«Да цябе і так да*буцца многія, дык хоць сам ад сябе ад*біся». Мэта на 2024 год ад Святланы Курс

Герои • Святлана Курс

«Дастаткова раз ўлавіць гэты бясцэнны псыхалягічны стан, каб практыкаваць яго зноў і зноў». Пісьменніца Святлана Курс прыдумала вельмі добрую мэту для сябе на 2024-й — а мы і рады падзяліцца яе думкамі з вамі, таму што на 100 адсоткаў іх падзяляем.

«Ад’ябіся ад сябе проста цяпер» 

«Я вельмі люблю хварэць – у сэнсе, прастудай ці нечым падобным. Ляжаць у цёплым зручным ложку, як у лодачцы, зь лёгкай прыгодніцкай кнігай, абуджаючыся і засынаючы, з-за тэмпературы трацячы ўяўленьне, дзе ява, дзе мара. Есьці ня можаш, бо ванітуе, толькі прагна п’еш і зноў упадаеш у напаўзабыцьцё. Так я сустрэла і правяла свой найлепшы Новы Год у жыцьці. Вы скажаце — ну і нуднае ж жыцьцё, раз найлепшае, што ў ім было на НГ — валяньне на канапе. А дзе балі, шампанскае, любімыя твары, фаервэркі і флірты?

Гэта ўсё было, але найлепшае, што мяне ў жыцьці спаткала — гэта адлучанасьць, detachment, oderwanie, отрешенность, калі ад цябе адчапіўся ня толькі патрабавальны сьвет, але і ты сам ад сябе адчапіўся. 

Ад’ябіся ад сябе, як пішуць у інтэрнэтах. Дзеля гэтага не абавязкова напівацца да пахмельля, хварэць да напаўзабыцьця, мэдытаваць — дастаткова раз ўлавіць гэты бясцэнны псыхалягічны стан, каб практыкаваць яго зноў і зноў, як практыкуеш чыстку зубоў, сьняданак, малітву ці душ. Да цябе і так даябуцца занадта многія, дык хоць сам ад сябе ад’ябіся. 

Ёсьць людзі-дасягатары, хутчэйшыя за цябе — не бяры зь іх прыкладу, бо яны маюць іншы склад, чым ты. Магчыма, ім ня трэба напружвацца, каб дасягаць усяго, скачучы як ё-ё, у неба і зь неба — яны для таго створаны. А для якога рытму і тэмпу створаны/ая ты? 

You can be anything you want to be
Just turn yourself into anything you think that you could ever be
Be free with your tempo be free be free
Surrender your ego be free be free to yourself
Be free менавіта with your tempo, ад’ябіся ад сябе. 

- Доктар, спытаўся пацыент-дасягатар, я адчуваю сябе здольным пражыць дзень толькі пасьля літраў выпітай кавы. Гэта шкодна?

- Уявіце, што конь цягне воз угару, і траціць сілы, а вы лупіце яго пугаю, адрэналін прымушае яго цянуць і цягнуць, не адчуваючы стомы. А потым конь падае і пруцянее пасярод гары. Так жа і вашае сэрца. Вы падганяеце яго пугаю і не адчуваеце, наколькі яно стомленае.

Ад’ябіся ад сябе проста цяпер, на сярэдзіне гары, і спытайся, чаго і як ты сапраўды хочаш». 

Дык а як гэта зрабіць?!

Мы дапаможам выратаваць вашу кукуху! Напярэдадні Новага года наша каманда абнавіла мерч. І цяпер на Patreon KYKY даступная байка з тым самым жыццёсцвярджальным «АДБС АД СЯБЕ» — як завяшчала Святлана Курс. 

Вы можаце выкарыстоўваць яе ў якасці аўтатрэнінгу або фота на сотні лайкаў у сторыз, падарунку для блізкіх, або як напамін, што жыццё — адно, і трэба жыць так, як хочацца. А самакапанне — гэта поўны адстой. 
 
Атрымаць байку вельмі проста: 

зайсці на наш Patreon
• абраць падпіску на лот у 30 еўра
• націснуць на кнопку «join» — гатова!

А разам з байкай вы атрымаеце: доступ у закрыты чацік KYKY з камандай і іншымі патронамі, магчымасць чытаць больш інтымны, закрыты кантэнт рэдакцыі, і, вядома, усё наша каханне. 

Беражыце сябе і сваё ментальнае здароўе, абдымаем!

 

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Я уже не хочу домой. Колонка беларуски о том, что не принято говорить вслух

Герои • редакция KYKY

Давайте честно: мы все любим поныть, как хорошо и здорово нам жилось: «Вернуть бы это время!». А все, а надо было раньше — сейчас нужно смотреть в будущее. Не думать о том, как сильно хочется вернуться (в страну или свое прошлое), а планировать жизнь, где это возможно. Перестаньте ностальгировать и почитайте колонку Юлии Крупышевой о том, как это сделать.