«Тры тысячы абкураных немцаў – гэта сапраўднае воблака дабрыні»

Культ
«Фестывальшчыкі спяць абапал шасэ ў цяньку дрэў, весела змываюць адзін з аднаго пот трыццаціградуснай спёкі на аўтамабільнай мыйцы, п’юць піва на вуліцах цэлымі кубалітрамі. І ніхто нікога не крыўдзіць. І ніхто не рабуе крамы. Навошта праблемы, калі ёсць свабода?» Ад еўрапейскіх фестываляў мясцовыя беларускія пакуль адрозніваюцца вельмі моцна. Мікалай Янкойць наведаў за апошнія месяцы некалькі музычных фэстаў Еўропы, каб адчуць, у якіх дэталях хаваецца гэта розніца.

«Фестывальшчыкі спяць абапал шасэ ў цяньку дрэў, весела змываюць адзін з аднаго пот трыццаціградуснай спёкі на аўтамабільнай мыйцы, п’юць піва на вуліцах цэлымі кубалітрамі. І ніхто нікога не крыўдзіць. І ніхто не рабуе крамы. Навошта праблемы, калі ёсць свабода?» Ад еўрапейскіх фестываляў мясцовыя беларускія пакуль адрозніваюцца вельмі моцна. Мікалай Янкойць наведаў за апошнія месяцы некалькі музычных фэстаў Еўропы, каб адчуць, у якіх дэталях хаваецца гэта розніца.

Пунктуальнасць

Калі ў раскладзе еўрапейскага фестывалю насупраць назвы гурта стаіць пазнака часу «18.35», ты можаш быць упэўненым, што гурт пачне граць у 18.35. Магчыма, на шэсць хвілін пазней. Магчыма, на тры раней — калі не ўсе гадзіннікі ідуць правільна. Расклад фестывалю — як расклад цягнікоў: спазненні недапушчальныя, іначай саб’ецца ўся сістэма. Ніхто не можа дазволіць сабе пачаць сэт на 40 хвілін пазней, як Джон Ньюман на нядаўнім фестывалі «Мост», — калі сцэна для музыкантаў вылучана на гадзіну, то праз гадзіну неабходна пачаць рыхтаваць яе да наступнага выступу. Гурт завяз у дарожных корках? Памежнікі не прапускаюць апаратуру? Калі гэта не чыйсьці кепскі жарт, то арганізатары хуценька памяняюць парадак выхаду гуртоў на сцэну. Нават калі з-за гэтага крыху больш хэдлайністы калектыў вымушаны будзе выступаць не на галоўнай сцэне, а дзесьці ў далёкім куточку.

Маcштаб

Фестиваль Rok am Ring

Пра Sziget, Glastonbury ці Rock amRing не чуў, напэўна, хіба што глухі аматар музыкі. Куды менш людзей здагадваецца, што кожнае лета ў Еўропе праводзіцца не 5, не 10 і нават не 50 буйнамаштабных фестываляў. Хочаш 10 вечароў запар слухаць музыку ў цэнтры еўрапейскай сталіцы? Бяры квіток да Брусэля на жнівень. Тыднёвая тусоўка сярод прыгажосці швейцарскай прыроды? Горад Ньон раскрывае свае абдымкі. Рок у Барселоне? Фры-джаз на беразе аўстрыйскага возера? Індзі пад небам Скандынавіі? Без праблем. На любым з гэтых фестываляў ты сустрэнеш дзясяткі, калі не сотні тысяч людзей, якія падзяляюць твае музычныя густы. Кемпінгі плошчай з невялікія гарады і 5–6 сцэн рознай накіраванасці — гэта еўрапейская норма. Грашовы абарот на буйных фэстах можна супаставіць з апошнім траншам крэдыта, які Беларусь выплаціла МВФ.

Інфраструктура

Кадр из фильма 'Кавказская пленница'

У гэта цяжка паверыць, але на большасці еўрапейскіх фестываляў — нават на статысячных — няма доўгіх чэргаў за ежай ці півам. Нават туалетаў, як правіла, хапае на ўсіх адначасова жадаючых. Прычынай таму не нейкае звышхуткае абслугоўванне. Стандартнай стала спрошчаная сістэма грашовых аперацый: спачатку ты (за тры секунды) па круглым кошце купляеш жэтончыкі на піва, і чалавек, які для цябе гэта піва (тры секунды) налівае, не вымушаны паўгадзіны шукаць рэшту з тваіх буйных купюр. Скончыліся наяўныя? Спецыяльна для цябе арганізатары паставілі ў гэтым лесе два дзясяткі банкаматаў. Прадугледжаны і чылаўт-зоны, у якіх можна адпачыць ад гучнай музыкі і выпіць штосьці асаблівае. Усё для людзей. Нікому не прыйдзе ў галаву забараніць выхад з фестывальнай пляцоўкі ў Партугаліі ці ў Аўстрыі — гэта таксама адметная рыса РБ.

