Милиционеры забрали бело-красно-белые шторы у минчанки Дарьи Белько (она живет в многоэтажке на улице Орловской). Об этом рассказала ее сестра Юлия в Instagram.
«У моей сестры [Дарьи] дома сегодня сотрудники милиции силой изъяли их прекрасные шторы. Шторы, которые их спасают в жару от солнца, шторы, которые украшают их квартиру и радуют своих жильцов. Оказывается, шторы могут портить общий фасад здания, и это административное нарушение», – написала Юлия.
«Наша Нива» паразмаўляла з Дар'яй. Тая патлумачыла, што ў панядзелак да яе прыйшлі два міліцыянты. Яны запатрабавалі зняць БЧБ-шторы. На пытанне мужа Дар'і, па якой прычыне, тыя адказалі: нібыта з-за скаргі жыхара, якому гэтыя шторы не падабаюцца. Заявілі, што ўвечары разбірацца прыйдзе ўчастковы.
Аднак вечарам да Дар'і зноў прыйшлі тыя самыя міліцыянты. Пагаварыўшы з яе мужам па тэлефоне, яны сарвалі шторы, сказалі, што канфіскуюць іх. Свае дзеянні яны аргументавалі артыкулам 21.13 КаАП (парушэнне архітэктурнага рашэння фасада будынку). Вярнуць сцяг паабяцалі пазней, калі складуць пратакол.
Фото: Юлия Якимович в Instagram.