Томас Якавіч расплюшчыў вочы і ягоны позірк утаропіўся ў дзве аднолькавыя дзверы, на кожнай з якіх было замацавана па шыльдачцы з гатычным надпісам — «Кангрэс феміністаў» і «Кангрэс футуролагаў».
Ён прыслухаўся. За дзвярыма было чуваць голас, некія мацюкі, гвалт і лямант. У сваіх крэпкіх руках Томас адчуў пазычаны з музея старагерманскіх дасягненняў Дзіду Лёсу і скрываўлены меч скрамасакс з надпісам «95-я аэрамабільная брыгада» уздоўж ляза. На шыі ў яго вісеў цяжкі, каваны з метэарытнага жалеза, кельцкі крыж, а на ілбе была бачная татуіроўка — два салярныя сімвалы з трыпольскай культуры, а пасярэдзіне вялікая свастыка. Высока пад столяй было бачна маленькае акенца з надпісам «Выхад». Томас паглядзеў на гэтае недасягальнае акенца і рашуча сказаў, — Лады!
Пачнем з футуролагаў!
Ён адчыніў дзверы і адразу апынуўся ў вялікім цёмным памяшканні са шчыльнымі шэрагамі офісных сталоў і сцэнічным узвышэньнем, на якім стаялі стол з мікрафонамі і ўніверсітэцкая трыбуна для акадэмічных выступаў. Над сцэнай быў разгорнуты вялікі экран для паказу слайд-шоу з ноўтбука. Па ім хаатычна матляўся ашалелы курсор і бессістэмна клацаў разнастайныя тэчкі з англамоўнымі надпісамі. Уся заля была ушчэнт забітая футоролагамі між якімі вяліся размовы і час ад часу ўспыхвалі спрэчкі. Перад трыбунай стаяў руды пажылы спадар у акулярах і пінжаку, камячыў у руках файлы з паперамі дакладу і паглядаў у цемру задніх шэрагаў.
- Кх-кх! — звярнуўся да навуковай грамады гучнамовец. — Прашу цішы! Каля мікрафона спецыяльны госць кангрэса, старшыня кацапскага футуралагічнага камітэта імя Малюты Скуратава «Камо грядеші?», Аўдоцья Емельянавіч Цэдербаўм. Яшчэ раз пераканаўча просім паноў навукоўцаў павыключаць мабільныя тэлефоны і заваліць яб*льнікі.
Запанавала арганізаваная цішыня. Руды спадар у акулярах пракашляўся, лыпнуў чырвонымі вачыма і пачаў свой даклад.
- Уважаемые коллегі, друзья, представітелі прессы! К сожаленію, я все еще не в должной мере владею местным санскрітом, і по этой прічіне свой доклад ізложу по-русскі. Не судіте меня строго, прошу понять, прінять і простіть.
У залі пачуліся выкрыкі футуролагаў — Яб*ны кацап! Нах*й! Нах*й п**дуй!
- Ітак, пожалуй, начну! Коллегі! Істінное значеніе істіны в наші дні, как нікогда, очевідно. Споры о правільном значеніі словосочетанія «Кіев мать городов русскіх» с каждым годом, с каждой секундой, теряют не только свой смысл, но і свою юморістіческую компоненту, із которой оні, в основном, і состоят.
Ведущіе футурісты міра, а все оні, как одін, обрезанные по самую лысіну немецкіе японцы із Сіэтла, штат Вашінгтон, который год спорят о том, какіх іменно межзвездных корпорацій та, ілі іная, планета, мать. Вы чьіх будете? Вы Татуін, мать корпорацій майкрософтскіх, ілі же Нубіру, мать корпорацій тэсломоторскіх?
Домашній робот Гріша, которого через десять лет пріобретет штукатур Толя на рабочій кредіт в сеті магазінов «Алло», к прімеру, будет в семь мілліардов раз умнее, і даже значітельно разумнее своего хозяіна. Хозяіна, который в драной майке будет смотреть трехтысячный по счету поедінок футбольного клуба Боруссія протів шайкі фольклорных головорезов Хакассія, іскренне ох*евать от неудачно пропущенных голов, ловко отрезанных голов, і все также чесать свою плохо вымытую пролетарскую жопу! А Гріша тем временем будет сідеть на заставленном андроповскімі лыжамі і трехлітровымі банкамі балконе, куріть вонючіе сігареты в крышку от сметаны і думать: Толік, вось жа ж яб*нько, с*ка, калі б ня гэтае клятае праграмнае забеспячэнне, я бы ўжо даўно адарваў тваю тупарылую башку і выкінуў яе нах*й з дзявятага паверха на клумбу. Толік — цывілізацыйны під**ас!
