«Мне цяпер вельмі шкада людзей, якія да 2020-га хацелі нічога не бачыць і не чуць». Лявон Вольский для KYKY разобрал все 30 лет независимой Беларуси

Герои • Мария Мелёхина

В Беларуси есть много людей, которые открыли для себя цензуру, нечестный суд, силовиков-садистов и отсутствие системы, которая способна заботиться о людях, только в 2020-м. Лявон Вольский – безусловно, голос тех, кто 30 лет был в меньшинстве. В преддверие тура Вольского по Польше KYKY публикует интервью с ним о том, какой всё это время была независимость Беларуси, если смотреть на неё глазами запрещенного рок-музыканта.

Калі вы жадаеце мерч «КУКУХА ЕДЗЕ» і ўвогуле падтрымліваеце каманду KYKY – падпішыцеся на наш Patreon за мерч і іншыя бенефіты. Ці зрабіце хуткі данат на нашым сайце (акенца для данатаў – адразу пад матэрыялам).

90-я: недадэмакратыя, першыя забароны і абяцанкі

KYKY: Лукашенко у власти вот уже 27 лет, и его становление происходило на ваших глазах. Я хотела поразмышлять с вами, как мы от условной свободы 90-х пришли к военной диктатуре сегодня. Начнем, пожалуй, с 1994 года – со становления государственности Беларуси. Была ли тогда свобода?

Лявон Вольскі (Л.В.): У пачатку 90-х толькі фармавалася гэтая свабода, калі перасталі забараняць рок, калі ўсё дазвалялася. І гэтая палітыка працягвалася падчас так званай недадэмакратыі з 1991 па 1994 год. Пасля прыходу Лукашэнкі чыноўнікі некаторы час яшчэ прытрымліваліся старых, з канца 80-х, шаблонаў: музыку нельга было забараняць — гэта была «праца з моладдзю»: хай лепей шалеюць на канцэрце, чым нюхаюць клей. Але нейкія мясцовыя царкі і начальнікі, напрыклад, магілёўскага выканкама, ўсё ж уводзілі забароны – гэта было выключэннем з правілаў, а не правілам. Канешне, успыхвалі нейкія сваркі, штосьці камусьці не падабалася. Але гэта было не ў такой ступені, як потым пачалося з 2000-х.

Лявон Вольскі і гурт NRM

KYKY: В одном из интервью вы сказали, что в 80-е уже никто не верил в идеологию «Совка». Но, по сути, Лукашенко заимствовал ту же идеологию – и ему поверили. Как этот парадокс стал возможен?

Л.В.: Ну, ён, па-першае, згуляў на фармаце настальжы. Гэта быў абсалютна рызыкоўны ход, які спраўдзіўся. Напачатку ён быў таленавіты палітык. Вярнуць у асобна ўзятай краіне Саюз было абсалютна немагчыма, канешне ж. Тым не меней, народ, маса народу, вельмі не хацела, на мой погляд, каб былі начальнікі тыпу Кебіча, якія няспынна кралі. І калі галасы падзяліліся толькі паміж двух кандыдатаў, большасць абрала Лукашэнку, таму што рабілі выбар так: «Абы што, толькі не тое, што было раней».

А тое, што ў яго была ідэалогія савецкая, я б не казаў. Рыторыка была, што называецца, для простага народу. Гучала: «Ешце свой кавалак каўбасы, выпівайце свае 150 гарэлкі і ідзіце на выбары галасаваць за мяне». Гэта быў нават не Савок, а гульня на нізкіх пачуццях. Ідэалогія Саюза была іншая: усе браты і сёстры, усе аднолькава зарабляюць. Канешне, гэта тое, што пазіцыянавалася, а не тое, што было насамрэч. Лукашенка, наадварот, пазіцыянаваў, што вы будзеце шмат зарабляць, у вас будзе кватэра, машына, дача – граў на тым, што павялічыцца дабрабыт. Пра гэта ў савецкі час не прынята было гаварыць. Гэта быў маветон.

KYKY: То есть обещание Лукашенко про «всем по 500» появилось еще тогда?

