4 ноября 2015, 13:17

У ім чытачы знойдуць па адным адметным беларускім словазлучэнні на кожны дзень. Усяго 366 словазлучэнняў з вясёлымі малюнкамі мастачкі Дар'і Мандзік.

Каляндар добра дапамагае тым, хто хоча ўзбагаціць сваё веданне беларускай мовы. Гэта ўжо другое такое выданне — аналагічны каляндар на 2015 год хутка разыйшоўся праз беларускія кнігарні.

«Думаем, што сакрэт поспеху — і ў прывабным дызайне, і ў цікавай падборцы словаў, што надае календару і адукацыйны эфект. 'Не маўчы па-беларуску!' — гэта і для дзяцей, і для дарослых. Таму мы вырашылі выдаць яго і на 2016 год, дапоўніўшы новымі цікавосткамі», — каментуе Алена Макоўская, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!», з ініцыятывы якой выдадзены каляндар.

Новы каляндар шмат у чым паўтарае стары.

«Навізна праекта сатрэцца, калі кожны з нас зможа без запінкі назваць усе навакольныя рэчы па-беларуску, — лічыць мастачка Дар'я Мандзік. — Я буду радая, калі новы тыраж трапіць да тых, каму не хапіла мінулага. А астатнім зычу паўторнай асалоды і ўвагі, каб знайсці для сябе нешта новае!»

Друкаванае выданне календара ўжо ёсць у беларускіх крамах. А яго мабільная версія дасяжная для бясплатнага скачвання па спасылках: для iOS і для Android.

Фота: budzma.by.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter