26 апреля 2019, 13:52

Зинаида Бондаренко, легендарный диктор беларуского телевидения и народная артистка Беларуси, отпраздновала 80-летие. Она работала «в телевизоре» больше 40 лет: Зинаида – та самая ведущая «Калыханкі» с завораживающим голосом. В большом интервью TUT.by Бондаренко рассказала о цензуре, встречи с Машеровым и о том, как сейчас работают беларуские журналисты. KYKY собрал лучшие цитаты.

О том, как стала диктором

«Я скончыла медвучэльню, планавала паступаць у медыцынскі інстытут. Але падчас вучобы хадзіла ў драматычную студыю, і ў той час аб’явілі конкурс дыктараў на мясцовым тэлебачанні. Кіраўнік нашай драматычнай студыі Сяргей Паўлавіч Астравумаў мне прапанаваў схадзіць на гэты конкурс. Ну я і пайшла. Народу было шмат, асабліва жанчын. Раптам дзве з іх кажуць, што, маўляў, у адной з іх сусед – рэжысёр. І ён сказаў, што калі на конкурс прыйдзе нейкая Бандарэнка, дык вам там няма чаго рабіць. А я яшчэ стаю і думаю: «Ой, яшчэ нейкая Бандарэнка павінна прыйсці». Гэта толькі калі мяне вызвалі, зразумела, што Бандарэнка – гэта ж я! Гэты конкурс я прайшла і спачатку сумяшчала працу дыктара з экзаменамі ў медвучэльні, пасля пачала працаваць стабільна. У нейкі момант адчула, што маіх ведаў мала, каб быць дыктарам, і паступіла завочна на беларускае аддзяленне філфака ў педінстытут. Гэта быў адзіны гуманітарны інстытут на той час ў Гомелі». 

О старом телевидении

«У Мінску ў той час ішлі дні гомельскай студыі. Мы прыехалі туды з рэжысёрам, прывезлі бабіну з сабой. У той час не было прамой тэлевізійнай сувязі са сталіцай і рэгіёнамі. Гэта не тое, што цяпер: кнопку ўключыў – і пайшоў Гомель, пераключыў – і пайшоў Віцебск. Раней не было ні рэтранслятараў, нічога».

О цензуре на телевидении

«Цэнзура была вельмі жорсткая. Хаця, што мы там маглі гаварыць? Калі працавала на гомельскім тэлебачанні і, напрыклад, эфір быў увечары,

ўжо днём я брала тэксты і ішла да цэнзара, які іх чытаў і ставіў штамп на ўсіх старонках: «разрешено».

«Больш я навучылася праяўляць самастойнасць, калі пачала ездзіць у Маскву. Там дыктараў вучылі, як імправізіраваць. Нам расказвалі прафесійныя рэчы: як з вялікіх сказаў рабіць кароткія, каб не было ментарскага тону, каб з’явілася размаўляльнасць, каб мова была мяккая і мілагучная, каб была сугучнасць з настроем тэлегледачоў. Нягледзячы на гэта, дыктары цэнтральнага тэлебачання вельмі доўга кандова чыталі. Гэта адбывалася таму, што павінен быў быць не тое што настаўніцкі, павучальны тон, а такі, каб убіваць чалавеку ў галаву думкі і ідэі Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі. Ведаеце, як раней давалі вызначэнне слову «дыктар»? Гэта праваднік ідэй і прадвызначэнняў Камуністычнай партыі Савецкага саюза. Так пачынаецца кніжка Вольгі Высоцкай, дыктара №1 усесаюзнага радыё. А цяпер атрымліваецца, што тыя самыя журналісты сталі праваднікамі ідэй толькі свайго ураду. У Расіі свой, у нас – свой». 

О дресс-коде

«За гэтым сачылі. Але ў нас не было вялікіх матэрыяльных магчымасцяў, таму што нам на вопратку на аднаго чалавека выдавалі па 150 рублёў на год. А трэба было кожны дзень выходзіць у эфір. Дыктары так фантазіравалі: набывалі блузон, а потым там нешта перавернуць – і зноў апранаюць. Ужо потым у нас з’явіліся свае мастакі па касцюмах. Спачатку нам шылі касцюмы і сукенкі ў атэлье Дома ўраду, але пасля нас адтуль папрасілі. Аказалася, што мне пашылі сукенку з той жа тканіны, як і жонцы другой асобы ўрада. І яна прыйшла на мерапрыемства ў гэтай сукенцы, а я выйшла на сцэну ў сваёй, але з такога ж матэрыялу. Безумоўна, жонкі іншых чыноўнікаў пачалі на гэту даму зларадна паглядаць, і яна была вымушана выйсці з зала. У выніку пасля гэтай гісторыі мы пачалі браць сукенкі і касцюмы напракат ў Доме мадэляў. Я шмат ездзіла і вяла знакавыя мерапрыемствы. І адразу адчула, што трэба выходзіць на сцэну ў нацыянальным – вышыванках. Калі я беларуска, то павінна несці ідэю беларускасці ўсім сваім абліччам і паводзінамі».

О Брежневе

«Вельмі доўга Мінску не давалі званне горада-героя, раптам далі. Але пасля гэтага прайшоў год – зорку не даюць, другі праходзіць – не даюць, трэці – не даюць. Менчукі ўжо пачалі гаварыць, што, можа, адмянілі ўсё.

А Брэжнеў хварэў, і ўрэшце рэшт у 1978 годзе прыехаў уручаць у Мінск зорку героя. Божа мой, што тут пачалося!

Вырашылі правесці канцэрт у Оперным тэатры. Мне рэжысёр сказаў, што канцэрт павінен скончыцца роўна ў 21.00. У генсека ў сэрцы стымулятары, праз кожныя дзве гадзіны павінна быць падсілкоўванне. Але ж гэта канцэрт. Усё ішло спакойна, прыкладна ў 21.00 я выйшла на сцэну і аб’явіла, што выступае дзіцячы народны калектыў «Ровесник», і раптам перад маім носам заслона шух – і зачынілася. Дзеткі і ўсе мы засталіся па той бок залі. Але калі я гаварыла, то заўважыла, як да Брэжнева бягуць людзі. І потом мы ўжо ўбачылі, што яго выцягнулі з залі пад рукі. Пасля канцэрту я памчалася на поезд да Масквы на запіс нейкай праграмы. На наступны дзень у «Астанкіне» ўсе пачалі пытацца, што ў нас там адбылося. Трансляцыя ішла на увесь Савецкі саюз, і рэзка ўсё абарвалася. «Ці ён, можа, памёр, ці што?» – пыталіся. «Не, – кажу. – Жывы».

О встрече с Машеровым

«Гэта было на плошчы Перамогі 9 траўня. Мы вялі рэпартаж падчас таго, як да плошчы рухалася калона ветэранаў. Бралі інтэрв'ю і размаўлялі з ветэранамі, генераламі. Я яшчэ да канца не распытала аднаго з генералаў, як ужо падбеглі кэдэбэшнікі і папрасілі прыбраць камеры і сысці, бо на гэтым месцы павінен стаяць Машэраў. Генерал, з якім я размаўляла, грозна сказаў: «Зіна, стой, ні з месца! Яны мяне не зварухнуць! Сёння наш дзень!» І кэдэбэшнікі сцямяшыліся.

І раптам я бачу: ідзе Пётр Міронавіч з усмешкай. Павіншаваў нас са святам. Сапраўды, яму прыйшлося стаць збоку ад нас, і ён мне на вуха сказаў: «Спасибо вам, Зинаида, за все, что вы делаете». Ён жа інтэлігентны чалавек». 

О беларуском телевидении

«У нас талерка, і мы глядзім «Белсат», украінскія тэлеканалы. Беларускія каналы гляджу вельмі рэдка. Але журналісты, менавіта інфармацыйнікі, сталі вельмі добра працаваць, але мне крыўдна, што не па-беларуску. Які гэта нацыянальны канал, калі не чуеш беларускай мовы? І калі ўсе ў адну дуду дуюць – гэта ж нецікава. Паглядзіце ўва Украіне – там жа на тэлеканалах прадстаўляюць розныя кропкі погляду. І яны іх адстойваюць».

О том, чему научилась в жизни

«Шмат чаму навучылася. Я чалавек неверагодна шчаслівы. Я ўсё выпрабавала на сабе і жыццё навучыла мяне быць крышку ўпартай, адстойвайць сваю пазіцыю. Я вельмі рада, што не здрадзіла сваім ідэям і пазіцыі. І таксама вельмі рада, што ў час сышла з тэлебачання, папрацавала у Фінберга, але таксама прыйшлося праз сваю пазіцыю сысці. Нічога страшнага. Я ўдзячна за ўсё лёсу і богу, што вядзе мяне па жыцці».

Фото обложки: whereminsk.by.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter
По теме