Смецце

Па гэтым паказчыку Беларусь дае Еўропе фору ў сто балаў — і ўсё роўна выйграе. Сярод звычайных правіл паводзін на еўрапейскіх фестывалях, здаецца, прысутнічае негалоснае «даеў — выкінь талерку пад ногі, дапіў — кінь бутэльку пад дрэва». Праз некалькі гадзін пасля пачатку фестывальнай праграмы пляцоўка пераўтвараецца ў суцэльны сметнік. Праўда, мудрыя еўрапейцы не спадзяюцца выключна на валанцёраў ды прыбіральшчыкаў. Арганізатары выдумляюць «экалагічныя абмены»: напрыклад, збіраеш сорак пластыкавых піўных стаканчыкаў — і мяняеш іх на жэтончык для новай порцыі піва. Беларускай чысціні, зрэшты, дасягнуць не можа ніхто. Нават пасля ўборкі.

Публіка

Працэнт людзей, якія прыязджаюць на буйны фестываль выключна з мэтай паслухаць пэўныя гурты, не такі ўжо і высокі. Гэта ў Беларусі многія едуць на Баравую толькі дзеля Kasabian; еўрапейскі фэст — гэта, у першую чаргу, тусоўка пазітыўных людзей, якія знаёмяцца, весяляцца, бавяць час разам і калі-нікалі падыходзяць пад пэўную сцэну паслухаць-паглядзець сваіх улюбёнцаў. На фестывалі ў Германіі ты лёгка сустрэнеш не толькі галандцаў, італьянцаў і палякаў, але і амерыканцаў ці канадцаў, якія сумясцілі свае еўрапейскія вакацыі з гэтакай вялікай тусоўкай. Зусім не здзіўляе, калі на трэці дзень фэста да цябе падыходзіць вясёлы п’янаваты француз і пытае: «А хто тут сёння ўвогуле граць будзе?

Музыка

Афиша фестиваля Rock am Ring

Адвечная праблема Беларусі (якая з гадамі, зрэшты, паціху вырашаецца): канцэртныя графікі большасці замежных зорак складаюцца ў абыход нашай сінявока-крыштальнай. Так, да нас ужо прыязджаюць Rammstein, Джарэд Лета і Галоўная Плакса Ўсяе Планеты Лана дэль Рэй; а вось дачакацца на гастролі моцных гуртоў з мяжы першага і другога эшалону пакуль складана. Можа, твой любімы гурт — Atari Teenage Riot, заснавальнікі цэлага стылю і ўвогуле па ўсіх паказчыках сапраўдныя зоркі. Толькі ў Беларусі пра іх існаванне чамусьці ведае тры з паловай чалавекі, і прывозіць іх да нас з канцэртам — справа фінансава небяспечная. Ці, можа, ты вельмі любіш модных французскіх мужчынак Phoenix — але і сам можаш прыкінуць, колькі мільёнаў прыйдзецца выкласці за квіток на іх канцэрт згодна суадносінаў «кошт выступу ў РБ / колькасць аматараў у РБ». А вось на буйным еўрапейскім фэсце гуртоў такога ўзроўню ты ўбачыш мінімум дваццаць — магчыма, нават не на галоўнай сцэне, якая падчас выступу тваіх асабістых герояў будзе занятая якой-небудзь «Металікай». Той самай «Металікай», якая да Беларусі таксама даедзе прыблізна ніколі.

Стаўленне да свайго

Паспрабуйце ўявіць, як магілёўскі гурт Nizkiz збірае пад сцэнай фестывалю «Дружба» ў тры разы большы натоўп, чым AnimalJazz. Ці як «Дэльфін» саступае сцэну «Петле Пристрастия», і тусоўшчыкі хуценька збягаюцца з усіх Шаблёў глядзець на прыгожых родных музыкаў. Складана? А вось у Еўропе гэта, зноў жа, норма. Тое, што французскі калектыў Détroit збірае ля галоўнай сцэны фестывалю Dour больш людзей, чым KaiserChiefs — не дзіва ні для каго з французаў ці бельгійцаў-франкафонаў. Французскі хіп-хоп-дуэт Casseurs Flowters прыцягвае не меншую аўдыторыю, чым Raekwon, удзельнік тых самых Wu-TangClan. Іспанцы, італьянцы, немцы любяць сваіх музыкаў не менш. «Supportyourlocal» — для многіх не прыгожы дэвіз, а натуральны жыццёвы прынцып. Калі вы сыходзіце з фестывальнай пляцоўкі падчас выступу B.N., дзесьці ў свеце плача адзін Вітаўт Мартыненка.