А потом, когда роботы захватят всю полноту власті на Земле, Толік будет сідеть в бомбоубежіще, дрожать в узкой бетонной щелі от каждого удара нейтрінной бомбы по спальному району і думать: бл*, лішь бы в гаражы не попало, у меня ж там Опель Кадет в ідеале без пробега, вся х*йня, с*ка! І будет Толік выть на луну, вспоміная свой Опель, а луны-то уже і не будет. Роботы переплавят ее в самоходные установкі на гусенічном ходу, для окончательного решенія основного вопроса — выть ілі не выть? Но выть-то уже будет некому! Ну і поделом, ібо нех*й протірать тренікі на парадняке, в то время как ведущіе футурісты уже во всю пакуют своі кевларовые манаткі на косміческіе съ*бкі. І еслі вы все еще расчітываете, что вам удастся отсіде . . .
Тут у залі пачаўся лямант і пачуліся аднастайныя выгукі, — Ганіце гэтага дзікуна нах*й з кангрэса! Папуас! Хлопцы, дайце яму п**ды!
Адразу на сцэну вылезлі абсалютна аднолькавыя крэпкія андроіды ў вышыванках, з бэйджыкамі Грыша і Грыша на грудзях, схапілі кацапскага футуролага за нагу і пацягнулі да выхаду.
У аднаго з іх у воку міргаў індыкатар зараду батарэі, а са спіны стырчаў абарваны дрот.
- Коллегі! Это беспредел! Что проісходіт! Куда вы меня тащіте!???
- Нацыянальна-вызваленчая барацьба зняволеных прыбораў супраць біялагічнага рабства распачалася! — выгукнуў з задніх радоў Томас Якавіч. — Хлопцы! Нясем яго ў рытуальную залю! Запхаем гэтага маскаля ў Святы Мікалайдэр і расп**дзячым яго на кваркі і шкваркі! Эгегей!!!
У залі падняўся не абы-які шум. Прамоўца пракашляўся і звярнуўся да прысутных.
- Таварыства! Вось гэтую нахабную малпу з Дзідай Лёсу таксама хапайце! Хто яе сюды пусціў?!! Ганьба арганізатарам кангрэсу! Бі замаскаленых жыдоў і павіянаў!!! Слава Татуініі!!!
- Вечная слава!!! — аглушальна адгукнулася заля і зграя агрэсіўна настроеных футуролагаў з усіх бакоў кінуліся на Томаса Якавіча.
Павіян скарыўся голасу інстынкта, вокамгенна выхапіў востры як лязо скрамасакс і кінуўся ў разаніну. Футуролагі, нібы галівудскія замбакі, напіралі на Томаса, размахвалі перад ім фінкамі і самаробнымі жабаколамі, кідаліся офіснымі крэсламі і дзясяткамі лягалі пад ягоным спрытным мечам і дзідай. Павіян рубаў футуролагаў пачкамі і пад ім ужо нагрувасцілася немалая горка з палеглых навукоўцаў. Слядоў крыві або разадраных вантробаў бачна не было, замест гэтага наўкол валяліся патрушчаныя фрагменты складаных механізмаў, нейкія парубаныя шлангі, пабітыя мікрасхемы і гальванічныя элементы. У паветры стаяў водар гарэлых дротаў і машыннага масла. Мечам і дзідай Томас прабіўся да сцяны, ускочыў на трыбуну і залямантаваў у мікрафон, — Эвалюцыя альбо смерць!!!
- Смерць!!! Смерць біялагічным формам жыцця!!! — падтрымала яго ашалелая заля і масай папёрла на сцэну. Томас пераксціўся і наўпрост з трыбуны драпануў у бок дзвярэй, — Віва эвалюсьён!!! — За некалькі доўгіх скачкоў і трапных выпадаў дзідай ён дабраўся да выхада і праламіўся ў калідор. Павіян ледзь паспеў прычыніць дзверы і падперці іх Дзідай Лёсу.
