Уладзіслаў Ахроменка (1965. 29. 01.). Сам пра сябе кажа так: «Жыву ва Ўкраіне, Чарнігаў, і пішу беларускай мовай. Бо беларус. Мару пра стрэльбу зь аптычным прыцэлам. Бо мару.
Прынята думаць, што сярод балеруноў ці не палова — гомасэксуалісты. Гэта нахабная і беспардонная хлусьня: гамасэкаў у сучасным харэаграфічным асяродку значна больш. А як жа балетнаму хлопчыку не сапсавацца, калі ад самога дзяцінства ён мае справу выключна зь дзявочым целам? І прытым — цалкам прафесійна: «падтрымкі» напоўаголеных партнёрак, групавухі ў гран-па, дуэтныя танцы, а нярэдка — і агульныя распранальні…
Вынікі абсалютна прадказальныя: па хуткім часе пекнае дзявочае цела набрыдае так, што ад яго ажно ванітуе! Яшчэ ў чатырнаццаць гадоў балетнаму хлопчыку мо і цікава патрымаць аднагрупніцу за кволую цыцку, у шаснаццаць ён яшчэ згодны пакласьці партнёрку ў свой ложак, а вось на заканчэньне харэаграфічнай вучэльні нават самая прыгожая дзеўка ўзбуджае яго куды менш, чым гінекалагічны рыштунак — загадчыка жаночай кансультацыі.
Ну ня можа небарака глядзець на ўсіх гэтых прыгажунь у балетных пачках. Намацаўся ўжо маленькіх лебедзянятаў, нацягаўся тых спатнелых курыц уласнымі рукамі…
Але ж ёсьць, ёсьць у беларускай балетнай харэаграфіі і праўдзівыя мужчыны, і сапраўднае самаахвярнае каханьне!
На пачатку васьмідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя менская харэаграфічная вучэльня месьцілася на вуліцы Чарвякова, акурат непадалёк ад службовага ўваходу ў Тэатр Опэры і балета. Гамасэкаў сярод навучэнцаў практычна не было: збачэнскія тэндэнцыі Ніжынскага і Нурыева яшчэ не сапсавалі цнатлівую сьвядомасць беларускіх харэографаў.
На адзін з чарговых выпускаў прыяжджае ў менскую харэаграфічную вучэльню немалады маскоўскі танцор, народны артыст СССР, па сумяшчальніцтве — знакаміты на ўвесь тагачасны Саюз пэдэраст. Ён мае прымаць іспыты, ад яго шмат чаго залежыць. Ходзіць па рэпітыторыях, сядзіць у балетных клясах, наведвае ўсе касьцюмаваныя «прагоны»: прыглядаецца да выпускнікоў.
А хлопцы-харэографы на касьцюмаваных «прагонах» танчаць пераважна ў клясычных аблягальных трыко. Маскоўскі гамасэк глядзіць на ўсё гэта і ажно млее ад захапленьня: якая гармонія формаў, якая дасканаласьць плястыкі!
Натуральна, хлопцы пачуваюцца ад тых паганых позіркаў, не раўнуючы як вясковыя кабанчыкі перад нагостранай швайкай.
Па хуткім часе зьбірае гэты знаны маскоўскі гомасэксуаліст самых прыгожых харэаграфістаў-натуралаў. Вжыкае па пазногцях манікюрнай пілачкай, самазакахана паглядае ў люстэрка і ненавязьліва так прапануе: заўтра выпускны канцэрт, я ж з вашымі выпускнікамі і выпускніцамі фрагмэнт «Спартака» Хачатурана буду танчыць, дык вельмі хацеў вас, вас, вас, і яшчэ вось вас, маладыя людзі, запрасіць пасьля канцэрту ў госьці, ва ўтульны нумар гатэлю «Плянэта». Ды не, што вы, проста пагаворым, я вам пра традыцыі ленінградзкай Ваганаўскай вучэльні распавяду, менавіта там я ўсяму і навучыўся… Няўжо ня ведаеце пра гэтыя традыцыі? Што, сур’ёзна? Якія ж вы ў сваім Менску правінцыялы, чэснае слова!..
І хціва так, паскуда блакітная, пасьміхаецца, бо разумее: адмовіць яму, народнаму артысту і сусьветнай зорцы, ніхто з маладзёнаў не наважыцца.
