22 сентября 2016, 13:12

15-18 снежня 2016 у Мінску адбудзецца фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch DOC Belarus. Фестываль пройдзе на 2-х пляцоўках – ЦЭХ і Галерэя TUT.BY. У Беларусі фестываль адбудзецца ў другі раз, у той час як у Польшчы ён існуе ўжо 15 год і мае фестывалі-партнёры ў Літве і Украіне.

У праграме фестываля фільмы сусветна вядомых дакументалістаў, шмат са стужак, што будуць паказаныя ў Мінску з'яўляюцца прызёрамі міжнародных фестываляў і конкурсаў.
Апроч кінапаказаў каманда арганізуе сустрэчы з аўтарамі і героямі стужак, а таксама дыскусіі вакол тэмаў, што закранаюць фільмы. Такім чынам, мы вылучылі 4 тэматычных блока:

Бонус для самых адчайных – кінаноч, гэткі марафон для тых, хто любіць дакументалістыку больш за сон.

- чалавек у эпоху лічбавых тэхналогіяў;
- моладзь: змаганне за жыццё і годнасць;
- Усход-Захад: сутыкненне культур ці палітычныя гульні;
- як змяняецца свет: людзі, якія яго штурхаюць.

«Мы ствараем WATCH DOCs як пляцоўку для публічнага дыялогу, разлічаную на актыўных гараджанаў, — распавялі KYKY арганізатары фэста. —Мы верым, што кіно дапамагае зразумець іншага, і выхоўвае неабыякавасць, выклікае жаданне дапамагчы. А значыць, здольнае вырашыць ці папярэдзіць многія праблемы ў грамадстве».

Зараз Watch DOC Belarus шукае фінансавых партнёраў. Ад іх удзелу будзе залежыць аб'ём дадатковай праграмы фестывалю.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter