17 мая 2016, 17:38

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў 5 траўня. Паралельна з прёмам прац на сайце adnak.by фэст абвясціў краўдфандынгавую кампанію. Цяпер спрычыніцца да абуджэння гена беларускага крэатыву можа кожны.

У адказ на падтрымку аргкамітэт і партнёры фестывалю абяцаюць сувеніры, падарункі і нават унікальную магчымасць узяць удзел у працы журы. А аматары публічнасць змогуць падняцца на сцэну, каб уручыць гран-пры найлепшым стваральнікам беларускай рэкламы.

Для гэтага трэба зайсці на сайт ulej.by і, знайшоўшы там кампанію «aDNaK! — ген беларускага крэатыву», спрычыніцеся да яго абуджэння!

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter