6 апреля 2016, 16:39

Раптоўная смерць Ганны Вольскай амаль супала з пачаткам краўдфандынгавай кампаніі ў падтрымку новага альбома Лявона Вольскага. Але гэтыя трагічныя абставіны не змянілі рашучасці музыкі давесці справу да лагічнага фіналу.

«Краўдфандынг — адзін з апошніх праектаў Анечкі. Яна нават чула частку песень з будучай плыткі, — распавядае Лявон Вольскі. — Мы мусілі запусціць кампанію на некалькі тыдняў раней, але пакуль дарабілі сайт, пакуль вырашылі ўсе тэхнічныя пытанні, Анечка акурат патрапіла ў лякарню. Менавіта праз тое, што гэта праект, над якім яна працавала даволі доўга, які яна вельмі хацела здзейсніць, мы вырашылі нічога не спыняць… Прыняць тое, што здарылася з ёй вельмі складана і ў пэўным сэнсе немагчыма. Але шчыра дзякую ўсім за падтрымку ў гэты вельмі цяжкі момант. Мне зараз складана сказаць, калі і якім выйдзе новы альбом. Але гэты альбом абавязкова будзе».

Дыск мае стаць працягам паспяховага альбома «Грамадазнаўства». Як і першая частка, ён будзе запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам. На гэты момант сабрана 60% неабходных сродкаў. Зрабіць свой унёсак можна праз сайт www.lavonvolski.com.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter