29 марта 2019, 15:48

Писатель Андрей Горват написал большое открытое письмо министру иностранных дел Владимиру Макею. Андрей попросил министра выполнить свою работу и представить за пределами старны его собственные интересы и интересы других беларусов, которые считают Кастуся Калиновского героем.  Писатель опубликовал письмо на своей странице в Facebook. 

Кто такой Горват 

Беларуский писатель, автор той самой книги «Радзiва «Прудок». Дзённiк», которую раскупили быстрее, чем в стране подняли цены на бензин. И по которой в Купаловском театре поставили крутой спектакль. Недавно Андрей написал еще одну книгу – «Прэм'ера». Но сделал это так тихо, что о произведении читатели узнали только тогда, когда оно появилось в книжном магазине. 

Почему Андрей написал письмо министру 

На горе Гедимина в Вильнюсе почти чудом нашли останки культового лидера национально-освободительного восстания 1863 года Кастуся Калиновского. Событие никак не заинтересовало беларуских властей. Это и задело писателя. Цитируем его письмо: 

«Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, не так даўно вы прызналіся ў інтэрв’ю, што прачыталі маю кнігу. То ў мяне ёсць надзея думаць, што зможаце пачуць і зразумець мяне зараз. Вы, напэўна, ведаеце, што ў Вільні знойдзены парэшткі Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863-1864 гадоў. А таксама – што з беларускага афіцыйнага боку не выяўлена ні кроплі інтарэсу.  Ні кроплі інтарэсу. З беларускага афіцыйнага боку. Я перачытваю гэта, і кожны раз мне становіцца сорамна.

Маю да вас просьбу: зрабіце, калі ласка, вашу работу і на годным узроўні прадстаўце мае інтарэсы за межамі Беларусі. А таксама інтарэсы вялікай колькасці беларусаў, для якіх постаць Кастуся Каліноўскага –  гераічная.

Я не гісторык, каб запэўніць вас у гэтым, але я беларус і сфарміраваўся на нацыянальнай культуры, у якую вобраз Каліноўскага назаўжды ўпісаны дзеячамі мастацтва як вобраз героя. У рэшце рэшт, ён сын беларускай зямлі, а ў нашых традыцыях даглядаць магілы продкаў.
Апошнім часам я многа бываю за мяжой і адкрыў для сябе: мы так прагнем чысціні, што прыбіраем нават памяць пра сябе. Нібыта і не стваралі еўрапейскую гісторыю і культуру разам з іншымі народамі.

Уладзімір Уладзіміравіч, вы любіце Парыж? Я люблю. А яшчэ яго любіў наш зямляк Адам Міцкевіч. Аднойчы ў Парыжы ў яго на руках памёр яшчэ адзін наш – Валенцій Ваньковіч. Я знайшоў яго магілу на могілках Манмартр-дэ-Сэн-Дэні, хоць гэта было няпроста. Але пры дапамозе не Міністэрства, а беларускай афіцыянткі Ліды гэтае месца ўжо будзе пазначана на картах, а Ваньковіча падпішуць як беларускага і польскага мастака. Цяпер вы без праблем яго знойдзеце. Уладзімір Уладзіміравіч, калі будзеце ў Парыжы восенню, абрэжце, калі ласка, ружы. Іх трэба абразаць перад зімой. Гэта важна. Ружы вы лёгка пазнаеце –  на гаршчочку напісана: «Ад беларусаў з любоўю». Чорным па белым. Бачна здалёк. І прабачце за такі тон. Я без злосці. Проста не прывык размаўляць з міністрамі.

Ведаеце, калі я прачытаў, што з беларускага афіцыйнага боку не выяўлена ні кроплі інтарэсу да знаходкі парэштак Кастуся Каліноўскага, я падумаў: «Добра, што Караткевіч не дажыў да гэтага часу». Але і шкада, што Караткевіч не дажыў, бо ён абавязкова знайшоў бы патрэбныя словы, каб абараніць свайго героя. Мае словы, мабыць, не такія пераканаўчыя. Тым не менш, з павагай і надзеяй, Андрэй Горват, вёска Прудок». 

UPD: 

Буквально через пару часов, после того, как Андрей запостил письмо, ему ответили из МИД: «Пазванілі з Міністэрства замежных спраў, каб падзякаваць за мой ліст, выбачыцца за недастатковую актыўнасць і запэўніць у сур'ёзным стаўленні да постаці Кастуся Каліноўскага і гісторыі са знаходкай яго парэштак. Абяцалі зрабіць усё магчымае, каб нам не было сорамна. Я веру, што так і будзе. Вялікі дзякуй». Об этом Горват написал на своей странице. 

Фото обложки: Иван Яриванович, TUT.by 

Читайте по теме: Андрусь Горват. «Я працаваў у Купалаўскім дворнікам, а цяпер стаю на галоўнай сцэне. Вось гэта называецца дауншыфцінг?»

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter
По теме