Л.В.: (смяецца) Было абяцанне, што мы вернем усё лепшае, што было за савецкім часам. Але я думаю, што народ прывабіла больш тое, што будуць рэгулярныя пенсіі, высокія заробкі – узровень жыцця як бы будзе лепей. А не тое, што было: паўсюль нейкія бандзюгі, крымінальныя бізнесмены. Вось народу і падабалася, што прыйдзе некі чалавек і «навядзе парадак» – каб усе баяліся.

KYKY: Каким вы запомнили первые годы правления Лукашенко, если мы говорим про культуру?

Л.В.: Для мяне гэта была катастрофа, як і для шмат якіх творчых дзеячаў. Адразу было відаць, што гэта за чалавек. І, як у нас прынята, густы гэтага чалавека, яго жыццёвыя падыходы сталі праецыравацца на ўсю краіну. Гэта была вялікая трагедыя для культуры, але ўсе спадзяваліся, што гэта працягнецца нядоўга.

KYKY: Гайки стали зажимать сразу?

Л.В.: Не-не, усё было: і розныя мастацкія аб’яднанні, і замежныя галерэі, і выставы, і кнігарні. Як гавораць, актуальнае мастацтва. Былі і тэатральныя аб’яднанні, шмат хто прыязджаў з-за мяжы, можна было ездзіць самім за мяжу на фестывалі. Ну, хто тады быў? «Крама» была, «Уліс», «Новае Неба», «Мроя», «Мясцовы час» з Наваполацка. Былі свае гурты з Магілёва, Гародні, напрыклад, Deviation, «Кальян», з якіх потым сфармаваліся нейкія сучасныя анархапанкфольк-калектывы. З’яўляліся літ-аб’яднанні нефармальныя, выпускаліся кнігі. Усё было, ніякіх забаронаў.

Фота з пратэстаў 1996 года

KYKY: Подытоживая эпоху, как бы вы кратко могли описать свои 90-е?

Л.В.: Ну, яны розныя: да 94-га – адны, а пасля 94-га – ўжо зусім іншы перыяд з кардынальна іншымі каштоўнасцямі. Пазней пачнецца эпоха аўтарытарызму і дыктатуры, а да гэтага – першыя гады тры – была эпоха, на мой погляд, недаразвітай дэмакратыі. Я ў той час працаваў на маладзёжным радыё, дзе было шмат партнаменклатурных персанажаў. Іх вельмі раздражняла тое, што мы рабілі. Ім хацелася, каб усё было досыць нейтральна, а мы падымалі вострыя тэмы, ды яшчэ на «артадаксальнай» беларускай мове – тарашкевіцы. Таму шэфа часта выклікалі да кагосьці «на ковёр», а нам пісалі лісты, што станцыю трэба зачыніць.

У 90-я людзі на ключавых пастах былі абсалютна савецкія: аднолькавыя шэрыя пінжакі, «абы чаго не выйшла», «каб толькі выконваўся план». Тады здавалася, што яны паступова сыдуць. Але атрымалася наадварот. Адыёзныя і бяздарныя людзі нават не савецкіх, а сталінскіх поглядаў – ўсе вылезлі на ключавыя пасады.

А з 1994 года пачаліся новыя часы, калі раптам, напрыклад, у стары Саюз пісьменнікаў на Фрунзэ, 5, прыходзілі дзіўныя дзяржаўныя людзі, якія паведамлялі, што гэты будынак знаходзіцца ва ўласнасьці адміністрацыі прэзідэнта, таму альбо плаціце арэнду, альбо «ачышчайце памяшчэніе». Пачалі пераследаваць сфармаваныя ў пачатку 90-х бізнэс-структуры, а хто не пераарыентаваўся – рабіўся ворагам.  

Гэта быў вельмі трывожны перыяд і адчуванне катастрофы. З іншага боку, недзе якраз з 94-га ў мяне пачалася вельмі плённая творчая рэакцыя на ўсе гэтыя падзеі – я напісаў шмат шчымлівых песень, вершаваных і празаічных твораў. А да гэтага часу – наадварот – быў нейкі застой.