Хлопцы ў роспачы зьбіраюцца ў скверы імя Парыскай камуны, што каля Опэрнага. Настрой, натуральна, паганы, нехта бяжыць па пляшку «Партвэйна-72», і пад цурчэньне віна маладыя натуралы пачынаюць адбудоўваць пляны супрацьдзеяньня.
— А давайце проста пашлем яго на хуй! — легкадумна прапануе адзін.
І адразу змаўкае, бо разумее па тварах сяброў: паслаць народнага артыста СССР, карыфея і лаўрэата проста «на хуй» не атрымаецца. Па-першае, ён, пэўна, і так тамака бывае штодня, а па-другое, ад яго залежыць далейшы лёс хлопцаў: рэкамэндацыі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, разьмеркаваньне, нават вызначэньне прафэсійнай здатнасьці.
— Можа, з нашай старажоўскай шпаной перагаварыць, каб яны гэтаму казлу рукі-ногі паламалі? — непаліткарэктна прапануе другі. — Скажаем, што «блакітны» — яго на горкі яблык і адмяцеляць! Нам карысьць, шпане радасьць…
Такая сымпатычная прапанова, на жаль, не ўхваляецца, бо хлопцы адразу пралічваюць: пакрыўджаны імгненна здагадаецца, чыіх рук справа. І тады гамбец усёй харэаграфічнай вучэльні.
— Кажуць, нейкія прастытуткі ў той «Плянэце» ёсьць, — талерантна мяркуе трэці. — Значыцца, павінны быць і прастытуты. Можа… скінемся ды купім яму такога на ноч? Няўжо не дамовімся?!
Падобны крэатыў таксама не праходзіць. Гэта зь інтэлігентным эўрапейскім геем кшталту Элтана Джона можна было б неяк дамовіцца. А з паскудным маскоўскім підарасам — ну ніяк!
Карацей, нявыкрутка поўная. І хлопцы-натуралы цяпер выдатна разумеюць тых дзяўчатак, якіх яшчэ нядаўна брутальна цягнулі да ложка. Толькі народнаму гамасэку СССР ня скажаш, што, маўляў, «галава баліць», што «месячныя пачаліся», што «давай у іншы раз»… Віно заканчваецца, і хлопцы вышкрабаюць з кішэняў апошнюю драбязу, бо да закрыцця крамы застаецца зусім мала. А запрашэньне ў «Плянэту», ад якога немагчыма адмовіцца, роўна праз суткі, і гадзіньнік усё цікае і цікае…
І тут адзін хлопец, якому заўтра на выпускным канцэрце танчыць па-дэ-дэ з «Дон Кіхота» Мінкуса, вельмі дарэчы згадвае: яго ж дзяўчына ў тым самым эпізодзе са «Спартака» выконвае партыю Эгіны! Харэаграфічны эпізод, між іншым, называецца вельмі красамоўна: «Оргія ў Краса». Адмоўнага пэрсанажа Марка Ліцынія Краса, як і мае быць, танчыць хцівы маскоўскі пэдэраст. Што неяк і сымбалічна: сэксуальныя збачэнствы ня толькі Трэцяму Рыму ўласцівыя, але ж і Першаму Рыму таксама.
— І што зможа твая Эгіна? — паблажліва пытаюцца натуралы-харэаграфісты. — Масквіч жа зь меншасцяў, на прыгожую дзеўку і глядзець ня стане. Нават калі яна танчыць старарымскую куртызанку Эгіну.
Дон Кіхот нешта абдумвае і сьвятлее з твару. У голасе гучыць надзея, і з кожным словам усё мацней і мацней:
— Учора яны акурат разам «Оргію» рэпэтавалі, дык мая дзяўчына заўважыла, як ён…
…Наступным вечарам у залі Дзяржаўнага Акадэмічнага тэатра Опэры і Балету — клясычны карпаратыў «для сваіх». У залі выключна бацькі выпускнікоў, выкладчыкі і ўся вучэльня. Першае адзьдзяленьне выступаюць малодшыя клясы. Дзяўчынкі танчаць фрагмэнты зь «Лебядзінага возера» Чайкоўскага. Публіка ў залі палітычна пісьменная і ідэйна сьпелая, разумее, якая гэта сур’ёзная дзяржаўная справа: нядаўна адзін Генэральны сакратар ЦК КПСС памёр, потым другі, неўзабаве і чарговы скапыціцца, праўдзівыя «гонкі на лафэтах» да крамлёўскага мура. Што ж тады па тэлевізіі паказваць? Зноў Плісецкую? Трэба і нацыянальныя кадры выхоўваць!
Навучэнцы народнага факультэту зухавата дэманструюць «Лявоніху» і «Крыжачок» — ажно масьнічыны сцэны гнуцца!
Наш хлопец-натурал бліскуча выконвае сваю партыю Дон Кіхота, нэрвова пазірае за кулісы. За кулісамі, здаецца, усё гаразд. І сяброўка ў сцэнічным касцюме старарымскай куртызанкі яму гэта на мігах паказвае. Маўляў — не аддам цябе, любы, на разьдзярбан гнюснаму пядрыле, рукі-ногі яму зламлю і яйцы паабрываю!
Гучаць воплескі. Апускаецца заслона. Публіка, натуральна, не разыходзіцца. Шаргацяць праграмкамі, вывучаюць усе тытулы маскоўскага госьця і нецярпліва чакаюць на галоўную страву вечарыны: народны артыст СССР, Лаурэат Дзяржпрэміі, саліст Вялікага Тэатру ў ролі Краса. І як жа нашыя на тле такой зоркі будуць глядзецца?
У Старажытным Рыме, кажуць, няўдахаў-гладыятараў ільвам з тыграмі скормлівалі. А тут, калі кепска станчыш, пашлюць такога гладыятара ў самы занядбаны калгас Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці харэаграфічны гурток арганізоўваць. Усё залежыць адно ад народнага артыста…
А за заслонай па сцэне ходзіць той самы народны артыст з каляровай крэйдай і крэмзае на дошках сцэны нейкія таямнічыя знакі.
Зрэшты, знакі гэтыя толькі для недасьведчаных таямнічыя, а не для харэографаў. Сцэна незнаёмая. Маштабы яе «ў ногі», як кажуць балеруны, ня ўбітыя. Зь якога менавіта месца «перакідное жэтэ» распачынаць, каб у памеры сцэны ўпісацца? Куды потым адысці, каб аператыўная прастора для бліскучага антрашэ засталася? Выраз «танчыць ад печкі» не такі ўжо і бессэнсоўны: яшчэ падчас «прагону» масквіч запрыкмеціў на сцэне нейкія зручныя для вока сучкі і расколінкі, і цяпер гэтыя абапорныя пункты дбайна пазначае крэйдай.
Заслона нарэшце падымаецца. На сцэне — знакаміты сталічны гамасэк у старарымскім рыштунку. У руках Краса — плястмасавы меч, які ён фалічна і пераможна ўздымае па-над галавой. Імпэршчына ва ўсім сваім вычварэнскім бляску. Становіцца гэты масквіч у другую пазыцыю, глядзіць сабе пад ногі, імкліва разганяецца ў звышэфэктным па…
І са страшэнным грукатам валіцца ў аркестравую яміну, проста на фаготы і кантрабасы.
Усе, натуральна, кідаюцца глядзець, бо відовішча рэдкае. Старарымскі рабаўладальнік, вораг свабоды, братэрства і натуральных полавых зносінаў боўтаецца сярод разбітых пюпітраў, бы паранены Чапаеў у рацэ Ўрал. А аркестранты, на галовы каторых гэты падарунак зваліўся, шлюць яму такія шалёныя праклёны, якія б, напэўна, прымусілі збляднець і адхіснуцца нават Пецьку з Анкай-кулямётніцай!
І тут да аркестравай яміны выбягаюць нашы Дон Кіхот з Эгінай. І на праклёны аркестрантаў накладаецца адна толькі фраза:
— Ну што, стары підар, дапрыгаўся?
Гэта Эгіна па наводцы Дон Кіхота незаўважна для ўсіх павыцірала на сцэне тыя значкі, што народны артыст маляваў, і хуценька накрэмзала іншыя — усяго толькі на паўмэтра бліжэй да аркестравай яміны…