- Фух! Трэба ўцякаць, пакуль гэтыя п**дзюкі не вынеслі дзвярную каробку! — падумаў ашалелы павіян і спрытна ўскочыў у суседнія дзверы з шыльдаю...
«Кангрэс феміністаў»
Ён адразу апынуўся ў такой жа залі са сцэнай, трыбунай і шчыльнымі шэрагамі офісных крэслаў. У адрозненне ад папярэдняга, гэтае памяшканне было добра асветленае вялікімі ліхтарамі з-пад столі і ў ім панавала прыемная гендэрная атмасфера. Томас адразу адчуў напружанне, якое чорнаю хмараю завісла над заляй, і азірнуўся навокал. На крэслах перад сцэнай акуратнымі роўненькімі шэрагамі сядзелі дзясяткі непрыгожых бабішч, рознага веку і камплекцыі. Кожнае бабішча было закутае ў кайданы і старанна прыматанае сталёвымі ланцугамі да свайго крэсла. Акрамя таго, іхнія, звычайна п**длівыя, яб*льнікі былі напханыя пакамечанымі кляпамі з нейкага рыззя. Усе яны лыпалі вачыма і ціха мыкалі, кожная нешта сваё.
На сцэне перад мікрафонам стаяла яшчэ адна здаравенная, як бугай, бабенцыя ў валасатым касцюме горнай гарылы і сувора пазірала на ўдзельнікаў кангрэсу. Бабенцыя ўбачыла Томаса у дзвярным прахоне, кіўнула яму і позіркам запрасіла праходзіць глыбей у залю.
- Праходзьце хуценька, шаноўная істота! Зачыняйце за сабою дзверы і сядайце на вольнае месца. Мы пачынаем нашу сустрэчу!
Павіян пракраўся паміж радоў углыб залі, абраў сабе крэсла паміж дзвюх абматаных ланцугамі феміністак, пачціва схаваў змазаны машынным маслам скрамасакс у кулёк з буракамі і разваліўся адпачыць, а заадно адкрыць для сябе нешта новае. Павіян разумеў — калі ён хоча дасягнуць жыццёвага поспеха, то павінны ўсё жыццё вучыцца. Ён даўно хацеў дасягнуць хоць нейкага поспеху, не абавязкова жыццёвага, і вось нарэшце такая цудоўная нагода. Усё гэта вельмі павучальна.
- Добрага дня усім удзельнікам кангрэсу! Кароткая даведка для тых, хто не паспеў азнаёміцца з актуальнай праграмай. Такім чынам, яшчэ раз вітаю усіх прысутных, мяне завуць Раксалана Заглужка, я з'яўляюся экспертам па шырокаму колу пытанняў, у тым ліку і па пытаннях гендэрнай фрустрацыі і флуктуацыі. Коратка акрэслю тэмы, якія мы з вамі маем сёння закрануць.
Такім чынам, сёння, як усім нам добра вядома, на парадку дзённым востра стаіць пытанне пашырэння ґендэрнай класіфікацыі, ахапленне ёй усё новых і новых, дагэтуль дакладна не акрэсленых ґендерных груп, класаў, слаёў, кластэраў, згуртаванняў, ушчыльненняў, новаўтварэнняў, наростаў, надоўбаў і гэтак далей.
Мы, група даследчыкаў са Сквіртскага ўніверсітэту, правялі на атрыманы ў Міністэрстве аграсыцыяльнай палітыкі грант маштабнае даследаванне па гэтым пытанні.
Яшчэ ў самым пачатку даследчыцкай працы, літаральна на першых яе секундах, мы сутыкнуліся з некалькімі новымі праблемамі, адной з якіх стала такая цікавая праблемка, што ў працэсе працы ніхто так ніх*я і ня ўдупліўся ў сэнс.
Па-першае — дагэтуль не зразумела, нах*й гэтае даследаванне ўвогуле патрэбнае. Па-другое — невядома, куды складаць яго вынікі. Нам востра не хапае мяхоў і цюкоў. Усе падыходы да міністэрства заваленыя вынікамі даследавання, з-за чаго супрацоўнікі дзяржаўнай установы не могуць прадрацца да сваіх працоўных месцаў! Ніхто не працуе, людзям месяцамі не плоцяць заробкі, таму яны пачалі хварэць і паміраць! У той жа час, амаль штодня ў міністэрстве памірае адзін-два адказных супрацоўніка з тых, хто наадварот не мае мажлівасці праз стосы нашай аналітыкі выйсці ў двор за прадуктамі. Хто ў гэтым вінаваты?!!
