Адразутак бывае тры разы за жыццё. Па-першае, я лічу, што каханне бывае толькі ўзаемнае. Калі я яе хачу, а жанчына нават не ведае, гэта не каханне, а праява эгаізму. Гэта нават не любоў, а захапленне. Адразутак – хутчэй пра нейкае блядства. Я прыйшоў у які-небудь бардэль, выпіў, выбраў сабе дзеўку і пайшоў з ёй. Гэта – ваша адразутак. У мяне ж яно пра каханне. Сапраўднае адразутак вядзе да дзіцяці, калі не – гэта ўсе дрочка. Калі ты кажаш «так», не трэба адыходзіць, трэба ісці наперад, заводзіць сям'ю. Усё астатняе – набор каляровых паштовак, на якіх толькі грошы зарабляць добра.
Рэальная прырода б'е рэдка, разы тры. Не больш. Гэты ўдар такі моцны, што ты з яго будзеш выпаўзаць доўга, год пяць-шэсць, не менш. А ўвогуле: жанчыне дастаткова толькі адзін раз прозвішча памяняць. Таму адразутак – не мой профіль. У мяне толькі дзве жанчыны, два захапленні і дзве дачкі.
Я адрозніваюся ад герояў гэтай рубрыкі і тым, што не ведаю, як бы, бл*ць, мне адбіцца ад гэтых баб. Да мяне заляцаецца значна больш жанчын, чым я магу задаволіць. А ад Жэні Ліпковіча, які пра савецкіх спявачак распавядаў, цёткі адварочваюцца, і яму застаецца драчыць на экран. Да мяне ж жанчыны прыстаюць. І гэта праблема. Не раз было, калі я адкрываў дзверы, а на парозе стаяла пасылка з крупой, яблыкамі ці яшчэ чым-небудь. Прыходзіцца ад такіх цётак адбівацца. Але мне іх па-чалавечаму шкада. Яны заляцаюцца, дораць падарункі. Ім здаецца, што ў нас у перспектыве можа быць узаемнае каханне. Шмат такіх дзевак я перакідваў на маму, а яна іх паціху адсоўвала ад мяне.
Калісьці ў мяне моцна закахалася адна дзяўчына. Нават дасылала ключ ад кватэры. Дарэчы, ён дагэтуль у мяне застаўся. Яна прывозіла мне кніжкі, фарбы, пісала лісты па 96 старонак – рабіла усе, каб толькі яе… Было вельмі шкада гэтага чалавека, але ніякай эротыкі ў нас не было. Мне дапамагала мама і мае сябры. Стараліся не траўмаваць яе: чалавек з-за кахання можа і павесіцца. З гэтым трэба абыходзіцца асцярожна, і я выкарыстоўваю людзей, якія мне могуць дапамагчы.
Вось калі кажуць, што каханне сляпое, у гэтым ёсць свая рацыянальная праўда: я ёй — адно, а яна не бачыць, у яе вочы заплюшчаныя. Таму трэці чалавек патрэбны. Таму мне хапала захапленняў, сэкса і эротыкі ад рэальных жанчын. Яшчэ я пакутую ад таго, што ў мяне ёсць фінансы. Усе жанчыны меркантыльныя, і гэта правільна, нічога ў гэтым дрэннага няма. Ім трэба гаспадарка. Жанчыны вельмі практычныя, гэта іх сутнасць.
Я, як чалавек не ідыёцкага розуму, задумваюся наперад: калі я скажу «так», гэта будзе з улікам маіх фінансаў.
Уся гэтая захопленасць зоркамі – херня. Я працаваў з гуртом «Ласкавы май». Там быў такі Юра Шатуноў – усесаюзны прыгажун, якраз для пятнаццацігадовых самачак. Усе яны марылі пра «адразутак» з Юрам, а я на гэтым добра зарабляў. Калі ты закахаўся у паштоўку або вокладку «касмапалітэна», то не адчуваеш рэальных пачуццяў. А потым яшчэ ты сустракаеш гэтую цётку ў жыцці і думаеш: “Нихера себе, это что, та же баба?!' Канешне, там рэтушор, фатограф геніяльны, там усё. Гэта дзейнічае мастацтва. Усе гэтыя захапленні, уся гэтая мішура з паштовачкамі – херня.
У мяне было дзве жонкі. Першую, Тамару Карэлкіну, я люблю дагэтуль. Каханне ўзнікае і не знікае: ты атрымаў гэты імпульс і ад яго ўжо нікуды. Ен пакідае вялікі след. Вось я, напрыклад, даўно не сустракаюся з першай жонкай, але пачуцце, якое было паміж намі, я памятаю. Яно для мяне каштоўнае. І як бы мы ні сварыліся з ёй, думаю, што і для яе я ўяўляю нейкую каштоўнасць. Я дакладна памятаю момант, калі ўпершыню ўбачыў яе. Тады яе кашуля ўзнялася і я ўбачыў паласу цела паміж джынсамі і кашуляй. Яна на мяне глядзіць, я бачу гэтую паласу і ведаю: паміж намі нешта адбылося. Увогуле, кожная жанчына думае, што яна сексуальна прывабная. Выключэнняў няма. Усім цёткам здаецца, што мужчынам з імі вельмі хочацца і яны ўва ўсіх «адразутак». Насамрэч, усё больш складана.
Каханне – правільны шлях. Блядства вельмі ад яго далёка.
Вось заходзіш ты у тайландскі бардэль. Сядзіць там 50 прастытутак: маленькіх, зусім маленькіх, такіх маленькіх, што думаеш, што ты зусім педафіл. Пачынаеш выбіраць дзяўчыну, з якой можа быць ты пойдзеш і тут раптам чуеш: «Епт твою мать! Бл*дь! У них побольше нет?» Гэта рускія. Нават у сітуацыі, калі ты ўжо настроіўся, пачынаеш думаць, можа лепш сысці? І не таму, што гэтыя дзяўчыны падобны да дзяцей – уцякаць хочацца ад такой заявы.
У нас ёсць два словы: каханне і любоў. Любіць можна боты, прыгожыя майткі, грошы, маму, радзіму і нават жанчыну. А закахацца можна толькі ў жанчыну ці мужчыну. Жанчына можа закахацца ў жанчыну, але гэта таксама не мой профіль. З гэтым на востраў Лесбас альбо да тых, хто любіць Сакрата. Калі ўзнікае сапраўднае каханне, па целу праходзіць нешта падобнае да электрычнага ўдара, праскокваюць іскры. Але мы жывем у соцыўме страшным, дзе існуюць абавязкі і праца, таму не адразу атрымліваецца наладзіць адносіны. Гэта даволі складана. Канешне, калі я бачу прыгожую жанчыну, мне хочацца пісаць вершы, маляваць, рабіць ёй прыемнае, заляцацца. І калі я разумею, што яна мне вельмі спадабалася і я ёй таксама, то не трапляю адразу ў ложак.
Зараз я жыву са сваёй другой жонкай Аленай Адамчык. З ёй мы танцавалі.
Я вельмі люблю танцы. Лічу, што з усіх мастацтваў найпершае і самае важнае – гэта танцы. Нават Ніцшэ сказаў: «Дні, якія мы пражылі без танцаў – змарнаваныя і нікому не патрэбныя». Танец ёсць ува ўсім жывым: медузы, птушкі, алені – усе танцуюць. Добра, калі і чалавек ходзіць на танцы. Дык вось, з Аленай мы проста танцавалі. Потым я ўзяў яе на рукі, але быў такі п'яны, што зваліўся на спіну, а яна на мяне. Думаў, што разаб'юся. А п'яному ж хораша валіцца, таму мы падняліся і ўсё добра было.
Па перакананнях я анархіст, знаходжуся ў свабодных адносінах. Мастакі заўседы мелі больш свабоды. У часы якога-небудь сярэднявечча ці глухога сталінізму мастак мог спокойна ісці ў абдымку з дзвюма голымі бабамі і весяліцца. Грамадства яму гэта дазваляла, больш нікому. Ясна, што міліцыянер, якога не пускаюць у майстэрню, злуецца за адно тое, што у мастака ёсць дзве голыя цёткі. А калі ён зойдзе і ўбачыць іх, адразу скажа: «Так, так, так!». Ну і што? Як мы будзем глядзець на яго? Скажам: «Дядя, это девушки для работы, не для твоего борделя». Увогуле, міліцыянеры заўседы трахаюць прастытутак, а тыя думаюць, што выйдуць замуж за мільярдэраў. Гэта стандартныя сюжэты. Увесь час у жыцці будуць такія героі.
За сваё жыццё я напісаў вельмі шмат парнаграфіі і намаляваў дафіга розных парнаграфічных карцінак. Я згодны з Робертам Бёрнсам: лепш зрабіць аднаго чалавека, чым знічтожыць многіх.
Ненавіджу людзей, якія пішуць пра вайну. Я за свабоду слова і супраць вайны. Памятаю, як у годзе 88-м, калі была зроблена заява, што у СССР сэксу няма, чалавека маглі пасадзіць на год проста за тое, што ен прадаў другому часопіс Playboy. А слова «мінет» нельга было друкаваць ні у якім варыянце. Калі ж надрукавалі слова «залупа», секс-рэвалюцыя здарылася. Зараз жа у інтэрнэце ёсць неверагодныя порнасайты – і гэта добра, супер проста.
Ці будзе ў мяне трэцяя жонка – пытанне вельмі спецыфічнае. Удар, які атрымлівае закаханы чалавек, вельмі моцны. Каханне можа збіць з ног любога і прымусіць падпарадкавацца жаданню. Я б не заракаўся. Гэта як у Платона: пакуль чалавек не памёр, нельга гаварыць добрае ці дрэннае жыццё ён пражыў. У кожны момант можа здарыцца ўсё што заўгодна. Жыццё ў прынцыпе непрадказальнае, гэта толькі мы думаем, што ведаем усё наперад.