Жыве Ірландыя! У кінатэатры «Масква» паказваюць «Таямнiцы Келза» на беларускай мове

Культ • редакция KYKY
У кінатэатры «Масква» стартаваў паказ анімацыйнай стужкі «Таямнiцы Келза». Гэта мульцік, агучаны на беларускую мову ўжо знакамітымі, але яшчэ маладымі і шпаркімі акцёрамі. Узгадваючы пра поспех «Паддынгтана» у «Перамозе», чакаем паказаў, якія працягнуцца з 17 па 19 сакавіка. Андрэй Кім, кіраўнік кампаніі «Кінаконг» і праекта «Беларускія Уікэнды» рассказаў KYKY, навошта глядзець стужку.

Што крутога ў «Таямнiцы Келза»

Андрэй Кім: «Я хачу, каб у беларускіх кінатэатрах кіно па-беларуску было такой жа нормай, як і кіно па-руску. І каб людзі маглі спакойна глядзець кіно на роднай мове. Мы марым, каб можна было паглядзець цікавае, добрае, стваральнае кіно. Не жвачку ціпа «нашайрашы» ці якіх «йолак», а кіно, якое робіць людзей лепш.

Мульцік «Таямнiцы Келза» неверагодна прыгожы. Пры гэтам не ў піксараўска-дыснэеўскай манеры, а ў сваёй, непаўторнай. Мульцік пра старажытных ірландскіх асветнікаў, пра ілюстраваныя імі кнігі і пра гісторыю стварэння знакамітай Кнігі Келза. Усё гэта перамешана з ірландскімі легендамі. Пры праглядзе ты нібы трапляеш у сярэдневечныя ілюстрацыі і, адначасова, у ірландскі лёс.


Гэта першая рэжысёрская праца Тома Мура, і яна адразу атрымала намінацыю на «Оскар» як лепшы анімацыйны фільм. Такое бывае вельмі рэдка, магчыма, унікальны выпадак, калі нікому не вядомы рэжысёр са сваёй першай працай трапляе на «Оскар». Анімацыя атрымала нейкую неверагодную колькасць узнагародаў і была абласкана крытыкамі, але ў нас яна амаль невядомая. Ну і музыка! Лепшага саўндтрэка да мультфільма рэдка сустрэнеш.

Сюжэт

Увесь мультфільм – гэта гісторыя стварэння знакамітай кнігі Келзаў. Сутнасць і загадка кнігі ў тым, што яна поўная вельмі дасканалымі ілюстрацыямі. Якія настолькі дакладныя, што некаторыя з іх немагчыма разглядзець без адмысловага аптычнага абсталявання. Таму незразумела, як яна ўвогуле малявалася ў тыя часы, калі ніякай оптыкі яшчэ прыдумана не было.

Напрыклад, на фрагменце адной з ілюстрацый плошчай усяго адзiн квадратны дзюйм даследчыкі налічылі 158 элементаў! То бок само стварэнне ілюстрацый да гэтай кнігі – вялікая загадка, і зразумела, што кніга абрастала легендамі. Казалі, што яе намалявалі анёлы, а не людзі.

Цi iснуе кнiга Келзаў сапраўды, i дзе яна знайходзіцца

Так, гэта рэальная кніга. Яна лічыцца самым значным помнікам сярэднявечнага ірландскага мастацтва ўвогуле. Зараз яна захоўваецца ў бібліятэцы каледжа Святой Троіцы ў Дубліне. А створана была прыкладна ў 800 годзе па нараджэнні Хрыста. Вось так выглядаюць старонкі.

Можна сказаць, што кніга Келза – гэта сымбаль Ірландыі. Але той з сымбаляў, пра які мы, беларусы, нічога не ведаем. У нас ёсць крыж Еўфрасінні Полацкай, а ў іх вось – кніга Келза.

Пра падабенства паміж ірландскай і беларускай нацыямі

У нас і гісторыя, і культура маюць шмат падабенстваў. І кулiнарны густ. Мы самыя бульбашныя нацыі ў свеце. Ірландцы першымі сталі масава есці бульбу ў Еўропе, і адзін час харчаваліся выключна ёй. Так, што неўраджай бульбы прывёў да страшнага голаду, так і называецца «Вялікі бульбяны голад». Можна нават такі батл устроіць – іх бульба-фры супраць нашых дранікаў.

Мы як нацыя паспакайней, чым ірландцы, хаця партызаншчына ў крыві – як у адных, так і у іншых. Ну і гісторыя акупацыі суседней імперыяй – аднолькавая. Як і праблема з мовамі, і многае іншае.

А гэты мульт сумны ці смешны?

У мульціку першыя 10 хвілін усім манастыром ловяць гуся – гэта вельмі смешна. Мы нават абмяркоўвалі магчымасць паставіць на фотазоне манаха з жывым гусём, каб з ім фоткаліся.

Але самае камедыйнае у анімацыйнай стужцы пра манахаў у манастыры тое, што яны ўсе, акрамя галоўных герояў, не ірландцы, а прыехалі з розных краінаў. Ёсць італьянец, кітаец, афрыканец, нават рускі (брат Сергій, такі дэпрэсіўны мужык з барадой). Адначасова складана і вельмі смешна было агучваць гэтых персанажаў.

Хто агучваў персанажаў

У мульціку чатыры галоўных героя, іх агучылі чатыры нашых акцёра, а вось у дадатковых персанажаў няшмат рэплікаў – але тым акцёрам, якія агучвалі іх, давялося папакутваць. Ну мы ўсё ж такі не пераўтваралі гэта ў цырк, але пастараліся перадаць камедыйнасць. Італьянскі акцэнт атрымаўся даволі весела. Ну і рускі, у яго буквальна пару рэплік, але яны прасякнуты такой аскетычнай змрочнасцю. І момант, калі ён у фільме упершыню усміхаецца, даволі запамінальны.

Двух галоўных дзіцячых персанажаў агучвалі Святлана Цімохіна і Ганна Хітрык, а двух галоўных мужчынскіх – Павал Харланчук і Алесь Маўчанаў. І ў іх вельмі розныя характары як у акцёраў. І ў персанажаў розныя характары. Мы пастараліся падабраць правільна. А італьянца агучваў Уладзімір Глотаў. У яго італьянскі тэмперамент і нават крыху італьянская знешнасць, таму атрымалася добра.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

«Каждый, кто живет в Малмыгах, – белка с открепившимся от туловища хвостом». Отрывок из романа Виктора Мартиновича

Культ • Виктор Мартинович

О романе Виктора Мартиновича «Озеро Радости» говорят разные вещи, кроме, пожалуй, того, что книга местами дико смешная. Вспоминается работа писателя в качестве замглавреда в «Белгазете» и его остроумные колонки. Тем временем, книга на днях вошла в длинный список Русской премии. Читаем отрывок «Озера радости», наслаждаемся стилем и считываем мораль: в Беларуси много бесценных кладов, забытых богом где-то в Малмыгах.