2000-я: «чорныя спісы» і сустрэча ў Адміністрацыі прэзідэнта

KYKY: Переходим в эпоху «нулевых», когда вы уже становитесь популярным на всю страну, у вас выходит альбом «Тры чарапахі».

Л.В.: Эпоха «нулявых» была зусім іншай. Мы былі папулярныя з нейкага, думаю, 95-96 года сярод вузкай менскай тусоўкі. Ну, выязджалі час ад часу кудысьці ў Гародню ці Віцебск – там таксама ўсё было добра сярод досыць вузкага кола. А ў пачатку 2000-х, калі выйшаў альбом «Тры чарапахі», пачалася масавая папулярнасць. Ды й альбом быў запісан на прафесійнай студыі – гэта ўжо не было зроблена ў гаражы. Акрамя таго, пачалася дыстрыбуцыя па ўсёй краіне: ў любым кіёску можна было набыць касету ці дыск NRM. Папярэднія альбомы прадавалі толькі на фірме «Ковчег», якая мясцілася ў сталічнай філармоніі. І мы паехалі ў свой першы тур. Таму ў нулявыя сітуацыя цалкам змянілася.

Але старыя прыхільнікі не прабачылі нам пераход да масавага слухача. Нам пісалі ў інтэрнэце, што раней мы гралі сапраўдны рок, а цяпер «апапселі».

Карацей кажучы, гэта быў мітуслівы час: пастаянныя гастролі, запісы кліпаў, інтэрв’ю – мяне разрывалі на кавалкі.

KYKY: Постулат «секс, наркотики и рок-н-ролл» был актуален для вас в тот период?

Л.В.: Ну, для кагосьці, напэўна, і быў, але для мяне – не зусім. Наркотыкі – гэта не маё – неяк абышоўся без іх, хаця пару разоў, канешне, за кампанію нейкую траўку палілі. Але я не магу сказаць, што гэта мне вельмі падабаецца – я б не падсеў. А вось рок-н-ролу і прыхільніц было шмат. Але я не такі чалавек, каб ісці шляхам маладых Rolling Stones.

KYKY: То есть крышу у вас не сносило? Всё было стабильно?

Л.В.: Пачытаўшы свае інтэрв’ю ад 2003-га года адкажу, што, безумоўна, там крыху неадэквата ёсць. Ну, не зорная хвароба – хутчэй лёгкі неадэкват. Ужо тады з’явілася «Крамбамбуля» і супольныя канцэрты з Міхалком – мы выйшлі на яшчэ больш высокі узровень.

KYKY: С какого времени давление на инакомыслящих стало нарастать? Вы помните момент, когда стали отменять концерты?

Л.В.: Першая ластаўка была яшчэ ў 1995-м – нас разам с другімі рок-гуртамі запрасілі на фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» у Магілёве. Супраць нашага выступу быў старшыня магілёўскага выканкаму Сумараў. Мы ўжо выйшлі на сцэну практычна, але ён прыбег на пляцоўку і паведаміў, што ўсё адмяняецца. 

Другі выпадак адбыўся летам 2004-га пасля выступу шэрагу гуртоў на Бангалоры ў гэтым сабачым парку. Выступ быў прысвечаны 10-годдзю дзеючай улады. Мы там усе гралі і пасля гэтага пачалося – была ўжо адмашка, думаю, з самага верху, калі з’явіліся «чорныя спісы» і забаранілі цэлы шэраг гуртоў. І адразу ўсё скончылася: інтэрв’ю джяржаўным СМІ, усім гэтым «Переходным возрастам» і «5х5». Засталіся толькі незалежныя сродкі масавай інфармацыі, якіх у той момант яшчэ было шмат. Потым можна было ўбачыць, як у Маладэчна з цягніка сыходзіць да 200 чалавек і ідуць наўпрост у мясцовы клуб на падпольны канцэрт NRM. 

KYKY: У вас были опасения, что за такие концерты вы можете попасть в тюрьму, что за вами могут прийти?

