Як заняцца сэксам утрох і не сапсаваць адносіны: сумленны гайд (і гэта не палітычная метафара!)

Секс • Елизавета Мороз

Сэкс утрох можа стаць захапляльным досведам, і нават тэрапіяй для пары. А можа забіць адносіны, вашу самаацэнку, і нават здароўе. KYKY у кампаніі сэкс-блогера Марыі Часнаковай склаў гайд з правіламі бяспечнага і прыемнага сэксу ўтрох, пра пошукі трэцяга і галоўныя памылкі поліамораў-пачаткоўцаў. Упершыню гэты матэрыял публікаваўся ў 2019-м на рускай мове.

Калі вы хочаце бачыць больш матэрыялаў розных аспектаў жыцця беларусаў, падпішыцеся на наш Patreon за мерч і іншыя бенефіты. А калі вам падабаюцца вострыя жыццёвыя тэмы — зрабіце хуткі данат на нашым сайце (акно для данатаў — наўпрост пад гэтым тэкстам).

Частка 1. Маральная падрыхтоўка

«Здаецца, мой партнёр хоча паспрабаваць сэкс утрох. Як зразумець, ці хачу я?»

Першая парада – прымітыўная, але спачатку трэба навучыцца разумець свае жаданні – без гэтага і звычайны сэкс не вельмі працуе. Атрымайце ад сябе адказ на пытанне: «Чаго я хачу?». Не ваш партнёр, не грамадскія канструкты, а чаго хочаце вы тут і зараз. Пакуль вы не будзеце шчырымі з сабой, рухацца далей немагчыма. Часам разабрацца самастойна не атрымліваецца. Тады дапамагчы можа псіхатэрапеўт. Я рэгулярна разбіраю такія запыты ў сваёй тэрапіі.

«Я зразумаў(ла), што хачу. Але мне страшна. Што гэта за страх і што з ім рабіць?»

Страх не бывае без прычыны – трэба зразумець, што з’яўляецца для вас трыгерам, і разабраць страх на слаі. Мужчыны часта баяцца не даць рады, страціць партнёра і сваю ўнікальнасць для яго, пакрыўдзіць каханага чалавека. Жанчыны часта перажываюць, што новы партнёр акажацца лепшым, і асноўны партнёр сыдзе да трэціх асобаў.

Калі вы высветлілі прычыну страху, з ім становіцца прасцей працаваць. Самы лепшы варыянт – абмеркаваць свае турботы з партнёрам. Прыйсці і сказаць: «Я баюся, што яна апынецца ў ложку лепшай за мяне».

Калі б мы жылі ў ідэальным свеце, то варта было б распісаць некалькі алгарытмаў і правілаў, якіх вы будзеце прытрымлівацца. Напрыклад, у кожнага партнёра ёсць права адмовіцца ад сэксу ўтрох, калі новы чалавек вас не задавальняе. Маё правіла – заўсёды пасля групавых гісторый планаваць час сам-насам з партнёрам, каб разам пражыць і абмеркаваць атрыманыя перажыванні.

«Каму не варта займацца сэксам утрох?»

Парам, у якіх няма дыялогу пра сэкс. Тым, хто не ўмее разам рэфлексаваць і свабодна размаўляць пра гэта. Сэкс ўтрох – вельмі тонкая гісторыя, і абавязковы інструмент тут – здольнасць размаўляць.

Сэкс ўтрох не варта спрабаваць парам, якія нядаўна ўтварыліся (калі, вядома, гэта не тая гісторыя, у якой адносіны і былі створаны на кароткі тэрмін і для эксперыментаў). Калі вы яшчэ недастаткова добра ведаеце адзін аднаго, будзе складана адсочваць рэакцыі партнёра – гэта можа прывесці да непаразумення і канфліктаў.

І не варта пачынаць, калі вы знаходзіцеся ў стадыі канфлікту або перажываеце моцныя нестандартныя эмоцыі. Напрыклад, калі нядаўна вам здрадзіў партнёр, вы сталі разбірацца, чаму гэта адбылося, і вырашылі паспрабаваць сэкс ўтрох як замену здрадам – гэта дакладна не лепшае рашэнне. Асабліва, калі канфлікт яшчэ свежы.

Частка 2. Пошук

«Дзе знайсці трэцяга?»

Перш за ўсё – гэта дэйтынг-прыкладанні і сайты. Адразу ўспамінаем пра манапаліста – Tinder. Каб знайсці партнёра для сэксу ўтрох, можна замест галоўнага фота напісаць тэкст з запытам – тады вас будуць лайкаць тыя, хто хоча таго самага, што і вы. Яшчэ можна змяніць пол у наладах або дадаць другі, каб былі і хлопцы, і дзяўчаты. Але мінус Tinder у тым, што пакуль вы дачакаецеся мэтчу, а потым – чалавека ў анлайне, можа прайсці шмат часу. Таму спадзявацца толькі на яго не варта.

Ёсць сайт БДСМ-знаёмстваў Fetside, да якога таксама можна прыглядзецца. Там трэба запоўніць анкету, адказаць на шмат пытанняў пра табу і сэксуальныя перавагі – і наперад па прыгодаў. Тут можна знайсці як пары, так і трэцяга, пры гэтым не абавязкова з кінкі-фетышамі. Людзей на сайце мала, і ўсе «галодныя да зносінаў», таму дыялогі завязваюцца хутка.

Ёсць прыкладанні 3nder або Feeld, і ён створаны спецыяльна для пошуку партнёра для сэксу ўтрох або з вялікай колькасцю ўдзельнікаў. Тут можна стварыць анкету для вашай пары і апісаць, што менавіта вы хочаце паспрабаваць. Я актыўна выкарыстоўвала гэтую платформу: на ёй аказалася максімальна «мая» аўдыторыя – шмат крэатыўных, адкрытых людзей, якія ведаюць, што такое асабістыя межы. Мінус Feeld у тым, што людзей там мала, а калі і ёсць, то большасць хлопцаў і пар. Таму раю заводзіць некалькі акаўнтаў – шукаць і са старонкі хлопца, і са старонкі дзяўчыны – так шанцы на канверсію будуць вышэй. Ну і не трэба забывацца на поліаморныя групы ў «Вконтакте» і адкрытых чатах для знаёмстваў.

«Што рабіць, калі не вельмі хочацца планаваць сэкс утрох? Ці можна разлічваць на волю лёсу?»

У мяне былі перыяды, калі сэкс ўтрох быў «запланаванай акцыяй»: я знаходзіла людзей, усё менеджэрыла, сэкс здараўся, і мне здавалася, што гэта моцнае перажыванне. Цяпер гэта стала досыць сумным заняткам – губляецца «іскра», узаемадзеянне атрымліваецца вельмі тэхнічным, як у выпадку, калі складана адмовіцца ад сэксу, калі ўжо зняў майткі. Нават калі ў працэсе перадумаў, то спыніцца складана.

Асабіста мне больш падабаюцца выпадковыя гісторыі. Нядаўна я запрасіла дзяўчыну пайсці на вечарынку разам са мной і маім партнёрам. Я наогул не планавала сэкс, але раніцай яна апынулася ў нашым ложку – у выніку мы не вылазілі з яго ўсе выходныя. А аднойчы мой партнёр у барселонскім гей-клубе пазнаёміўся з мілавіднай парай геяў, і калі яны зразумелі, што з ім складана падтрымліваць размову (ён дрэнна размаўляе па-ангельску), адразу прапанавалі паехаць займацца сэксам. Так што я дакладна за спантаннасць. Але, цалкам магчыма, гэтак ужо ад звычкі.

«Нам з партнёрам спадабаўся чалавек. Як яго ўгаварыць на сэкс утрох?»

«Угаварыць» – вельмі некарэктнае слова. У гэтым выпадку гэта пасіўны ціск, быццам бы чалавек не хоча, а вы жадаеце яго прадавіць і ўламаць. Гэта вельмі неэкалагічна. Больш правільна казаць «прапанаваць, абмеркаваць або высветліць і зацікавіць» – мова вызначае свядомасць.

У такой сітуацыі важна высветліць, наколькі чалавек адкрыты да вас абодвух, таму што добры сэкс утрох – гэта зацікаўленасць усіх удзельнікаў. Калі нехта абыякавы, з гэтага наўрад ці атрымаецца нешта добрае. Каб зразумець стаўленне чалавека да вас, можна сказаць: «У нас склалася ўражанне, што мы табе спадабаліся. Мы хацелі б з табой пазнаёміцца бліжэй». І далей працягваць камунікаваць у звычайным фармаце.

