Четыре дня назад Россия напала на Украину, но сейчас в мире говорят о двух странах-агрессорах — потому как с территории нашей страны также ведутся боевые действия (это подтвердил Лукашенко). KYKY публикует посты беларусов, в которых они объясняют, почему Беларусь — не равно Белоруссия.
Предыстория: сегодня с утра, во время старта референдума по внесению изменений в Конституцию, президент Украины Владимир Зеленский обратился к беларусам (вот здесь можно почитать полную расшифровку обращения). Среди прочего, он сказал: «Искренне желаю Беларуси вновь стать той самой доброй, безопасной Беларусью, которую все видели еще не так давно. Сделайте правильный выбор». А перед этим Зеленский рассказал, как с территории Беларуси в Украину «приходят крылатые ракеты, самолеты, вертолеты, техника». Беларусы посмотрели это видео, и решили высказаться в соцсетях — о том, что беларусы сделали свой выбор еще в 2020-м и прямо сейчас всеми силами поддерживают Украину, с которой 24 февраля 2022-го Путин развязал войну.
Экономист Лев Львовский
«Речь Зеленского несправедлива. Украина не была хорошим соседом Беларуси, когда нам это было нужно. Украина продолжала поддерживать Лукашенко, а не беларуский народ в последние два года. Президент Зеленский не смог найти сил встретится с Тихановской, не смог найти воли перестать покупать нефтепродукты на миллиарды долларов.
Но сейчас не время вспоминать старые обиды. Судьба Украины в данный момент — это судьба мира. Надо помогать Украине всем, чем мы можем: деньгами, митингами, гуманитарной помощью, политическим давлением. И тогда, когда Украина победит и в Беларуси над головой будет мирное небо, у нас будет шанс стать хорошими соседями уже по-настоящему».
Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч
«Дарагія ўкраінцы, мае сябры, мае героі, людзі, за якіх баліць. Я бачу вас у сеціве — значыць, ёсьць шанец, што вы гэта прачытаеце. Чым яшчэ можна падтрымаць вас з нашага экзылю, зь бясьпечнай краіны? Мы ўжо ахвяравалі грошы ўкраінскаму войску і на гуманітарныя мэты. Я напісаў тэксты ў падтрымку Ўкраіны — і яны адасланыя ў рэдакцыі вялікіх выданьняў. Прынамсі, галоўныя рэдактары іх прачытаюць. Мае пасты ў фэйсбуку супраць гэтай вайны сабралі вельмі шмат перапостаў і перадрукаваныя некалькімі сайтамі. Перакладчык маіх кніг Джым Дынглі зрабіў ангельскую вэрсію — а значыць, ёсьць шанец дагрукацца да цэлага сьвету. Нават адзін расейскі анлайн-часопіс апублікаваў мой антываенны і антыпуцінскі тэкст у перакладзе без усялякіх зьменаў — і калі хаця б аднаго расейца ён прымусіць задумацца, гэта было ня марна. Цягам апошніх дзён мы зь Юляй далучаліся да дэманстрацый за Ўкраіну ў Грацы і Кракаве і сёньня зноў выйдзем на галоўную плошчу. Я ведаю, што гэтага замала. Што мы яшчэ можам зрабіць для вас? Не беларускі народ — а я, ты, ён, яна канкрэтна?
Вайна ідзе. Спыніць яе будзе вельмі цяжка. Відавочна, што крамлёўскія вырадкі недаацанілі Ўкраіну, спадзяваліся на бліцкрыг і «пятую калёну». Бо разам з Лукашэнкам даўно жывуць у сваім выдуманым сьвеце. Учора мы дзевяць гадзін вярталіся ў Грац з Кракава. На вакзале ўкраінскія ўцекачы, па пэронах бегаюць журналісты. На чэскай тэрыторыі знакаў вайны ўжо не было відаць, на аўстрыйскай і пагатоў. Але вайна ў нас саміх. Нам не ўсё роўна. Я ведаю, што тыя, каго на Захадзе называюць «інтэлектуаламі», «мастакамі» — гэта людзі, якія мысьляць маштабна і мусяць быць гатовыя ўзяць на сябе віну, гнеў і сорам, калі іншыя адмаўляюцца.
Але калі нехта з вас, дарагія ўкраінцы, прачытаў усё гэта да канца і калі ў вас яшчэ ёсьць сілы весьці з намі хаця б маўклівую размову... Зразумейце ўсё ж адну простую рэч: Беларусь ня ёсьць незалежнай дзяржавай, Беларусь пад акупацыяй, Беларусьсю кіруе крамлёўская марыянэтка. Вы бароніце незалежную дэмакратычную эўрапейскую краіну. А ў Беларусі ўлада ня хоча ні дэмакратыі, ні незалежнасьці, ні Эўропы. Тыя, хто выступіў і чыніў хоць нейкі супраціў, былі схопленыя, сядзяць у турмах або былі вымушаныя эміграваць. Дзясяткі тысяч годных людзей, якія выступалі і выступілі б цяпер супраць пуцінскага фашызму, прайшлі праз рэпрэсіі, некаторыя загінулі. Беларусь працягваюць забіваць і працягвалі ўвесь час. Беларусь усё яшчэ ў стане поўнага разгрому і катастрофы пасьля 2020-га. У Беларусі больш за тысячу палітзьняволеных. Беларусь не пасьпела нават уздыхнуць пасьля ўсяго гэтага, а яе ўжо ўцягнулі ў вайну на баку агрэсара.
Але нават у гэтых умовах падпольны супраціў унутры Беларусі ёсьць. Ды нават той купцы людзей, якія яшчэ за Лукашэнку, не патрэбная гэтая вайна. Але калі яны выкажуцца — ім канец. Гэта ня тая дыктатура, якая даруе, а тая, якая зьнішчае за найменшую нязгоду. Таму яны будуць маўчаць.
Беларусь была так цяжка параненая ў 2020-м. У Беларусі няма беларускага войска. Ёсьць толькі бяззбройныя людзі, якія ў жаху ад таго, што адбываецца. І якія за любую форму супраціву будуць кінутыя ў турмы. Сёньня прачытаў: «Інфармуйце сваіх свякоў і сяброў у Беларусі, атручаных пуцінскай прапагандай, пра тое, што насамрэч адбывваецца ва Ўкраіне». Ды ніхто з тых людзей, каго я ведаю ў Беларусі, не падтрымлівае гэтую вайну.
Там, у Беларусі, жорсткая дыктатура — і гаварыць зь Беларусью трэба менавіта так. Вы вольныя людзі. Мы ня можам гаварыць на роўных. Ад несвабоднай, паняволенай краіны немагчыма чакаць палітычнай падтрымкі.
А нам, тым, хто марыць пра вольную Беларусь яшчэ з савецкіх часоў, даказваць нічога ня трэба. Мы за вас. Мы верым у вашу перамогу. Чым мы можам дапамагчы з нашага выгнаньня?».
Сузаснавальнік кампаніі By_Help Аляксей Лявончык
«Уначы ў лічку прыпёрся нейкі натоўп канапавых ваяроў і пачаў пытацца, ці мне не сорамна. Не, мне не сорамна. Кожны, хто задае такія пытаньні, пойдзе ў самы глыбокі бан. І ўвогуле, беларусам не павінна быць сорамна. Што гэта за сранае самахваставаньне? Нацыянальная ідэя? Прабачце нас за Лу? Лу не наш, мы ў дваццатым гэта давялі.
Да дваццатага на гэтае сінепалае гу*вно Украіна і Эўропа маліліся як на медыятара, які не прызнае Крым ды абараняе ўсходнія рубяжы ад натоўпаў мігрантаў. Ды яшчэ за два тыдні да вайны, калі Літва ды ўся Балтыя спыніла транзіт калійкі, Украіна яе шчасьліва гнала праз сваю тэрыторыю, хаця ўжо бачыла, што на тэрэне Беларусі стаяць кацапскія войскі. Махляр браў грошы ад Эўропы на абарону ад мігрантаў і потым напусьціў тысячы на Польшчу? Махляр не прызнаваў Крым, а потым напаў на ўсю краіну?
А мне мусіць быць сорамна, за тое, што ўсе зь ім рабілы рылпаліцік гадамі, хаця ў мяне перад вачыма стаяць патокі зьнішчаных лёсаў і я гадамі казаў, што гэта дыктатар, а мне — «господарь, дарогі, парадачак»? Нах*й ідзіце, пожалуйста. Дапамагаць Украіне буду, а за спробу павесіць на мяне ці беларусаў сорам — у пысу дам без праблем.
P.S. Зеленскі афігенны прэзідэнт. Проста Дэ Голь неякі, калі мяне папытаеце. Аднак мяне перасмыкнула ад «зычу Беларусі зноў стаць бясьпечнай, як яна была нядаўна». Бясьпечнай для каго яна была? Для соцень тысяч, каго зьбілі, звольнілі, забралі дзяцей, арыштавалі, пасадзілі на гады? Для іх? Для тых, хто прайшоў пекла? У нас такіх у базе 18000, і гэта толькі ў нас. Паказаць?
P.P.S. У маім стаўленьні да Ўкраіны нічога не мяняецца. Але некалі некаторыя кропкі адносна ланцуга падзей мусяць быць расстаўленыя».