: А таму што ты частка сiстэмы і мусiш выконваць загад. Калi загад крымiнальны – адмаўляйся. Разбярыцеся самі, як сябе павесці супрацоўніку ў цяперашнім прававым полі: недазволенае масавае мерапрыемства, людзi парушаюць адміністрацыйнае заканадаўства, мусяць быць затрыманымі, а там разбяруцца. Справядлiвасцi у свеце няма. Ні на Ўсходзе, не на Захадзе. Ня будзе анiякай абсалютнай дэмакратыi. Гэта станецца тады, калi у свеце будзе адна карпарацыя. А цяпер толькі змяняюцца глабальныя ды рэгіягальныя жандармы.

Калi моцна перажываць з-за палітыкі, псiхiка можа не вытрымаць. Служба ў мiлiцыі выпрацавала ў меня цвярозы погляд, стрэсаўстойлiвасць, а таксама ўменне дамаўляцца з людзьмі. Трэба ператрываць эмацыйную хвалю, а потым разважаць і прымаць рашэнні. Людзi ж не разбiраюцца ў сутнасцi, а пачынаюць кідацца эмоцыямі. Лагiчнае асэнсаванне адбудзецца і ўсведамленне ісціны да некага абавязкова прыйдзе, галоўнае, каб не было поздна.

Виталий Королев. Драматург, бывший сотрудник МВД

В 2006 году я заканчивал исторический факультет БГУ, кафедру археологии. В тот момент жизни мне были интересны две вещи, между которыми я выбирал: серьезно заниматься наукой или пойти «служить Родине», как мои деды-герои Советского Союза, прошедшие войну. Сейчас это все воспринимается, как один большой штамп, но в тот момент я реально думал, что, выбрав второй путь, смогу сделать эту страну лучше и приносить пользу своей семье и обществу.

Меня брали в аспирантуру Академии наук, но Георгий Штыхов, легенда беларуской археологии, мне как-то сказал: «Ты можаш стаць археолагам, праца цiкавая, але ж багатым ты нiколi не будзеш». Тогда это было чистой правдой, сейчас, насколько я знаю, увы, ситуация не изменилась: наука, которая не приносит денег в бюджет, а всего лишь работает на познание и анализ культуры, обречена выживать зачастую за счет энтузиазма самих ученых. В общем, посмотрел я тогда на тридцатилетний пиджак лучшего археолога страны и пошел работать в МВД.

Я не буду говорить, где я работал, никаких секретов нет, просто объяснять долго и скучно. Скажу только, что преступников я в глаза не видел, из пистолета стрелял только в тире, короче, «писарем отсиделся». Но шесть лет, проработанные в системе, не прошли зря – опыт это был колоссальный.

Если бы не эти годы, я бы наверняка не начал писать, ведь моя первая пьеса как раз об этом: о системе и человеке в ней.

Кстати, я вот подумал, что в ней (пьеса «Участковые», – прим. KYKY) несмотря на то, что сюжет полностью придуманный, очень подробно освещается вопрос, на который я сейчас отвечаю. Но тем, кому лень читать 25 страниц, я расскажу вкратце про то, что такое служба в милиции.

Так вот, служба в милиции – это постоянный компромисс. Компромисс между работой и семьей, между потребностью самореализоваться и выходом на пенсию в 45 лет. Порой это компромисс между «исполнением долга» и совестью. В принципе, из этого моего пафосного определения многое понятно. Я не хочу рассуждать о мифах и правдах, которые существуют в обществе о милиции. Я могу рассказать о более глобальном понятии, о системе взаимоотношения. Дело в том, что в силовых структурах работает четкая система подчинения и субординации. Пошло это все из армии: если солдат не выполняет приказ и не бежит в атаку, командир должен его расстрелять, иначе никто не побежит в атаку. Но, как мне однажды сказали на военных сборах, армия без войны – это все равно, что секс без женщины. Войны у нас, слава богу, нет, а силовые структуры абсолютно объективно должны существовать и в мирное время, поэтому так и получается.

Главный принцип взаимодействия людей в МВД звучит так: «Я — начальник, ты — дурак. Ты — начальник, я — дурак». Всё. Обсуждению не подлежит.

Здравый смысл и логика второстепенны перед приказом. И это обидно. Не потому, что, закончив восемь классов, крайне недалекий и спивающийся товарищ Шипилов приказывает тебе, офицеру, складывать упавшие с деревьев листья квадратными кучками, а не круглыми – и ты делаешь именно так. Не потому, что это поможет Беларуси процветать, а потому, что у него погоны майора, а у тебя лейтенанта. И он просто невзлюбил тебя и пытается самоутвердиться. Нет, это даже не обидно – это смешно. Обидно, что этот же майор Шипилов имеет власть, которую использует не на благо общества, а на благо себя самого. Вот что обидно. Неправильно, когда человек, который получил хоть какую-то должность, начинает сначала самоутверждаться, потом думать о своем благополучии и только потом, в лучшем случае, делает что-то для пользы других. Но «в семье не без урода», «по одному человеку не стоит судить обо всех». Да. Но в этой системе именно шипиловы чувствуют себя, как рыба в воде, именно они там сидят, пока их не вынесут вместе со стулом. Именно их не мучает совесть и рефлексия.

Если кто-то скажет, что я, мол, воспользовался этой статьей, чтобы поквитаться, то, наверное, будет прав. Но что делать, если когда на мне были погоны, я не мог сказать, что я прав, даже когда действительно был прав? Что делать, если после службы в МВД я запомнил не умных и понимающих начальников, которые, естественно, есть, а глупого и озлобленного Шипилова? Что делать, если мне стыдно, что я носил погоны, когда вижу, как три ОМОНовца заталкивают в автозак пенсионера? Это мое видение. У меня спросили, а я им поделился.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

«В Дагестане до сих пор делают женское обрезание». Как я боролась за права женщин и избегала прессинга полиции

Боль • Евгения Долгая
Ольга Точеная – это девушка с розовыми волосами из Махачкалы, которая больше похожа на модель. Но интернет знает её благодаря маршам против коррупции и поддержке ЛГБТ. Она и её парень Сева Журавлёв уже переехали в Беларусь, но до сих пор помогают дагестанским девушкам избегать насилия и гонений от родственников и силовиков. Мы говорили с Олей и Севой о том, чем им обернулась борьба за права человека в стране, которая живет «по законам гор».
Популярное