Л.В.: Безумоўна, увесь час была нейкая трывога, з самага пачатку. Было ж ясна, што мы займаемся супрацівам – ну, творчым. Хаця мы і на мітынгі хадзілі, але гэта ж не было ўзброенай барацьбой. Я рэагаваў на ўсе падзеі – лічу, што аўтар песень не мусіць абстрагавацца і пазбягаць грамадскіх і палітычных тэмаў. Але патрапіць за падпольны канцэрт за краты — не, тады да такога абсурду яшчэ не даходзіла. 

KYKY: Тем не менее, после попадания в «черный список» вы встречались в 2007 году с замглавы Администрации президента. Зачем вам это было нужно? Какие выводы вы сделали после этой встречи?

Л.В.: Гэта быў абсалютна дурацкі крок – на той сустрэчы разабраліся б і без мяне. Я проста пайшоў, каб паглядзець, што за «прытулак зла» такі. Насамрэч, так проста не запрасілі б нікога, калі б не было неабходнасці з іхняга боку. Тады ішлі працэсы наконт таго, што трэба крыху ўсё дэмакратызаваць, палепшыць адносіны з Захадам. Таму яны вырашылі пачаць з самага простага: вярнуць забароненую музыку.

На мяне тады выйшаў адзін творчы супрацоўнік, з якім мы бачыліся неаднаразова. Працаваў на дзяржаўнай тэлевізіі, нармальны такі хлопец. Ён патэлефанаваў і запытаўся: «Калі б у адміністрацыі прапанавалі сустрэчу, як вы адрэагавалі б на гэта?». Я адказаў, што не ведаю, але, можа, і схадзіў бы. Цяпер мне ясна, што хадзіць было нельга. Нам паабяцалі, што больш «чорных спісаў» не будзе, што гэта не цывілізавана. А калі будуць факты забароны, то мы можам званіць у адміністрацыю – і там разбяруцца.

Лявон Вольскі, Сяргей Міхалок і Аляксандр Кулінковіч, нулявыя

KYKY: Это было в 2007 году, а в 2009-м министром культуры стал Павел Латушко. Он же активно боролся с этими «черными списками». Но я так понимаю, что они никуда не исчезли? Либо все-таки наступила оттепель?

Л.В.: У 2009-м, калі там быў Латушка, гэтых спісаў не было. Ну, ў сэнсе яны былі заўсёды, проста, як я разумею, іх завучылі на памяць праграмныя дырэктары ФМ-станцыяў і супрацоўнікі дзяржаўных тэлеканалаў. І яны правільна разлічылі, бо ў 2010-м гэты спіс вярнуўся зноў, толькі яшчэ пашырыўся разоў у пяць. І потым стала немагчыма граць нават падпольныя канцэрты. Быў ціск і на дырэкцыю, і на ўладальнікаў устаноў, якія дазвалялі канцэрты музыкаў. Ім тэлефанавалі, шантажавалі, пагражалі, прыязджалі з праверкамі санстанцыі, выдавалі страшэнныя штрафы. Такі ціск адбываўся да 2017-га.

KYKY: Если бы сейчас Лукашенко пригласил вас на личную встречу, вы бы согласились?

Л.В.: Канешне, не – ні з кім з іх ніколі не трэба сустракацца. Які сэнс? У мяне ўжо была памылка.

Я пайшоў у адміністрацыю, як дзіцё – убачыць нешта цікавае. А ім проста трэба было паставіць галачку, каб паказаць Захаду, што цяпер ўсё будзе нармальна.   

KYKY: Давайте подытожим эпоху «нулевых».

Л.В.: Для мяне гэта быў вельмі насычаны час. З аднаго боку, былі пастаянныя забароны з 2004 па 2008 год, але перад гэтым мы паспелі закласці новы праект «Крамбамбуля», з якім зайшлі на тэрыторыю іранічнай поп-музыкі. Гэта прынесла яшчэ большую папулярнасць і пашырыла аўдыторыю. Песню «Госці» любілі абсалютна ў розных слаях насельніцтва, у тым ліку сярод чыноўнікаў. Яшчэ ў нулявых пачалася эпоха карпаратыўных канцэртаў, якіх у нас раней ніколі не было. Потым, дзякуючы забароне, мы пачалі актыўна ездзіць па свеце. Аб’ездзілі ўсю Польшчу, былі ў Нямеччыне, Швецыі, я пару разоў злётаў у Штаты з канцэртамі. Бо калі нешта забараняюць, гэта выклікае зацікаўленасць.

2010-я: Плошча і развітанне з NRM

KYKY: В 2010-м случилась «Плошча», разгон – после этого страна погрузится в условное безвременье на 10 лет. И вы уйдёте из NRМ. Расскажите про этот период.

Л.В.: Па-першае, тады было ясна, што скончылася так званая адліга. Зноў пачаліся цёмныя часы. Тое, што я сышоў з NRМ, – гэта вас няправільна інфармавалі, усё было крыху па-іншаму. Проста ў нас была паўза, калі не было канцэртаў. І гурт пачаў збірацца на рэпетыцыі без мяне – мне нічога пра гэта не казалі. І я толькі з прэсы потым даведаўся, што NRМ на Рок-каранацыі будуць выступаць без мяне. Гэта быў досыць сур’ёзны шок – асабліва на фоне таго, што адбывалася ў краіне. Я прабачаўся за выступ гурта ў сацсетках, але гэта не спыніла іх ад выступа. Карацей, мы мелі тое, што мелі. Для мяне ўсё было досыць нечакана і стрэсава – давялося яшчэ доўга вылазіць з гэтага псіхалагічна.

KYKY: Была информация, что как раз после той встречи с Пролесковским группа получила возможность играть на госфестивалях, а вы пошли в отказ. И якобы из-за этого произошел конфликт, поэтому NRM принял решение играть без вас.

Л.В.: Так нельга паварочваць сітуацыю – наконт гэтага ніякага канфлікту не было. Пасля сустрэчы ў адміністрацыі амаль адразу пачалі рабіць дзяржаўны фестываль з ідыётскай назвай Bela Music. Там хацелі сабраць ўсіх вядомых рок-музыкаў. І калі да мяне прыйшлі з прапановай, я адмовіўся. Мала таго, што мы схадзілі на тую сустрэчу, дык нам яшчэ пачалі навязваць дзяржаўны фестываль, каб паказаць, што справы ў Беларусі з рок-музыкай цяпер ідуць класна. Я ідэалагічна адмовіўся ад ўдзелу ў фестывале, але мяне ніхто не зразумеў, калі шчыра.

У мяне быў такі цяжкі перыяд пасля Праляскоўскага, што я наогул у 2009-м годзе паставіў NRМ на паўзу. І ўсіх папрасіў не граць пэўны час. У мяне было ўражанне, што мы штосьці прадалі. Музыкам, вядома, гэтая паўза не спадабалася. 

KYKY: Вы сказали, что в 2017-м было послабление, когда вот эти «черные списки» стали отменять.

Л.В.: Так, у 2017-м сітуацыя паступова стала рухацца ў бок лёгкай адлігі, але да ўзроўня свабоды 2008-2009 так і не дайшло. Можна было граць у Prime Hall, але нельга было граць у цэнтры Мінска, напрыклад, на нейкіх акцыях тыпу Дня Швецыі. У 2018-м амбасада нават звярталася да кіраўніцтва горада, каб «Крамбамбуля» грала на фестывалі, але ёй адмовілі.

Выступ Вольскага на выбарчым пікеце ў Сухарава. Фота: Наша Ніва

KYKY: В связи с чем случилась такая оттепель? Что произошло в 2017-м?

Л.В.: Думаю, там зноў пачалі актывізавацца нейкія дэмакратычныя сілы. Пэўныя людзі паверылі, што ў гэтай уладзе кагосьці магчыма пераканаць. Там як раз пачынаўся гэты Парк высокіх тэхналогій і ўсякія такія штукі...

KYKY: У вас есть ощущения, что эти десять лет – с 2010 по 2019-й – период застоя и безвременья для страны, культуры и музыки?

