Кава нанова

Культ • Саша Романова
Ў Мінску новы запал: вывучаць беларускую мову на бясплатных курсах, якіх усе больш. Спачатку быў праект «Мова ці кава» Кацярыны Кібальчыч, ў гэтым годзе ён раздзяліўся на дзве часткі. Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская, якія пачыналі працаваць з Кацярынай, адкрылі свой праект «Мова Нанова». Паколькі заняткі вядуць былыя калегі, яны праводзяцца ў аднолькавы час. Няўжо адраджэнню беларускай мовы спрыяе канкурэнцыя? Што не падзялілі былыя сябры? Рэдакцыя KYKY паслухала абодва бакі.

Ў Мінску новы запал: вывучаць беларускую мову на бясплатных курсах, якіх усе больш. Спачатку быў праект «Мова ці кава» Кацярыны Кібальчыч, ў гэтым годзе ён раздзяліўся на дзве часткі. Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская, якія пачыналі працаваць з Кацярынай, адкрылі свой праект «Мова нанова». Паколькі заняткі вядуць былыя калегі, яны праводзяцца ў аднолькавы час. Няўжо адраджэнню беларускай мовы спрыяе канкурэнцыя? Што не падзялілі былыя сябры? Рэдакцыя KYKY паслухала абодва бакі. 

KYKY: Што пачалося раней: мода на беларускую мову ці праект (першапачаткова «Мова ці кава»), які зрабіў яе такой?

Кацырына Кібальчыч: А я вось не згодная, што мова стала моднай. Можа яна перастала лічыцца «калгаснай», але паспрабуйце хоць адзін дзень гаварыць на беларускай паўсюль у горадзе. Я, напрыклад, адчувала нездаровую ўвагу да сябе. Але было важна праз гэта прайсці. Праект «Мова ці кава» паўплываў, канешне, на грамадскую супольнасць. Але што такое некалькі соцен студэнтаў у параўнанні з дзвюма млн жыхароў? Можна будзе гаварыць, што мова «стала моднай», калі інтэлігентны і паспяховы чалавек пачне лічыць сябе недасканалым з адной рускай. Як камплексуюць тыя, хто не ведае англійскую. Са мной гэта чамусьці здарылася. Але цяжка пачаць размаўляць, калі ты не ў тусоўцы. Таму і з’явіліся курсы. Для такіх, як я — трасянкамоўных. 

Глеб Лабадзенка: Беларускую мову зрабіў моднай Францішак Скарына, які піярыў яе перакладам і выданнем Бібліі. Гэта мода цягнецца без трох гадоў вось ужо пяць стагоддзяў. Дзясяткі тысяч людзей пішуць падчас перапісу насельніцтва ў графе «родная мова» — беларуская. Гэта падман, штучнае замілаванне «какой же у нас красивый родной язык». Якая ж яна, халера ясная, табе родная, калі ты на ёй не гаворыш? Гэта і нарадзіла назву ды канцэпцыю курсаў — «Мова Нанова». Беларусам, якія не гавораць штодня па-беларуску, трэба вучыць мову нанова! Што да моды на мову — яна будзе тады, калі мова прыме ўсе формы камунікацыі ў прэсе ці мастацтве. Калі на мове будзе рабіцца панылы шлак — ніякай моды не свеціць. А калі цікавая дзвіжуха — тады ёсць, пра што казаць.


KYKY: Якія падзеі альбо людзі паўплывалі на адкрыццё беларускамоўных курсаў?

Кацырына Кібальчыч: Усе пачалося пасля 2010 года. Я журналіст, апошнія десяць гадоў жыву ў Маскве, дзе працую на Першым канале ў праграме „Время“ (дагэтуль). Адкрыла нефармальныя курсы беларускай мовы: спачатку ў Маскве, а праз месяц у Мінску. Для гэтага сабрала каманду выкладчыкаў, прыдумала фармат і ўдасканальвала яго на працягу года. Курсы — мая прыватная ініцыятыва, праектам займаюся і цяпер. Толькі ён пачаў кланіравацца ўжо без майго ўдзелу:) У Маскве да нас на заняткі хадзілі беларусы, якія там жывуць, і некалькі расіян — разам каля 20-30-ці чалавек. Цікавае дасягненне, што мы перавялі тусоўку беларусаў Масквы на мову, бо яны ж перазнаёміліся менавіта на курсах, для іх камунікацыя натуральная і па-за курсамі..

