Сакрэтны Мінск: шкодная міфічная істота

Места • Дмитрий Мелеховец
Абярэгі, фенечкі і гадзіннiкi з нацыянальным арнаментам; швэдары і майкі; глечыкі, халодная зброя і ўпрыгожанні з паганскімі сімваламі. Усё гэта мы знайшлі ў невялічкай краме «Рагна» на вуліцы Сухой.

Рагна ў літоўскай міфалогіі — шкодная істота, ваўкалак, ведзьма. Нягледзячы на злую назву, прадавец і па сумяшчальніцтве ўладальнік крамы Ігар Міхно — чалавек ветлiвы і лагодны.

— Можна мы пафатаграф...

— Вядома, можна, — недаслухаўшы, адказвае Ігар. — Калі нешта зацікавіць — пытайцеся, дапамагу. Пасля таго, як нам забаранілі фатаграфаваць у краме «Подземка» на праспекце Незалежнасці, яго словы нам як бальзам на душу.

Крама зусім невялікая. Месціцца яна на ўзгорку, важным для нашых продкаў. Паводле некаторых звестак, вуліца Сухая атрымала сваю назву за тое, што падчас веснавой паводкі сюды не даходзіла вада з Нямігі, якая цякла ўнізе. Цікава, што праз вуліцу зусім нядаўна адкрылася яшчэ адно месца, дзе паважаюць беларускае — кавярня «Тры жаўнеры».

За два гады існавання «Рагны» Ігар сабраў у краме разнастайныя тавары. «Усё вельмі ўмоўна. Нельга сказаць, што ў мяне ёсць прадметы выключна беларускай культуры. У нас ёсць і скандынаўскія абярэгі, і прадметы іншых культур», — праводзіць экскурсію гаспадар.

Амаль усе тавары – хэнд-мэйд. Нешта па замове ўладальніка крамы прывозяць майстры, тое-сёе Ігар робіць самастойна. Тут сабраныя прадметы з усіх куткоў краіны. Напрыклад, дэкаратыўнае ўпрыгожванне з раслін зрабілі дзве сястры з Бобрыка, адной з іх 72, а другой 83 гады. А пятнаццацігадовая дзяўчынка з суседняга дома прынесла выдатных звяроў з саломы і маску. Аднак Ігар далёка не ўсе выстаўляе на продаж: «Для мяне важная гістарычная дакладнасць. Ёсць сімпатычныя рэчы, але для маей крамы яны не падыходзяць. Людзі імкнуцца ісці па шляху найменшага супраціўлення.

Паглядзіце, як вышымайкі разыходзяцца. Але я іх проста не магу на прылавак паставіць.

Цяпер усё ўпэўненыя, што мы — страшныя кансерватары, і трэба “адукоўвацца'. Калі б мая бабуля ўбачыла, што хлопцы і дзяўчаты аднолькавыя майкі носяць, страціла б прытомнасць».

Наведнікі крамы таксама неаднастайныя: прыходзяць і юнакі, так і зусім старэнькія бабулі. Са слоў Ігара, яны таксама застаюцца задаволеныя, хоць нічога і не купляюць. Кліентаў у крамы не вельмі шмат, ды і бізнэс апошнім часам ідзе не самым лепшым чынам. «Грошай пакуль няма нават на шыльду новую. але хутка павесім», — усміхаецца Ігар Міхно. — Я лічу, што трэба рабіць такія кропкі беларускай культуры. Можа, людзі перастануць бегаць, і зірнуць нарэшце ў неба?».

Большасць рэчаў у краме ручной працы, таму нават такога панятку, як сярэднi кошт, тут няма. Фенечкі і абярэгі каштуюць каля 80 тысяч, а гадзіннікi з арнаментам, зробленыя абмежаванай серыяй, — амаль два мільёны. Выбар тут сапраўды велізарны. Ігар гатовы распавесці пра кожны прадмет і патлумачыць сэнс кожнага сімвала і арнаменту. Ёсць у Мінску і іншыя крамы з сувенірамі, але тут узнікае нейкае магічнае асэнсаванне еднасці з каранямі. У «Рагне» нам вельмі спадабалася. Але вы пра гэта, напэўна, ужо здагадаліся. Бо мы вельмі рэдка пішам у «Сакрэтным Мінску» пра месцы, якія нам не падабаюцца.

Магазін працуе сем дзён на тыдзень. у будні дзень і ў суботу — да 20:00, у нядзелю — да 17:00. У «Раганы» ёсць сайт, дзе можна зрабіць заказ. А патэлефанаваўшы па нумары, указаным там жа, можна пачуць мілагучную беларускую мову.

Калі ў Мінску існуюць месцы, пра якія вы хацелі б пачуць, пішыце пра іх у каментарах. Фота з ужо апісаных месцаў будуць добра глядзецца пад навінамі ў сацыяльных сетках.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

«Ставить высотку в городе не нужно: мы и так на грани – создать уродца, чтобы потом смеялись над ним». Есть ли в Минске элитное жилье

Места • Алиса Петрова

Чем «люкс» отличается от «престиж»? Являются ли «элиткой» сталинки с лепниной на потолках? Почему архитектора после сдачи проекта отстраняют от выполнения заказа? Как понять, что вам под видом «элиты» предложили квартиру в панельке с новым ремонтом? KYKY попытался при помощи архитектора ответить на некоторые из вопросов.