Л.В.: Я б не сказаў. Заўсёды штосьці адбывалася, проста пра гэта мала хто ведаў, таму што яно адбывалася паралельна гэтай уладзе. Выходзілі новыя альбомы, з’яўляліся музычныя прэміі, працавалі парталы «Тузін Гітоў» і Experty.by. Яшчэ заставалася музычная крытыка – вельмі спецыфічная, але яна была. Гэта было досыць цікава: ты выпусціў альбом, напрыклад, «Драбадзі-драбада» – і можна было з цікавасцю пачытаць рэцэнзіі на яго. Але адыграць альбом на радзіме ў гэтыя гады ўжо было нельга. Мы рабілі ўсе прэзэнтацыі ў Вільні.

У 2014-м у мяне выйшаў даволі сур’ёзны сольнік, які называўся «Грамадазнаўства». Гэта быў мой першы досвед супрацы з замежным прадзюсарам. Усе астатнія сольныя альбомы я таксама выпускаў з гэтым нарвежцам Снорре Бергерудам. Гэта быў першы альбом пасля NRМ, у якім я самавыразіўся і выказаўся пра рэчы, пра якія да гэтага не атрымлівалася. Таму для мяне гэта быў вялізарны рывок наперад. Пасля гэтага ўжо ўсе альбомы, якія я пісаў, былі на ўзровень вышэй. Напрыклад, альбом «Чырвоны штраль» «Крамбамбулі» – гэта была прарыўная рэч. Там грае Павел Аракелян – выдатны саксафаніст, выдатны чалавек, таварыш па зброі. Вось гэта былі такія досыць вехавыя рэчы.

Выступ Вольскага ў складзе гурта «Крамбамбуля». Фота: Euroradio

Пасля, ў 2017-м, была адліга – можна было штосьці граць, нават вялікія канцэрты, але было ўражанне, што гэта часова. Так і атрымалася. Досвед паказвае, што кожная новая забарона – больш жорсткая, чым папярэдняя. Таму цяперашняя забарона, думаю, знікне толькі тады, калі знікне гэтая ўлада.

2020-я: Расплюшчаныя вочы і рэформа ўсяго

KYKY: Почему стал возможен 2020-й?

Л.В.: Таму што пачалася пандэмія і ўлады паказалі, наколькі яны далёкія ад народу. Бо раней пастаянна дэманстравалася, што просты чалавек – галоўная каштоўнасць. А тут высветлілася, што ўлады паводзілі сябе з пазіцыі арыстакратаў, новага дваранства высокага гатунку са шпіцам. Што? Пандэмія? Ну дык давайце там трактар, гарэлачку, ха-ха-ха, як смешна. А ў людзей у сем’ях былі трагедыі: у каго знаёмы захварэў, у каго – сваяк. Тады па ўсёй краіне пачалася самаарганізацыя, валанцёрскі рух – татальная мабілізацыя народа для барацьбы з пандэміяй, якую ўлада не ўспрымала сур’ёзна. Таму і да гэтых выбараў народ падышоў ужо самаарганізаваны.

А пасля выбараў узровень гвалту быў абсалютна нечаканы. Народ за апошнія гадоў так 15 навучыўся жыць з уладай паралельна, абсалютна нідзе не перакрыжоўваючыся. Здавалася, што вось нас не кранаюць, і мы іх не кранаем – і ладна. Вось мы будуем свае кватэры, дамы за горадам, паляпшаем свой дабрабыт. А калі кагосьці там знаёмага пасадзілі ні за што па эканамічнай справе – кепска, ну нічога. Кагосьці там яшчэ пасадзілі, але ён лез у палітыку, мы ж не лезем, і усё нармальна.

У 2020-м шмат у каго расплюшчыліся вочы. Шмат хто зразумеў парадак рэчаў. З аднаго боку, я рады, што так адбылося, а з іншага – мне вельмі шкада гэтых людзей, бо яны жылі дзесяцігоддзямі, не заўважаючы, што адбываецца вакол.

