Лепшы сябар Генадзя Бураўкіна: «Я бачыў яго тры дні таму»

Культ • Вольга Губская
Сёння на 78-м годзе жыцця памёр старэйшы беларускі паэт Генадзь Бураўкін. Акадэмік Радзім Гарэцкі, пляменнік класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, лічыў Генадзя Бураўкіна сваім лепшым сябрам. Даведаўшыся пра смерць паэта, мы звярнуліся да Радзіма Гаўрылавіча, каб знайсці патрэбныя словы.

Сёння на 78-м годзе жыцця памёр старэйшы беларускі паэт Генадзь Бураўкін. Акадэмік Радзім Гарэцкі, пляменнік класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, лічыў Генадзя Бураўкіна сваім лепшым сябрам. Даведаўшыся пра смерць паэта, мы звярнуліся да Радзіма Гаўрылавіча, каб знайсці патрэбныя словы.

KYKY: Радзім Гаўрылавіч, вось услед за Рыгорам Барадуліным беларускую зямлю пакінуў яшчэ адзін вялікі паэт Генадзь Бураўкін. Якім Вы яго запомнілі?

Радзім Гарэцкі 
Р. Г.: Смерць слаўнага Генадзя Бураўкіна — вялікая страта для ўсіх нас. Я бачыў яго тры дні таму. Ëн запрасіў мяне да сябе, каб развітацца — адчуваў, што хутка памрэ. Рак — страшэнная хвароба, нікога не шкадуе. Генадзь ужо паўгода ляжаў, але ўвесь гэты час быў цвярозага рассудку. Адмучыўся… Дарэчы, вы і мяне зараз засталі ў шпіталі — пасля развітання з Генадзем сэрца прыхваціла, але спадзяюся, што спраўлюся з хваробай. У крайнім выпадку, павінен… Генадзь жа даў мне «заданне», а я паабяцаў яго выканаць.

KYKY: Якімі былі яго развітальныя словы?

Р. Г.: Ëн пажадаў, каб я працягваў змагацца за тое, аб чым мы разам марылі — прыгожую, вольную, незалежную, еўрапейскую, дэмакратычную Беларусь. Генадзь заўсëды імкнуўся, каб жыла Незалежная Беларусь і яго цудоўны беларускі народ. Ведаеце, ëн жа быў не толькі адзін з лепшых паэтаў-лірыкаў. Дарэчы, пры жыцці Рыгор Барадулін называў яго паэтам нумар адзін у Беларусі. Генадзь Бураўкін быў сучасным нацыянальным адраджэнцам. Унікальнасць гэтага чалавека ў тым, што паэтычныя словы яго не разыходзіліся з дзеяннем. 

Генадзь Бураўкін 

KYKY: Вы супрацоўнічалі з Генадзем Бураўкіным па справах адраджэння краіны. Гэта быў добры паплечнік, праўда?

Р. Г.: Безумоўна. Генадзь быў не толькі выдатным беларускім паэтам, але і выключна добрым арганізатарам. Мне даводзілася быць разам з Бураўкіным на многіх літаратурных сустрэчах, пасяджэннях, асабліва часта ў Таварыстве беларускай мовы (у самыя цяжкія часы якога ëн быў старшынëй), Рады інтэлігенцыі, Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», і мяне заўсëды ўражвала яго актыўнасць, прынцыповасць, нераўнадушнасць, лагічнасць і красамоўнасць выступленняў. 

KYKY: Здаецца, Усебеларускі з’езд 2000 года вы таксама праводзілі разам?

Р. Г.: Так, разам з ім, а таксама з Рыгорам Барадуліным і Анатолем Грыцкевічам былі сустаршынямі Аргкамітэта. Тады, у канцы 90-х гадоў і на стыку стагоддзяў, была вялікая небаспека аб’яднання Беларусі і Расіі і поўнай страты суверэнітэту краіны. Была падпісана дэкларацыя, а затым і дагавор аб’яднанні Беларусі і Расіі ў саюзную дзяржаву. Гаспадар Беларусі вëў азартную барацьбу за «шапку Манамаха» ў Крамлі ў абмен на суверэнітэт сваëй краіны. Пазней ëн гатоў быў правесці бартарны гандаль абмену беларускай нацыянальнай валюты на пасаду віцэ-прэзідэнта Саюзнай дзяржавы: «Я предложил Борису Ельцину, чтобы он стал президентом Союза, а я согласен занять пост вице-президента».

У той час Генадзь Бураўкін, як і любы сапраўдны грамадзянін Беларусі, быў супраць стварэння Саюзнай дзяржавы і за незалежнасць сваëй краіны. Канешне, улады і ўся чыноўніцкая вертыкаль лічылі яго «апазіцыянерам» і «ворагам народа». Таму арганізацыя Усебеларускага з’езда за незалежнасць патрабавала пэўнай смеласці і значных намаганняў.

