«За пять лет зоны такого ада не видел». Почитайте, как в тюрьмах обращаются с силовиками, которые не выполнили преступный приказ

Боль • Змитер Дашкевич

Активист Дмитрий Дашкевич оказался за решеткой 27 октября – как и многие этой осенью, он был признан виновным по народной статье 23.34. В заключении Дашкевич познакомился с двумя экс-силовиками. Они лишились свободы ради нас с вами – и сейчас живут в нечеловеческих условиях. Почитайте, что пишет о них Дмитрий – это важно. 

Дашкевич – активист, который в начале нулевых был лидером оппозиционного движения «Молодой Фронт». Собственно, за «деятельность от имени незарегистрированной организации», которая уже тогда расходилась с политикой партии, 1 ноября 2006 года Дашкевич впервые попал в колонию – его осудили на полтора года. 24 марта 2011 года активиста снова отправили в тюрьму – на два года по статье 339 УК «хулиганство» после декабрьских событий в Минске. Дашкевича признали политзаключенным – но он не вышел на свободу даже в назначенный срок. 
В 2012 году активист получил дополнительный год лишения свободы за «злостное неповиновение требованиям администрации». Так что Дмитрий действительно видел многое, но даже его удивляет то, что происходит в беларуских тюрьмах сейчас. Далее – его монолог. 

«Народная мудрасьць кажа: ніколі не кажы ніколі. І я стараўся так і рабіць. А потым абнаглеў і падумаў: ніколі і нічым вы мяне ўжо ня зьдзівіце ў турме. І вось пераступіла нага мая камеру №7 Ізалятара часовага ўтрыманьня. Палкоўнік запасу Сяргей Маслоўскі, які падняўся з падлогі, аж прысьвіснуў, бо перад уваходам у бетонную клетку зь мяне зьнялі палову вопраткі ўключна з курткай: як ты сядзець тут будзеш?! Прысьвіснуў і я, бо  за год пяць бадзяньня па турмах і зонах я такіх умоваў адсідкі не сустракаў. 

Бетонныя клеткі Ізалятара часовага ўрыманьня, камеры №7 і №8, незразумела да якога юрыдычнага статусу належаць. Па-першае, я даўно ня бачыў камер з крывой бетоннай сьцяжкай заместа падлогі. Нават у самых дабітых зонаўскіх ізалятарах падлога засьцелена дошкамі ці ў горшым выпадку плітамі з якога пілавіньня. Бо вільготныя бетонныя ізалятары – галоўная крыніца сухотаў. Па-другое, у зонаўскім ізалятары на ноч адкідаюць нары, у турэмным карцары адкідаюць нары і даюць на ноч матрац з коўдраю. Натуральна, у кожнай камеры ёсьць прыбіральня з вадой і нават рукамыйнік з вадой. У зімні пэрыяд часу і ў ізалятары дазваляецца апранаць пад робу нацельную бялізну. Статус жа бетонных клетак ІЧУ ні пад што не падыходзіць – перад уваходам стараюцца максімальна распрануць (адна вопратка – зьнізу, адна – зьверху), нара на ноч не адкідвацца, ваду ў рукамыйніку і ўнітазе адмыслова адключылі (каб ты сядзеў у камеры як быдла ў стайні – хадзіў у прыбіральню і ня мог змыць) – гэта проста катоўня памерам 1,6 на 3,2 метры, а ня камера.

Мы сьпіна да сьпіны прылеглі на запасную Сяргееву кофту, падклалі бутэльку вады пад галаву ды кожную гадзіну падымаліся, разьміналі косткі, мяняліся бакамі – і пры кожным пад'ёме я проста сьмяяўся, асэнсоўваючы ў які сюр я патрапіў. Палкоўніку было ня так сьмешна, бо ён на той час гагатаў ужо 15-я суткі. І першую ноч Сяргей Маслоўскі распавядаў мне сваю гісторыю.

Ён кіраваў ДАІ Менскай вобласьці і ў 2010 годзе сышоў на пенсію. Сёлета далучыўся да выбарчай кампаніі, езьдзіў са штабам па гарадах. Сяргея арыштавалі на шэсьці 11 кастрычніка, добра апрацавалі дубіналам, далі 15 содняў і павезьлі ў Жодзіна. 

Ў Жодзіне ж, зразумеўшы, што перад імі палкоўнік запасу, чамусьці не прынялі і павезьлі назад у ІЧУ, дзе кінулі ў катоўню №7. Ашалеўшы ад убачаных умоваў палкоўнік адмовіўся прымаць ежу. Праз тры дні ў яго падскачыў ціск і прыехаўшая хуткая прыняла рашэньне арыштанта забіраць. Начальнік ІЧУ не хацеў аддаваць, але доктар настаяў. Сястрычка, якая прымала Сяргея ў шпіталі МУС, сказала: «Ня бойцеся, мы вас ім не аддадзім».

Доктарка, якая ставіла Сяргею першую кропельніцу, бачачы ягонае сіняе цела, плакала і казала: «Мы ўсе за вас».

Начальнік ІЧУ не здаваўся: выставіў Сяргею кругласуткавы канвой і езьдзіў асабіста ў шпіталь, каб як мага хутчэй вярнуць арыштанта ў ізалятар, што нейкім чынам і зрабіў праз чатыры дні. Але трохі ачуняўшы і едучы назад у ІЧУ, Сяргей быў хаця б перакананы, што цяпер яго зьмесьцяць у звычайную камеру. Якое ж было зьдзіўленьне 55-гадовага палкоўніка, калі яго зноў кінулі ў бетонную клетку. Але гэтым разам ён прарваўся са швэдарам і лёгкай, але курташонкай – гэта ратавала здароўе яму і цяпер мне. 

На наступны дзень, увечары панядзелака 26 кастрычніка, Сяргея Маслоўскага мусілі вызваляць. «Начальнік абяцаў, што вызваляць», – пераконваў мяне Сяргей. «Ну глядзі, – кажу я яму, – Калі дасядзіш да вечара, то пэўна пойдзеш дахаты. Калі дзёрнуць з камеры раней – раскрутка». Гадзіне а 12 расчыніліся дзьверы камеры і Сяргею загадалі сабрацца з рэчамі. Радасны палкоўнік падскочыў і ўчапіўся за зубную пасту. «Чаго ты радуешся?» – спытаў я яго. «Дык на свабоду ж! – Якую свабоду, калі ў цябе тэрмін да вечара, а цяпер шчэ абеда няма? – Мне абяцалі свабоду! – Кажу табе, гэта раскрутка. – Але начальнік абяцаў!» Так мы і разьвіталіся не сышоўшыся ў думках: радасны палкоўнік запасу пакінуў мне свой швэдар – і больш у катоўні №7 я яго ня бачыў.

Ходзячы потым туды-сюды па камеры я падумаў, што не хапае для паўнаты карціны, каб бетон залівалі вадой. Падзяліўся гэтым меркаваньнем з сядзельцам катоўні №8, які распавёў мне, што першы тыдзень яму так і залівалі. І як ён быў босы, то залазіў на зэдлік і чакаў, калі вада высахне. Сядзеў жа ў суседняй клетцы, а можа шчэ сядзіць і зараз, Дзьмітры Кулакоўскі – 37-гадовы капітан міліцыі, які ў Заводзкім РАЎСе 9 жніўня кінуў дакументы з рапатам на стол і перастаў хадзіць на «працу».

Капітана шукалі з СОБРам і ўрэшце арыштавалі. Спрабавалі навесіць крымінал за нейкае быццам бы злоўжываньне, але зрабіць гэта было цяжка, і пачалі мурыжыць суткамі. 

Першы раз далі 12. Па сканчэньні – паднялі на ноч у звычайную камеру, а на наступны дзень выпісалі новыя содні. Абвінавацілі яго ў тым, што па вызваленьні з ІЧУ фоткаў будынак на тэлефон і на заўвагі супрацоўніка не рэагаваў. Дзьмітры заявіў, што яго не вызвалялі нават з ІЧУ, але «сьведка» сказаў, што вызвалялі. Дзьмітры заявіў, што ў яго і тэлефона няма ў рэчах, але «сьведка» сказаў, што ёсьць. Капітану далі 15 і вярнулі ў катоўню №8. Пачутае далей мяне ўвяло ў поўны ступар: чалавека больш за 20 дзён ня водзяць мыцца, не даюць яму таблеткі, якія прынесла жонка і якія ляжаць пад камерай, не дапрасіўся ён нават сваю зубную пасту. Я з маім паслужным сьпісам такога катаваньня ня толькі нідзе ня бачыў, але і ня чуў нават.