Наркотыкі

Размова, канешне, не ідзе пра даўнюю дзяржпрапагандную пагалоску пра горкі шпрыцоў у намётавым гарадку, але факт, што на многіх еўрапейскіх фестывалях у паветры стаіць не столькі пах тытуню, колькі самы сапраўдны ганджа-кумар. Паверце: тры тысячы абкураных немцаў — гэта сапраўднае воблака дабрыні. Ніякіх неадэкватных алкаголікаў, ніякіх пяціста сямідзесяці шасці скокаў са сцэны ў няўдалых спробах стэйдждайвінга, ніякіх дзікіх танцаў з размахам рукапрапелераў на радыус чатыры метры (хіба калі хтосьці з’еў лішнюю таблетачку MDMA). Хіба вам перашкаджае дым, які падымаецца ў неба і там зліваецца ў аблокі, складаючы партрэты Джа, які ўсміхаецца? Еўрапейскай паліцыі гэты дым не перашкаджае ні кроплі. Многія жыхары еўрагарадоў асцерагаюцца паліць марыхуану проста на вуліцах — а вось на фестывалі небяспекі ў курэнні травы не больш, чым у ляжанні на траве. І, канешне, ніякіх спайсаў — толькі натурпрадукт.

Свабода дзеяння

Ахоўнікі ўсміхаюцца і жадаюць добрага вечара. Паліцэйскія загараюць ля свайго аўто на дарозе да фестывалю і дружна хрумкаюць моркву падчас абедзеннага перапынку. Калі вакаліст каліфарнійскіх хардкоршчыкаў Trash Talk падчас сэта на вышэйзгаданым фестывалі Dour заклікае публіку «стварыць праблемы гэтым секьюрыці гайс» і дружна выбрацца на сцэну, то хтосьці з секьюрыці таксама на яе вылазіць. Не, не для таго, каб скінуць адтуль людзей з набеглага натоўпу, а каб разам з народам аддацца энергетыцы музыкі. Фестывальшчыкі спяць абапал шасэ ў цяньку дрэў, весела змываюць адзін з аднаго пот трыццаціградуснай спёкі на аўтамабільнай мыйцы, п’юць піва на вуліцах цэлымі кубалітрамі. І ніхто нікога не крыўдзіць. І ніхто не рабуе крамы. Навошта праблемы, калі ёсць свабода? Паліцыя Еўропы ўмее не ствараць праблемы. І, канешне, у Бельгіі злы сяржант не забярэ вас у пастарунак за тое, што вы скарысталі кусты ў якасці грамадскага туалета.

Дух

Панядзелак. Фестываль скончаны. Кемпінг пакрыху пусцее. Стомленыя ад спёкі, тусовак нон-стоп і недасыпання людзі рухаюцца да аўтобусаў. Палова транспарту ад’язджае да бліжэйшай чыгуначнай станцыі, адкуль народ разбяжыцца па сваіх краінах — блізкіх і далёкіх. А іншая палова сядае на аўтобусы… на наступны фестываль. На руках людзей па тры, пяць, сем стужачак-«праходак». Большасць назбірала гэтыя стужачкі не за ўсё жыццё, а выключна за бягучае лета. Фестывалі ў Еўропе — гэта не проста музычная падзея на выхадныя. Гэта сапраўдны летні лад жыцця — са сваім выключным духам.

 

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

«У парня рядом дом бомбят, а он мне свои треки высылает!» Как минские музыканты разговорили Джона Кеннеди

Культ • Ольга Тяшкевич

«В вашу страну адски тяжело попасть, для начала. Не говоря о том, чтобы какую-то информацию о ней добыть!» — сказал британский барабанщик и ди-джей Джон Кеннеди (не путать с мертвым президентом) Лавру Бержанину (dj Laurel), гитаристу Clover Club Дмитрию Котешову и вокалистке Ольге Тяшкевич. Дело происходило вечером после FSP. Минские ребята катались вместе с британцем из «Хулигана» в «Blondes&Brunettes» и говорили о музыке, израильской военной операции в Газе и личной жизни.