Тым больш, што перашкоды мы адчувалі не толькі ад афіцыйных структур, але і ад многіх кіраўнікоў апазіцыйных дэмакратычных партый, якіх, як гэта часта ўжо здаралася, мучылі амбіцыі. Маторам у нашым Аргкамітэце быў менавіта Генадзь Бураўкін, і таму з’езд атрымаўся паспяховым. Ëн адкрываў і праводзіў першы дзень з’езда, а я рабіў асноўны даклад. Я ўпэўнены, што гэты з’езд меў добрыя вынікі — сëння наўрад ці зародзіцца дзяржаўная «мара пра інтэграцыю» ў вышэй акрысленай трактоўцы — і ў гэтым вялікая заслуга Генадзя Бураўкіна.

Падпісанне дакументаў Усебеларускага з’езда за незалежнасць сустаршынямі

KYKY: Цяжка будзе жыць без яго?

Р. Г.: Ведаеце, я не крыўлю душой, калі кажу, што апошнія зімовыя вечары я праводзіў за кніжкай Генадзя Бураўкіна «Лісты да запатрабавання», якую атрымаў ад аўтара ў падарунак з цëплым, вельмі прыемным мне сардэчным надпісам: «Маім сябрам Радзіму і Галі Гарэцкім, без якіх мне было б сумна і самотна на гэтай зямлі — ад шчырага сэрца Генадзь Бураўкін, 22.Х. 2010 г.' Як зараз памятую: сяду на канапу, уключу кружэлку з шэдэўрамі інструментальнай музыкі і чытаю кнігу. Колькі самых разнастайных эмоцый узнікала ад аднаго верша да другога! Гэта — сапраўднае лірычнае ўспрыняцце жыцця. Зараз для мяне гэта вялікая страта і сардэчны боль… Паверце, пакуль будзе існаваць Беларусь, будзе існаваць і яго паэзія. А гэта значыць — словы Генадзя Бураўкіна будуць вечныя, бо наша Беларусь не знікне з палітычнай карты ніколі! Генадзь даручыў свой запавет мне, а я — распавëў вам. Цяпер мы — разам.

14 чэрвеня 2012 года Генадзь Бураўкін наведаў Гарэцкія чытанні — штогадовую навуковую канферэнцыю, што адбываеца ў сэрцы Мінска — Траецкім прадмесці і сказаў свае прывітальнае слова, якое сëння гучыць як запавет усім беларусам.

Генадзь Бураўкін
«Беларусы — шчаслівы народ. У нас ëсцт свае геніі і прарокі, свае героі і пакутнікі, свае вечныя ахоўнікі і празорцы. Што б мы не рабілі, як бы не блукалі ў пошуках дарог да годнай волі, нам нятускнымі зоркамі свецяць вочы Еўфрасінні Полацкай і Францішка Скарыны, Льва Сапегі і Кастуся Каліноўскага, Францішка Багушэвіча і Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і Якуба Коласа… І адтуль, са святой нашай славы і вечнасці, глядзяць на нас Максім і Гаўрыла Гарэцкія — класік роднай літаратуры і сусветна знаны геолаг.

Так, яны ўсë больш аддаляюцца ад нас у часе. Але і яны ўсë больш набліжаюцца да нас духоўна. Кожнаму свядомаму (ды і несвядомаму таксама) беларусу абавязкова трэба прачытаць яшчэ раз, а хто не чытаў — адкрыць для сябе Максіма Гарэцкага, паўней спазнаць вялікага вучонага і патрыëта Гаўрылу Іванавіча. Чым больш мы будзем ведаць іх, тым духоўна багацейшымі, дабрэйшымі, смялейшымі будзем самі. І тым больш умацуемся ў надзеі, што ў Беларусі ўсë будзе па-людску. Толькі трэба адгукацца душою на тое, аб чым яны папярэджвалі, што падказвалі, да чаго заклікалі».

Генадзь Бураўкін, старэйшы паэт Беларусi, журналіст і дыплямат, ляўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы быў аўтарам слоў песні, якую ўсе беларусы ведаюць з дзяцінства:

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Летаргический сон после взрыва: как жить без чемпионата

Культ

Людям не надо смотреть на окончание ЧМ как на проблему: закончится веселье, все впадут в депрессию», — 24 мая в Галерее «Ў» Анна Позняк и Лия Сафина, сотрудницы московского института медиа, архитектуры и дизайна «Стрелка» (в прошлом обе имели отношение к созданию первой редакции KYKY), провели день открытых дверей и воркшоп «Жизнь после мега-событий».