Яны хацелі не бачыць і не чуць, а толькі казалі: «Ай, перастаньце». Але тут зайшлі практычна ў кожны дом.

Адзінае, чаго я не чакаў абсалютна – такой колькасці БЧБ і «Жыве Беларусь». Мне здавалася, што гэта назаўсёды застанецца недзе там – для тых некалькіх тысяч, якія ўвесь час выкарыстоўвалі родны сцяг, герб, вокліч. А тут сотні тысячаў беларусаў дасталі сцягі і паказалі, што ёсць што.

 

KYKY: Вы поверили в революцию тогда в августе? Или у вас было понимание, чем это все может закончиться?

Л.В.: Эйфарычнасць, безумоўна, была, таму што я ніколі не бачыў такіх масавых выступаў. Потым мы ездзілі з Пашам Аракелянам – у нас была цэлая ініцыятыва, каб дапамагаць людзям стаяць у ланцугах. Мы прыязджалі з гітарай і саксафонам, гралі кароткія канцэрцікі і з’язджалі. Потым пачаліся дваровыя канцэрты, але было ясна, што толькі канцэртамі перамагчы наўрад ці атрымаецца. Ну, як бы проста так сказаць «сыходзь» – і яны ўзялі і пайшлі…

KYKY: Революция сегодня – проиграна?

Л.В.: Ну, як вам сказаць, гэта досыць складанае пытанне, я б так не фармуляваў. Па-першае, не было такой гульні, каб прайграваць ці выйграваць. Ёсць толькі маса народу, якая незадаволеная тым, што зараз адбываецца. І ёсць меншасць, якая хоча ўсё захаваць на старых пазіцыях, але гэта немагчыма. 

KYKY: Вы считаете себя певцом революции?

Л.В.: Я гляджу на сваю творчасць больш шырока, але ўсе музыкі ў тым часе былі спевакамі рэвалюцыі – гралі па дварах. Ці бывае рэвалюцыя без зброі? Гэта было проста народнае абурэнне.

KYKY: Вы за более радикальные действия?

Л.В.: Не, я за мірны пратэст – народ быў зусім не падрыхтаваны да ўзброенага супрацьстаяння. Гэта вельмі сур’ёзная рэч – я б не хацеў такога сцэнара, бо ён вельмі трагічны. Да гэтага трэба выспяваць, як бальшавікі гэта рабілі доўгія гады – яны там рыхтавалі нейкія падпольныя сеткі і гэтак далей. Вось гэта справа дзесяцігоддзяў, каб была такая ўжо сур’ёзная рэвалюцыя, ужо з выкарыстаннем… Гэта не наш варыянт, мне падаецца.

KYKY: Вы уехали из Беларуси насовсем или временно?

Л.В.: Не, часова. Я з'ехаў летам і нават не забіраў нічога адтуль. Пасля канцэртаў у Польшчы, хутчэй за ўсё, паеду назад. Адно што ў Беларусі нармальна граць пры гэтай уладзе ўжо не атрымаецца. 

KYKY: Как будут дальше развиваться события в Беларуси? Нужно ждать, пока вырастет поколение небитых, чтобы что-то изменилось, либо перемены наступят быстрее?

Л.В.: Інтуіцыя мне заўсёды падказвала — у 2010-м, 2006-м, 2001 годзе пасля выбараў, што гэта ўсё не зацягнецца. А гэта зацягнулася на дзясяткі гадоў. Таму я сваёй інтуіцыі надта б не давяраў. І зараз мне здаецца, што доўгія гады нельга трымаць краіну ў такім накале. Па-першае, гэта вельмі дорага. Па-другое, людзі проста не вытрымаюць псіхалагічнага ціску – у тым ліку тыя, хто займаецца гэтым ціскам. 

KYKY: Ну давайте пофантазируем, когда может случиться новая Беларусь? Как вы себе представляете эту страну?