Калі ў размове вы разумееце, што чалавек зацікаўлены, але ў яго ёсць страхі, то можна абмеркаваць, у чым менавіта ён сумняваецца. Напрыклад, ён баіцца, што яму не спадабаецца. Тады важна запэўніць, што вы ў любы момант можаце спыніцца, калі нешта пойдзе не так – дастаткова проста сказаць пра гэта. Калі праблема агучваецца, яна перастае быць праблемай, а робіцца задачай. Важна даць чалавеку разуменне, што вы на адной хвалі.

«Як зразумець, што гэта той самы чалавек, з якім можа атрымацца класны сэкс утрох?»

Глабальна сэкс утрох можна падзяліць на дзве катэгорыі. Першая – сэкс утрох з выпадковым пасажырам, калі вы разглядаеце трэцяга як чалавека, які на некалькі гадзін апынецца ў вашым ложку, а потым хутка з’едзе дадому. Другая – сэкс утрох з чалавекам. Гэта ўжо пра сэкс на ўзроўні эмоцый.

Для першага варыянту падыдзе любы прыемны вам чалавек з дэйтынг-прыкладання. Калі ж хочацца, каб сэкс ператварыўся ў пачуццёвы досвед, новыя перажыванні і, магчыма, працяглы раман, то важна, каб чалавек быў «ваш». Часта добры паказчык, ці падыходзіць чалавек для сэксу ўтрох, – гэта станоўчы адказ на пытанне: ці хачу я снедаць з ім? Калі няма жадання камунікаваць пасля сэксу, то, магчыма, не варта і пачынаць. Сэкс – гэта працяг зносін, а не замена ім.

Частка 3. Фізічная падрыхтоўка

«Ці варта праглядаць ролікі на PornHub, каб падрыхтавацца?»

У сваім першым «трайнічку» з дзяўчынай мы спрабавалі паўтарыць знакамітую позу з порна, калі хлопец па чарзе ўваходзіць то ў адну дзяўчыну, то ў другую. У роліку гэта выглядала вельмі сэксуальна, а ў жыцці аказалася дзіка нязручна. Вось і адказ – не трэба раўняцца на порна, але падглядаць ідэі – чаму не?

«Што трэба ведаць, каб сэкс утрох быў бяспечным для ўсіх удзельнікаў?»

У трайнічках часта грэбуюць сродкамі абароны. Калі ў гісторыі з двума мужчынамі і дзяўчынай усё проста – па прэзерватыву для кожнага – то ў гісторыі з дзвюма дзяўчынамі і хлопцам часта дапускаюць грубую памылку: мужчына надзявае прэзерватыў і займаецца сэксам з абедзвюма дзяўчынамі. У выніку ён абаронены ад ІППШ, а дзяўчаты дзеляць адна з адной мікрафлору.

Таму для кожнай дзяўчыны павінен быць свой прэзерватыў! Калі гэтае правіла здаецца занадта замарочаным, можна выкарыстоўваць жаночыя прэзерватывы. Яны выглядаюць вельмі смешна, але затое зручныя для ЖМЖ – мужчыну можна не перажываць аб пастаяннай змене кантрацэптываў.

Падчас пяшчотаў рукамі выкарыстоўвайце пальчаткі. Лічыце, што пальчаткі сапсуюць увесь працэс? Гэта вы не бачылі чорныя нітрылавыя пальчаткі і не гулялі ў доктара! Калі не хочацца замарочвацца з пальчаткамі, можна выкарыстоўваць правіла «левая рука для адной дзяўчыны, правая – для іншай». Галоўнае не пераблытаць. Гэта менш бяспечны варыянт, але лепш так, чым ніяк.