Глеб Лабадзенка: Год таму Кацярына Кібальчыч запрасіла мяне і Алесю Літвіноўскую запачаткаваць курсы «Мова ці кава» ў Мінску. На той час яна ўжо ладзіла іх у Маскве. Мы адвыкладалі там роўна два сезоны (да летніх вакацыяў і пасля да Новага года), правялі блізу трыццаці заняткаў. Так усё пачыналася. У гэтым годзе ўзнік праект «Мова Нанова». Скажу шчыра, мы з маёй калегай Алесяю ачмурэлі проста, калі пабачылі, колькі прыйшло людзей! Так, мы актыўна рэкламавалі заняткі ў сацсетках, пра нас напісалі папулярныя СМІ і сайты. Але ж калі мы выкладалі на курсах «Мова ці кава», максімум, якога ўдавалася дасягнуць — 160 чалавек. Мы і тады думалі, што гэта неверагодна шмат!

KYKY: Першыя заняткі «Мова Нанова» вызвалі ажыятаж. Што будзеце рабіць у наступны раз, каб палепшыць свае курсы?

Кацырына Кібальчыч: У Мінску з самага адкрыцця курсаў «Мова ці кава» студэнтаў на кожныя заняткі прыходзіла больш за сотню. І мы тэрмінова пачалі шукаць: як змяніць фармат? Расказваць пра суфіксы ў сітуацыі, калі натоўп, дыхаюць у патыліцу і галёрка нічога не чуе?… Мы ўсё роўна расказвалі. Былі формы ўдалыя і не вельмі. За год мы набілі шышкі, але значна палепшылі фармат. Цяпер на курсах у Мінску пяць выкладчыкаў: Алесь Залеўскі, Валярына Кустава, Уладзь Лянкевіч, Алена Пятровіч, Франак Вячорка — яны прыгожыя, крэатыўныя, амбітныя! Я бачу каманду і, мякка кажучы, лаўлю кайф ад працэса. Запрашаю, перш за ўсе, моладзь. Прагрэсіўных людзей маладога і сярэдняга ўзросту. Такая мэтавая аўдыторыя, з якой хачу працаваць. Хіпсцеры:) Яны ў прынцыпе і прыйшлі масава на адкрыццё нашага ІІІ сезона. У планах – зрабіць такую платформу, каб курсы кланіраваліся самі. Гэта тэхналогія. Як кажуць ёсць «тэхналогіі майдану», так існуюць і «тэхналогіі беларусізацыі». Дэталі раскрываць не хачу, але менавіта цяпер займаюся тым, каб курсы вірусна распаўсюджваліся па Беларусі ўжо без майго ўдзелу.

Глеб Лабадзенка: Пры такой колькасці «навучаць» шчыльна мяжуе з «забаўляць». Я б сам не высядзеў (а ў нашым выпадку — не выстаяў, бо каля 200 чалавек стаялі) на курсах мовы ці чаго іншага. Але ж слова «курсы» не значыць, што мы сядзім і выконваем практыкаванні ў сшытках. Агучу «меню» першых заняткаў. У частцы «Граматыка» разглядалі асаблівасці загаднага ладу (будзьма — «мы будзем», едзьма — «мы паедзем», «не наракайма» — «не будзем наракаць» і гэтак далей). Потым да нас завітаў госць з Верхнядзвінска — беларускамоўны пекар Кастусь Ларкоў. Прывёз караваі (тут жа з’елі ўсе разам), правёў майстар-клас, адказаў на пытанні. Потым са Стакгольма па відэасувязі на пытанні слухачоў адказваў вядомы вам беларускамоўны швед Стэфан Эрыксан. Потым мы вучыліся правільна віншаваць ды пісаць святочныя мэйлы па-беларуску. А на закуску быў невялікі канцэрцік гурта HandmadE. Што да нашых складанасцяў з сядзячымі месцамі, то пакуль што з хлопцамі скалоцім часовыя лавы. А тым часам звяртаемся да ўсіх неабыякавых людзей з просьбай памагчы нам набыць раскладныя крэслы. Калі хто можа — пішыце ў прыватныя ў «Фэйсбуку». 

KYKY: Ці сочыце за дзейнасцю былых калегаў па «Мове ці каве»? Чаму вы разыйшліся? Што вас не задавальняла? 

Кацырына Кібальчыч: Канешне, нават хачу наведаць неяк! Адкрыць «сваю школу» Глебу прапанавала я сама. Бо з восені ўзяла ў каманду новага вядоўцу — журналіста Алеся Залеўскага і планавала далучыць яшчэ літаратарку Валярыну Куставу. Але выкладчыкі не захацелі дзяліцца сцэнай і сказалі, што «не хочуць эксперыментаў», бо праект і так паспяховы. І пачалося — «шкло ў пуанты». Я ж перакананая, што новая кроў патрэбная, каб пазбегнуць руціны.

Глеб Лабадзенка: Натуральна, сочым — і радуемся, што былі адныя папулярныя курсы беларускай мовы — а з іх вырасла двое папулярных курсаў! Пра прычыны разладу не хацеў бы казаць, бо гэта выключна нашыя справы. Як паказалі першыя заняткі «Мовы Нанова», гэты «падзел» прынёс нам усім выключна плён і палёгку. Не тое, што нічога не страцілі — зрабілі якасны крок наперад!

KYKY: Калі б на курсы завітаў высокапастаўлены беларускі чыноўнік, як бы вы адрэагавалі?


Кацырына Кібальчыч: Хуценька б яго заінстаграмілі! Ну, і канешне, далі б яму пляцоўку выказацца.

Глеб Лабадзенка: Налілі б кавы ці гарбаты — бо частуем цяпер на курсах слухачоў. Ну і сеў бы сярод іншых вывучаць родную мову нанова.

KYKY: Канкурэнцыя ў галіне папулярызацыі беларускай мовы — гэта добра ці дрэнна? 

Кацырына Кібальчыч: Канкурэнцыя павінна быць нават у межах аднаго праекта, як у нас. «Мова ці кава» у 2014 годзе стане больш, чым проста курсамі. Мы прыдумваем пляцоўку, якая стане галоўным цэнтрам жывой камунікацыі. Вы туды можаце завітаць нават не дзеля мовы, а каб прыняць удзел у дыскусіі, дэбатах. Пазнаёміцца з крутымі гасцямі. Але ўмова — уся камунікацыя толькі на беларускай. Такім чынам мы хочам перавесці эліту на мову.

Глеб Лабадзенка: Цяпер у Мінску паралельна з нашымі існуе яшчэ трое бясплатных курсаў беларускай мовы. Я не лічу гэта канкурэнцыяй. Ну, якая ж гэта канкурэнцыя, калі мы робім агульную справу? Усе курсы розныя — і паводле зместу, і паводле кантынгенту слухачоў. І ўвогуле, гэта прыкольна, калі на заняткі, якія адбываюцца ў адзін дзень і час, прыходзіць і туды, і туды столькі народу! 

KYKY: Пры якіх умовах ёсць мажлівасць зарабляць на праекце грошы і ці імкнецеся вы да гэтага? 

Кацырына Кібальчыч: Курсы бясплатныя. Я пакуль толькі ўкладваю грошы ў гэты праект. Як зрабіць моўнае шоў камерцыйным у Беларусі — не прыдумала.

Глеб Лабадзенка: Я ўвогуле сумняюся, што на гэтым можна зарабляць грошы. Мы пра гэта не думалі і не думаем. Курсы ёсць і будуць бясплатныя — гэта вельмі важны момант.

KYKY: Ці ёсць у беларускай мове паняцце грама-нацы? 

Кацырына Кібальчыч: Каб адказаць на гэтае пытанне, давялося скарыстацца гуглам:) Так, у беларускай фауне водзяцца такія, але як дакладна называюцца, не ведаю. Мо, прыдуркі? У каментарах да артыкула «хлопчык застрэліўся з ружжа» можна пабачыць «правільна пісаць не ружжо маскальскае, а стрэльба!» 

Глеб Лабадзенка: Калі і ёсць, то мне з такімі людзьмі не па дарозе. Ёсць людзі, якія не адчуваюць рэальнасці, жывуць у сваім уяўным свеце, не бачаць нічога навокал. Яны толькі шкодзяць справе беларусізацыі. Рускамоўны беларус пра іх думае: «О не, я такім жа шызікам быць не хачу!» А кожны рускамоўны беларус — гэта патэнцыйны беларускамоўны беларус, я пра гэта заўжды памятаю.

KYKY: Якія з беларускіх слоў вас літаральна зачароўваюць? 

Кацырына Кібальчыч: «Пытаннечка» заваражыла многіх. Наогул, брэйнсторм ці «мозговой штурм» - гэта паняцце, якога мне нехапае ў беларускай мове. 

 Ну, і вяртаючыся да тэмы — мне шалена падабаецца, як гучыць «Мова ці кава».

Глеб Лабадзенка: Я вельмі люблю «неперакладальныя» беларускія словы, якія па-навуковаму завуцца «безэквівалентная лексіка». Напрыклад, шуфляда — «выдвижной ящик стола». Альбо мянташка — «плоский брусок для заточки косы». Люблю, калі перакладаючы расейскае «должен», ты маеш пад рукой цэлы набор адпаведнікаў: мае, мусіць, вінен, павінен…

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Вандалы на выставке Юрия Шуста

Культ

«Я был удивлен тем фактом, что люди вытащили восемь бокалов из-под могильной плиты. При том, что налито в них было не шампанское, а его симуляция», — художник Юрий Шуст рассказывает, как проходит в «Ў-галерее» его выставка «Рэквіем па Новым Годзе».