Л.В.: Гэта, насамрэч, можа адбыцца ў любы момант – хоць заўтра. І па-першае, ў гэтай краіне трэба прыбраць усё хамства цалкам з усіх эшалонаў улады, прыбраць фармальны падыход да ўсяго, пачынаючы ад школы. Каб не было таго, што называецца «для галачкі», калі ты пішаш процьму папераў. Ці то лекар, ці то настаўнік, ці міліцыянт, следчы – ты павінен дзікую колькасць папераў напісаць, а справы не робяцца – толькі ў гэтых паперах. Вось гэта мусіць быць перагледжана. Ну, і ўсе інстытуты ўлады мусяць быць перагледжаныя – усе чыноўнікі мусяць быць пераправераныя. Усе гэтыя фальсыфікацыі, маніпуляцыі са статыстыкай, татальная хлусня, празмерная жорсткасць і збіцці пры затрыманнях — так было ўвесь час пры гэтай уладзе. Проста цяпер людзі гэта ўбачылі, масава ўбачылі. Таму мусіць быць карэнная рэформа ўсяго.

 

KYKY: NRM когда-нибудь воссоединится?

Л.В.: Мы збіраліся ў 2020-м, каб даць канцэрт. Думаю, калі будзе перамога дэмакратыі і прагрэсу, варта будзе сабрацца таксама. На пастаяннай аснове, як гавораць у бюракратыі, не мае сэнсу гэта рабіць, бо ўжо занадта далёка разышліся шляхі. А дзеля грошай збірацца, каб паехаць у тур, – мяне гэта мала цікавіць.

KYKY: И напоследок: что бы вы хотели сказать или пожелать беларусам?

Л.В.: Па-першае, я вельмі ўдзячны беларусам і майму гораду за тое, што я ўбачыў у 2020-м – ўжо не думаў, што такое пабачу. І да Мінска ў мяне было вельмі халоднае стаўленне. Здавалася, што людзі проста сядзяць і глядзяць, як улады будуюць тое, на што глядзець страшна. Але калі народ абудзіўся, я зноў палюбіў Мінск. Да мяне зноў вярнулася вера ў народ. І я ўпэўнены, што перагарнуць гэтую старонку ўжо немагчыма. Проста трэба, хацеў сказаць, крышку пачакаць, але чакаць не трэба – трэба кожнаму рабіць тое, што ад яго залежыць. 

KYKY: «Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе»?

Л.В.: Спрэчнае выказванне насамрэч – для мяне 2020-ты быў часам вялікіх сюрпрызаў. Адзін музычны аглядальнік напісаў, маўляў, мы хочам запісаць ваш канцэрт, таму давайце пройдуць выбары, потым некалькі дзён будзе дэпрэсія, як звычайна – паслявыбарная – а потым давайце прызначым запіс. Я адказаў: «Акей, як звычайна, так і зробім». А насамрэч усё пайшло зусім па-іншаму: сюрпрызы былі адзін за адным.

KYKY: Надеюсь, нас всех ждет один большой сюрприз в скором времени.

Л.В.: Самы час! Столькі людзей думаюць пра гэта! Можа быць, Святы Мікалай на Каляды выканае нашае галоўнае жаданне? А то 27 гадоў былі сюрпрызы ў асноўным  негатыўнага характару.

Афіша канцэртаў Вольскага ў Польшчы

Калі вам спадабаўся гэты тэкст – падтрымайце нас на Patreon за мерч і іншыя бенефіты. Ці зрабіце хуткі данат проста на нашым сайце (акенца для данатаў – ніжэй).

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

«Лукашенко принимал решение между убийством и самоубийством». Кнырович впервые жёстко говорит о политике

Герои • Мария Мелёхина

В августе 2021-го на свободу вышел один из самых медийных беларуских бизнесменов Александр Кнырович. Еще два месяца назад KYKY задал Александру неудобные и острые вопросы про бизнес, тюрьму, отношение к Лукашенко и революции, но этот текст не мог быть опубликован. Беларусы сегодня живут в новой реальности, когда завтра в двери могут постучать за комментарий в соцсетях, либо взять в заложники твоих близких. Вот и мы ждали момента, когда выпускать этот текст будет безопасно. Наконец, это случилось, и он перед вами.