І кіруе катаваньнямі асабіста начальнік ІЧУ, які і мяне распранаў. На мае пытаньні пра законнасьць такога ўтрыманьня садыст перадгенеральскага чыну доўга мацярыўся і пагражаў расправай. Хоць мне пашанцавала – за мяне на волі малілася царква, ваявала жонка – мяне памурыжылі толькі трое сутак. Думаю, не па добрай волі, а пад ціскам грамадзкага меркаваньня, вырашылі этапаваць у Баранавічы і перад гэтым перавялі на ноч у звычайню камеру. Зайшоўшы ў яе, я гагатаў ужо на поўную – на нарах сядзеў мой стары знаёмы, палкоўнік запаса Сяргей Маслоўскі. 

«Ну што, на свабодзе?» – сьмяяўся я, бо так моцна кантраставала аблічча радасна выскокваючага з катоўні Сяргея з надзьмутым Сяргеем у камеры, што я ня мог сябе стрымліваць. «Ага!» – буркнуў Сяргей і распавёў мне працяг сваёй гісторыі. Адразу па вызваленьні з катоўні №7, яго ўзялі на калідоры супрацоўнікі Савецкага РАЎСа і павезьлі да сябе, дзе аформілі супраціў міліцыі і вярнулі ў ІЧУ. На судзе Сяргей даведаўся, што ў 17:40 ён супраціўляўся на пл. Якуба Коласа. Сяргей запярэчыў, што ён жа вызваліцца мусіў у 17:10. Судзя сказала, што часу ў яго хапала. Сяргей запярэчыў, што яго ня вызвалілі, але завезьлі ў РАЎС, сьведка сказаў, што Сяргей адмаўляўся праехаць для высьвятленьня асобы. Сяргей запярэчыў, што яму не было б сэнсу адмаўляцца – у яго і пенсійнае пасьведчаньне з сабою, сьведка сказаў, што Сяргей падазроная асоба і дакументаў недастаткова. Вынік: новых 15 содняў. Але гэтым разам ужо ў звычайнай камеры. 

І зважаючы на мой няспынны сьмех, Сяргей пачаў сьмяяцца і сам. «Толькі калі ў машыне на Савецкі РАЎС брасьлеты зашпіліліся на маіх руках, я зразумеў, што ты казаў мне праўду», – згадзіўся нарэшце са мной палкоўнік запасу. Але сорамна было мне, калі я лёг на матрац і чамусьці заснуць на ім мне было яшчэ цяжэй, чым на бетоне. І я пасярод ночы зразумеў, чаму мне так няёмка – у суседняй камеры ўсё яшчэ ляжыць на бетоне Дзьмітры Кулакоўскі. 

«Ведаеш, сябар, – казаў я перад тым суседу, – Ты мусіць выжыць, бо нам трэба міністар МУС якія сядзеў у турме. 

Які ведае, што такое душэўныя і фізычныя пакуты ў камеры чалавека – і чалавека віноўнага, і тым больш невіноўнага. Нам трэба такія кіраўнікі сілавога блока і дзяржавы, якія ведаюць, як гэта – зьбірацца падохнуць у бетоннай клетцы». І я веру, што мы перажывем гэтыя жахлівыя дні, у нас няма іншага вар'янту, бо пры іншым вар'янце ня будзе нас саміх, мы перажывем – і такія людзі, як Дзьмітры Кулакоўскі будуць кіраваць новай Беларусяй, у якой ня будзе месца дзяржаўнаму садызму і ман'якам пры ўладзе. 

Я абяцаў суседу па катоўні, што буду маліцца за яго і крычаць пра яго людзям – і я малюся і крычу, бо іншых сродкаў дапамагчы ў нас няма, мы жывем у дзяржаве дзе «часам не да закона», і гэты час зацягнуўся на 26 гадоў. І я заклікаю маліцца за тысячы вязьняў, за дзясяткі тысяч зьбітых, за сем'і забітых і скалечаных і крычаць аб іх пакутах кожнага. Гэта голас лямантуючага ў пустыні – як кажа Біблія пра Яна Хрысьціцеля. Я буду крычаць як парадзіха – кажа аб Сабе Бог праз Ісаю. Калі яны замоўкнуць, камяні будуць крычаць – кажа Ісус Хрыстос пра Сваіх вучняў. Дык не прымушай крычаць камяні, крычы сёньня ты. І няхай гэты крык пачуе Гасподзь».

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

«EPAM и Wargaming тоже ликвидируете?» Беларусы отвечают на идею Лукашенко шантажировать бизнес профсоюзами

Боль • редакция KYKY

Вообще профсоюзы – это организации, которые создаются ради рабоников и защищают их же. Но «власть» в Беларуси считает, что профсоюзы нужны только тогда, когда нужно платить взносы или спускать сверху решение, за кого голосовать на выборах. И сегодня у Александра Лукашенко возникла новая «отличная идея».