«Ёсць людзі, як катЫ, усяго ім мала,
Радзіму любяць толькі ў тыя дні,
Калі яна дае кавалак сала».
«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на «спрадвечны» закон».
«Буслы, буслы, ляціце дарогай прамою
На зарослыя пальмамі берагі,
Раскажыце, што над вялікай ракою
Ёсць народ, што ніколі не крыўдзіў другіх,
Што бязмерным гонарам я ганаруся,
І мацнее штодзённа мая любоў,
Бо скупая зямля маёй Беларусі
Не раджала рабоў і не мела рабоў».
«Не, на свеце жахлівей за ўсё не няволя,
Не ганебная смерць на здабычу крукоў!
Крый мяне ад жахлівай, ад жудаснай долі
Стаць апошнім, хто ведае мову бацькоў».
«Мы, беларусы, рэдка ўмеем кахаць па-сапраўднаму, не ахвяруючы чымсьці, і я не быў выключэннем з правіла. Звычайна мы мучым тую, якую кахаем, а самі мучымся яшчэ больш ад розных супярэчлівых думак, пытанняў, учынкаў, якія іншымі вельмі лёгка прыводзяцца да аднаго знамянальніка».
«Вы сядзіцё тут ад лямпы сінія
І марыце пра піраміды над Нілам,
А што вы ведаеце пра краіну,
Ў якой вас маці на свет нарадзіла?
Яна вам нудная, шэрая, сумная.
Ясце яе бульбу, ясце яе сала,
А самі былі толькі ў мінскім ДУМе
Ды чулі аднойчы імя Купалы».
«Ты сказаў нам: «Унукі Скарыны,
Дзе ваш гонар, моц і краса?
Ёсць і ў вас, як і ў іншых, святыня.
Не давайце святыні псам!»
«— Гэй, браткі, вам кажу! Ці ж Бог даў беларусу дзюбу, каб ён пішчаў?
— А для чаго?
— Лушчыць арэхі ды цалавацца!»
«Чалавек можа ўсё. Межаў яго сіле няма, калі наперадзе агонь надзеі. Гэта вельмі добра ведаюць гуманісты, фанатыкі і закаханыя»