Вось вы, так-так, менавіта вы, можаце даць адказ на гэтае пытанне? — гыркнула ў мікрафон Раксалана Заглужка, і ўчапілася позіркам у Томаса Якавіча, які ўважліва слухаў даклад і грыз смачны бурачок.
- Я?!! — Ад нечаканасці Томас азірнуўся і падскочыў. — Ну, ведаеце, я не ўпэўнены, але мне здаецца, што ў дадзеным канкрэтным выпадку міністэрства само ва ўсім вінаватае, і настаў час зладзіць у ім маштабны пажар! Хай усе яны там паздыхаюць, дармаеды! За што мы плацім падаткі?!! Праведзеная вельмі важная, вельмі неабходная праца, а ў гэтых ганд*наў няма нават мяхоў на вынікі! Ганьба!
Заля ўхвальна замыкала і заварушылася.
- Маеце рацыю! — сказала пані Раксалана і працягнула. — З'явіўся яшчэ шэраг вельмі важных пытанняў, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і фінансавання. Яны тычацца ўласна пашырэння гендэрнай класіфікацыі.
Што рабіць з такімі, напрыклад, гендэрна-сацыяльнымі групамі як аднаногія транспід*расы без х*я, альбо, напрыклад, аднарукія гетэрамаргіналы з п*здой замест яб*льніка? Праз адсутнасць выразнага гендэрнага статуса, усе гэтыя групы схіляюцца да негатыўных сацыяльных дэвіяцый, галоўнымі з якіх — цяжкі алкагалізм і наркаманія!
Толькі ўявіце сабе, да якіх жудасных трагедый гэта вядзе! — выбухнула спадарыня Раксалана. — Тыдзень назад на глебе такой нявызначанасці ў Харкаве перап**дзіліся паміж сабой удзельнікі круглага стала «ЛГБТ – аграрная рэформа ў дзеянні» і члены трансправаслаўнага мотаклуба імя Арджанікідзэ. Дык вы мне скажыце, шаноўныя! Нах*я патрэбныя гэтыя стрэсы?!! — зноў гаўкнула пані Раксалана і хіжа вызвярылася на слухачоў.
З цэнтральных радоў пралунаў голас Томаса Якавіча.
- Пані Заглужка, дазвольце задаць пытанне!
- Так, прашу, пытайцеся! — зацікаўлена адазвалася лектарка.
- А можна я ўсіх во гэтых страшэнных баб, што ўмасціліся вакол мяне, ціхенька вы*бу? Ужо не магу болей трываць! Абяцаю, не буду перашкаджаць! Проста зразумейце мяне правільна — нехта ўсё ж мусіць гэта зрабіць, дык чаму, уласна, не я? Шыкоўная ж нагода!
- Так, вядома, але не марудзьце! Памяшканне арэндаванае намі толькі да трэцяй гадзіны. Пасля нас тут будзе праходзіць форум сацыял-дэмакратычнай моладзі, таму ўсё павінна быць культурна. Каб да трэцяй усё было вы*бана і прыбрана!
- Так, пані! Дзякую! - сказаў Томас Якавіч і смыкнуў маланку на штанах.
Феміністкі радасна заварушыліся і заёрзалі сваімі крэсламі бліжэй да павіяна. Томас бадзёра выпрастаўся і палез у прарэх па чэлес, але тут здарылася прыкрая неспадзяванка – чэлеса ў партках не было. Ён кудысьці дзеўся.
- Ааааааа!!! — страшэнна залямантаваў павіян. — Дзе падзеўся мой х•й?!!!
- Ага!!! Кляты сэксіст! Думаў так проста вы*баць феміністычны кангрэс?!! Твой х*й у яйку, яйка ў качцы, качка у труне, труна на дрэве, а дрэва ў п*здзе, а п*зда ў гняздзе! Дзеўкі, а ну напірайце на гэтага маскулятара, пакажам малпуну рэальны Queer-замах!! Хапайце яго!!
