За апошнія некалькі гадоў на свет з'явіліся сотні дзяцей беларускай рэвалюцыі — мы ўжо расказвалі, як няпроста ўладкаваць ім жыццё, калі тваё, бацькоўскае, дзіўнае і незразумелае. А сёння раскажам, куды бегчы, калі вашаму дзіцяці патрэбна добрая школа: KYKY знайшоў варыянт у Польшчы.
Гаворка пойдзе пра Monnet International School. Гэта ўтульная, невялікая школа, размешчаная ў Макатове — адным з папулярных раёнаў Варшавы, які знаходзіцца ў 10-15 хвілінах ад цэнтра. І там навучаюцца школьнікі любога ўзросту: ад 3 да 18 гадоў.
Для дзіцяці ў эміграцыі вельмі важна адаптацыя. І, па словах дырэктаркі школы Ганны Бускіевіч-Піскорскай, з гэтым ва ўстанове таксама няма праблем: «Камернасць нашай школы і па-сапраўднаму індывідуальны падыход да кожнага станоўча адбіваюцца на працэсе адаптацыі новых вучняў, асабліва замежнікаў. У школе можна сустрэць хлопчыкаў і дзяўчынак з кола ўсходнеславянскіх моў — беларускай, украінскай і рускай. Гэтыя мовы і польская структурная падобныя, што зніжае стрэс і палягчае прывыканне да новых умоў. Дзеці хутка прывыкаюць адно да аднаго», — кажа дырэктарка.
Навучанне ў школе вядзецца на дзвюх мовах — англійскай і польскай. Але замежныя студэнты атрымліваюць дадатковую падтрымку ў вывучэнні польскай — таксама як замежнай. Час ад часу ў школе арганізуюць і інтэграцыйныя сустрэчы для студэнтаў з розных краін.
Галоўная асабліваць Monnet International School у тым, што там вучаць дзяцей па праграме Міжнароднай Арганізацыі Бакалаўрыяту (ці як яе яшчэ прынята называць — праграма IB) на ўсіх узроўнях: ад дзіцячага сада да старэйшай школы.
Дырэктарка падкрэслівае, што веды і навыкі вельмі важныя, але іх недастаткова, каб выгадаваць грамадзяніна свету XXI стагоддзя. Таму філасофія праграмы IB фарміруе ў навучэнца пэўныя адносіны да людзей, свету і адукацыі, дзякуючы якому і можна сфарміраваць асобу: «Мы рэалізуем дыпломную праграму: праграму міжнароднага бакалаўрыяту з 2003 года, праграму сярэдняга ўзросту — з 2011 года, праграму пачатковага ўзросту — з 2010 года. Нашы выпускнікі вучацца ў лепшых польскіх і замежных універсітэтах». Моцным бокам праграмы IB з'яўляецца спалучэнне стандартызацыі і свабоды — вучань уплывае на выбар прадметнай дзейнасці і становіцца сапраўдным удзельнікам працэсу свайго ж навучання.
Больш падрабязную інфармацыю аб школе — і аб тым, як туды паступіць, вы знойдзеце на сайце ўстановы.
І апошняе ад дырэктаркі: «Дзеці абсалютна не вінаватыя ў тым, што адбываецца зараз у свеце і вакол іх. Гэта дарослыя нарабілі спраў. І наша задача — не даць гэтаму далікатнаму дзіцячаму свету разбурыцца. Запрашаем дзяцей з Беларусі і іх бацькоў на борт. Мы ўпэўненыя, што канчатковым пунктам гэтага круізу стане пачатак вялікага самастойнага шляху сфармаванай асобы».