З кунілігусам таксама складана. Таму альбо выкарыстоўвайце латэксныя сурвэткі, альбо мыйце рукі і твар з мылам і апрацоўвайце мірамістынам, каб знізіць рызыкі. Лепш не чысціць зубы перад кунілігусам, таму што гэта таксама траўміруе слізістую – дастаткова прапаласкаць рот. Бар’ерная кантрацэпцыя паміж жанчынамі патрэбна не толькі для абароны ад інфекцый. Часта, калі ў дзяўчын слабая імунная сістэма і мікрафлора, абмен выдзялінамі можа выклікаць малочніцу ці бактэрыяльны вагіноз. Гэта не смяротна, але даволі непрыемна. Таму дзяўчатам лепш загадзя абмеркаваць, ці ёсць у іх нейкія праблемы з мікрафлорай.

Ведаю, на гэтым месцы многія могуць падумаць: «Навошта ўвогуле такі сэкс, калі ўсё так складана?» У вас два варыянты: адмовіцца ад задумы або ўсім траім здаць свежыя аналізы на ІППШ, каб адмовіцца ад бар’ерных спосабаў засцярогі. Але не забывайце пра магчымасць непажаданай цяжарнасці.

«Якія яшчэ правілы трэба абмеркаваць з партнёрамі?»

Пытанні бяспекі трэба абмеркаваць да пачатку кантакту. Напрыклад, ці прымальны аральны сэкс без абароны або якія сродкі абароны ад ІППШ і цяжарнасці вы будзеце выкарыстоўваць. Таксама варта абгаварыць прымальныя віды ўзаемадзеяння. Напрыклад, у мяне быў сэкс, у якім пара агучыла іх забарону: мне нельга было цалавацца з хлопцам, толькі з дзяўчынай. Такія правілы звычайна вызначае для сябе пара, а потым агучвае запрошанаму госцю.

Людзям у пары трэба абмеркаваць, што рабіць, калі камусьці стане некамфортна. Напрыклад, у нас з маім партнёрам ёсць дамоўленасць: я магу рабіць што заўгодна, але калі ён адчувае дыскамфорт, то падыходзіць да мяне і кажа, што я яму патрэбная прама цяпер. Тады мне трэба скончыць любыя ўзаемадзеянні. Добра яшчэ прыдумаць нейкі ўмоўны знак, каб даць зразумець партнёру, што вам хочацца скончыць ці што вас накрывае рэўнасць.

І апошняе, што абавязкова трэба прагаварыць: гэты сэкс – гэта «разавая акцыя», ці вы плануеце сустракацца з новым чалавекам і далей? І ці можа кожны з пары сустракацца з ім паасобку?

Частка 4. Дзень X

«Мне так няёмка. Што рабіць?»

Калі вам няёмка, то і астатнія ўдзельнікі адчуваюць тое самае. Абсалютна нармальна казаць пра гэта ўслых. Чым даўжэй вы застаецеся сам-насам са сваімі думкамі, тым больш узмацняецца напружанне, а як толькі вы іх агучваеце, усё становіцца прасцей. Вы можаце сказаць: «Я адчуваю сябе няёмка з-за таго, што не ведаю, як пачаць. І не разумею, чаго хочацца табе. Пагаворым пра нашыя чаканні?».

«Што можа пайсці не так?»

Асноўны факап, які адбываецца з адным з удзельнікаў: яму ці ёй здаецца, што іншаму надаюць больш увагі. На пачатковым этапе гэта можна адсачыць і пагаварыць – прама ў моманце даць чалавеку шмат цяпла і клопату. Але калі чалавек пачаў моцна нервавацца, трэба плаўна ўсё скончыць і заняцца сумесным працэсінгам: абмеркаваць, як гэта адбылося, што можна выправіць у далейшым, даць чалавеку aftercare (пра гэта ніжэй) і супакоіць яго.

Другая праблема: трэці ўдзельнік – не прыдатны герой. У яго іншы тэмперамент, ён няўмелы каханак, ці той, каму першапачаткова ўсё падабалася, аказаўся не гатовы да таго, што адбываецца. І тут толькі адзін варыянт – усё завяршыць, пажадана, як мага раней.

Цікава, але з гей-сэксам вельмі мала факапаў. Мужчыны часцей ведаюць чаго жадаюць, таму ім прасцей дамовіцца.

«Я баюся, што пасля трысому мы можам развітацца. Якія памылкі могуць да гэтага прывесці?»

Галоўная прычына распаду адносін – уваход у некласічнае ўзаемадзеянне з нявырашанымі ўнутранымі праблемамі. Многія пары думаюць, што трысом вырашыць унутраныя праблемы пары і дадасць новых эмоцый. Гэта не так! Калі ў вас праблема ў камунікацыі адзін з адным, вы не адчуваеце і не ўзбуджаеце адзін аднаго, то сэкс утрох не вырашыць вашых праблемаў, а толькі каталізуе разыход. Вядома, ёсць выпадкі, калі трайнічок сапраўды даваў новае жыццё адносінам, але гэта з разраду кінуць у ваду чалавека, які не ўмее плаваць – можа, ён навучыцца і выплыве, але, верагодна, патоне.

Да такога выніку можа прывесці няўважлівасць партнёраў да патрэбаў адзін аднаго: калі адзін не адчувае запыты і жаданні другога. І парушэнне дамоўленасцей. Калі вы хлусіце адзін аднаму або робіце тое, чаго дамовіліся не рабіць, – не дзівіцеся, калі ўсё разбурыцца.

Можа адбыцца і такое, што адзін з партнёраў закахаецца ў запрошанага госця. Важна памятаць, што такая рызыка ёсць заўсёды. Але, у рэшце рэшт, і без «трайнічка» партнёр можа закахацца ў кагосьці яшчэ. Тут рызыкі ніяк не павялічваюцца: навошта партнёру сыходзіць ад вас, калі яго ў гэтых адносінах прымаюць і разумеюць? Да таго ж закаханасць хутка мінае. Магчыма, трэба даць чалавеку крыху часу, і ўсё вернецца на свае месцы.

Частка 5. Што далей?

«Што такое aftercare, і ці патрэбна мне гэта?»

Aftercare – клопат пра удзельнікаў пасля сэксу або практыкі. Гэты тэрмін ужываецца ў асноўным у БДСМ тэме, там гэта абавязковая опцыя пасля лупцоўкі/шыбары і іншых актыўных практык, у якіх перажываюцца моцныя эмоцыі. Па факце, гэта час, калі вы клапоціцеся адзін пра аднаго і завяршаеце працэс. Улічваючы, што сэкс утрох – дастаткова моцнае перажыванне, важна пасля яго абмеркаваць усе эмоцыі паміж усімі ўдзельнікамі.

Для пар я рэкамендую рабіць два aftercare. Адзін – утрох, каб абмеркаваць, што і як прайшло, чаго не хапала, ці ўсё спадабалася. Другі – толькі сам-насам адзін з адным, каб адчуць блізкасць і тое, што ваш кантакт не парушыўся.

Я лічу, aftercare – тое, што трэба ўсім парам, таму што дазваляе ўмацаваць блізкасць, стаць шчырымі адзін з адным і ўстойлівымі да ўзаемадзеяння са светам.

Бо калі вы ведаеце, што побач ёсць дарагі вам чалавек, які падтрымае і клапоціцца пра вас у любой сітуацыі, усё астатняе становіцца не страшным.

«Чаму можа навучыць сэкс утрох?»

Чуласці. Ён дапамагае павысіць узровень эмпатыі. Развіць пачуццё камперсіі – калі вы адчуваеце ўзбуджэнне або цікавасць ад таго, што ваш партнёр атрымлівае задавальненне з іншым чалавекам. Дазваляе па-новаму зірнуць на партнёра, адчуць, што ваш партнёр запатрабаваны і жаданы, і, адпаведна, змяніць сваё стаўленне да яго. Нягледзячы на ўсю, здавалася б, складанасць працэсу, сэкс-утрох – гэта крута. Адчуванне неверагоднай блізкасці і глыбіні з пастаянным партнёрам і навізна ад запрошанага госця – гэта лепшае, што здаралася асабіста са мной.
 

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

«Женщины часто приходят, потому что заставили мужчины. Их очень жаль». Монологи парня и девушки, которые вместе посещают секс-вечеринки

Секс • Ирина Михно

Если секс – это один из способов снять стресс и получить удовольствие от жизни, то посещение секс-вечеринки с партнёром может стать как источником троекратного удовольствия, так и огромным стрессом для обоих. Перед вами монологи пары, которая вместе ходит на секс-вечеринки и рефлексирует этот опыт. Они общались с журналистом по-отдельности и не видели до публикации рассказы друг друга. В целях чистоты эксперимента имена героев мы сохраним в тайне.