Заля здрыганулася і палезла на Томаса, як чарвячынае кубло. «Уууу, уууу!!!» — чулася скрозь кляпы з ротаў. Дзяўчыны звінелі кайданамі і ланцугамі, і намагаліся раздушыць Томаса вагой уласных цел, масава душыліся самі, але не спыняліся.
Томас круціўся, як змей на патэльні, выслізгваючы з-пад цела чарговай феміністкі, высока падскокваў і зноў размахваў сваім скрамасаксам ва ўсе бакі.
Пад яго нагамі ўжо была крывавая куламеса з пашынкаваных феміністак і пасечаных ланцугоў, але яны ўсё роўна лезлі і лезлі.
- Забіце яго!!! — раўла ў мікрафон Раксалана Заглужка, і гойсала па сцэне у сваім касцюме гарылы. — Смерць!!! Смерць!!! Смярдзючая свіння!!!
Тут у дзверы нехта далікатна пагрукаў. Бойка раптоўна спынілася, усе перапалохана сціхлі, у тым ліку Томас Якавіч і пані Заглужка. Увесь кангрэс вылупіўся на зачыненыя дзверы.
- Хто там? Яшчэ ж няма трэцяй гадзіны! Нібыта ж яшчэ рана! — няўпэўнена заўважыла ў навіслай цішыні Раксалана. — Яшчэ не час!
- Ды нам пох*й, трэцяя ці не трэцяя! Адчыняйце хутчэй дзверы, бо вынесем іх разам са сцяною! — адгукнуліся за дзвярыма. — Імем культурнай рэвалюцыі!!! Адчыняйце!!
- Дык а вы хто такія? — спытаў Томас Якавіч. — І што вам трэба? У нас тут свая атмасфера! Ідзіце вунь насупраць, да футуролагаў!
- Мы баснійскія мааісты з Баня-Лукі! Маем дакладную інфармацыю, што ў залі знаходзіцца вядомы японскі мілітарыст Банкей Саругатавіч Ётаку! Выдайце яго нам і мы пойдзем! А не — дык беражыцеся!
Было чуваць, як за дзвярыма тупацелі дзясяткі ног, клацалі затворы наразных карабінаў, энергічна аддаваліся каманды. Мааісты рыхтаваліся да штурма феміністычнага кангрэсу.
- Такой х*йні у нас тут нямашака! — гаркнула ў дзверы Раксалана Заглужка. — У вас памылковая інфармацыя! Нас падставілі футуролагі!
- Адчыняй дзверы, старая рапуха!! Гэта ў тваіх жа інтарэсах! Лічым да ста!!
Чутна было, як да дзвярэй падкацілі сценабойную ўстаноўку і пачалі адчыняць ламамі скрыні з супрацьгендэрнымі гранатамі.
- Яны там што, зусім ё*нуліся? — ціхенька прамовіла пані Раксалана і пачухала сраку. — А як жа сацыял-дэмакратычная моладзь? Які яшчэ Банкей Ётаку? Хто гэта такі? Якія яшчэ мааісты?
Томас Якавіч стаяў з разяўленым ротам і прыгнечана глядзеў у нікуды. Увесь павіян, ад носа да хваста, быў пакрыты халодным потам.
- Банкей, — бязрадасна сказаў малпун. — Банкей Ётаку. Банкей Саругатавіч Йотаку, пані Раксалана — гэта я.
- Ды ты што! — голасам Газдрубала Калачакравіча адгукнулася пані Заглужка. — І што ж мне цяпер рабіць? Абасрацца і не жыць?
Дзеўкі! — звярнулася Заглужка да феміністак, якія моўчкі валяліся па падлозе з вырачанымі ад нянавісці вачыма і мокрымі кляпамі ў ротах. — Спачатку прыдушыце гэтую агідную малпу, а потым, калі мааісты зламаюць дзверы, забіце іх усіх, да аднаго. Няхай ніхто з іх больш ніколі ў жыцці не паедзе ў вёску да бацькоў! This is восьмае марта!!!
- Уууууууу!!! — зноў загудзеў кангрэс і наваліўся на павіяна. Праз хвіліну Томас Якавіч быў канчаткова пахаваны пад вагой феміністычнай афензівы. Тым часам пачуліся першыя ўдары сценабойнага тарану ў дзверы.
- Я Банкей! — падумаў на развітанне малпун і каторы раз аддаў душу Недайбогу.