«Мы гуляем у спартанцаў. Мова — наша фішка»

Герои
Сёння у трэндзе вывучэнне беларускай мовы. 22 мая адчыняюцца новыя курсы, ужо трэція па ліку ў Мінску. Каб публіка звярнула ўвагу на курсы «Моваведа», хлопцы агучылі культавыя кінафільмы. Атрымаўся патрыятычны пул відэа, які рызыкуе стаць самай паспяховай віруснай рэкламай. Рэдакцыя KYKY размаўляе с заснавальнікам (абноўлена).

Сёння у трэндзе вывучэнне беларускай мовы. 22 мая адчыняюцца новыя курсы, ужо трэція па ліку ў Мінску. Каб публіка звярнула ўвагу на курсы «Моваведа», хлопцы агучылі культавыя кінафільмы. Атрымаўся патрыятычны пул відэа, які рызыкуе стаць самай паспяховай віруснай рэкламай. Рэдакцыя KYKY размаўляе с заснавальнікам (абноўлена).

Заснавальнік курсаў «Моваведа» Аляксей Шэін: «Курсы, так бы мовіць, новыя-старыя. У 2008—2012 гг. у нас прайшло пяць сезонаў бясплатных курсаў беларускай мовы, і яны сталі самымі першымі масавымі ў Мінску — праз іх прайшло некалькі сотняў чалавек, большасць атрымала сертыфікаты аб заканчэнні. Потым было паўтара года перапынку, і якраз за гэты час узніклі «Мова ці кава» і «Мова Нанова». (На гэтых курсах я не быў, таму не да канца ведаю іх фармат). Наша задача — мінімум нуднай граматыкі і сінтаксісу, максімум слоўнікавага запасу і практыкі праз інтэрактыўнае навучаньне, конкурсы, жартаўлівыя тэсты, дэбаты. Будуць таксама і спецыяльныя госці — на першым занятку будзе вядучы актор Купалаўскага тэатру Павал Харланчук (дарэчы, ён быў сярод тых, хто агучваў ролікі, прычым што прыемна, рабілі акторы гэта зусім бясплатна):

Курсы беларускай мовы «Моваведа» пачынаюцца з 22 мая ў сімвалічным месцы — за Нацыянальнай бібліятэкай, на вул. Францішка Скарыны. Дакладны адрас: Мінск, вул. Ф. Скарыны, 12, БЦ «Валео», 3-ці паверх, канфэрэнц-зала. Заняткі праходзяць кожны чацвер, а 19:00. Кантактны тэлефон: +375 29 6512665

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Человек с бананами в ушах

Герои

Последние новости пронизаны духом бунтарства и тестостерона. Отныне каждый человек в минуту тоски может выбирать, что ему сделать: выложить селфи с бананом в поддержку полузащитника «Барсы» Дани Алвеса или отправить в жопу имперских имбицилов, как Сергей Михалок. Только повторять за барабанщиком Коттаком нельзя: от героизма до тупой хулиганской выходки - один шаг.

Популярное