15 апреля 2015, 23:54

Гурт TonqiXod прэзентаваў кружэлку «Прадмова» ў кнігарні «Логвінаў». «Што за TonqiXod, адкуль узяўся?» — запытаецеся вы. А мы адкажам: пераможца прэміі Experty.by у намінацыях «Лепшы дэбют», «Лепшы рок-альбом» і «Лепшы беларускамоўны альбом».

Десять лучших белорусских альбомов за год. Конрад Ерофеев для премии Experty (+аудио) >>>

Альбом выдадзены невялікім накладам, бо нават самі музыкі разумеюць, што фармат CD імкліва губляе папулярнасць. «Дыскі слухаюць толькі тыя, каму патрэбны крыштальна чысты гук, і людзі з магнітоламі ў аўтамабілях, — мяркуе лідар гурта Уладзь Лянкевіч. — Наша музыка добра падыходзіць абедзвюм катэгорыям. Дальнабойшчыкам — самае тое!» На ўсялякі выпадак, гэта быў жарт. Гурт грае арт-рок.

Прыдбаць дыск з «Прадмовай» зайшоў лідар гурта «Палац» Алег Хаменка: «Увесь альбом я, шчыра сказаць, не слухаў. Чуў толькі самотнікі, якія выходзілі раней і з'яўляліся на 'Тузіне гітоў'. Хлопцы мне вельмі падабаюцца, бо граюць эксперыментальную музыку, а яна самая цікавая, бо прыўносіць развіццё і ў музыку папулярную. Як магу, падтрымліваю гурт, бо ён робіць вельмі важнае. Эксперыментальных гуртоў у нас пакуль замала, а Tonqixod — гэта якраз тое мастацтва, што здзіўляе».

Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца 20 красавіка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Пачатак у 19:00.

Фота: www.vk.com/tonqixod.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter