«Ужывалася са згоды акупацыйных улад». Што ў падручніках гісторыі пішуць пра герб «Пагоня» і БЧБ-сцяг

Культ • Павел Свердлов
За 20 гадоў незалежнасці школьныя падручнікі вельмі змяніліся. KYKY не знайшоў ні слова пра гісторыю нашых старажытных сімвалаў у падручніках, па якіх школьнікі вывучаюць гісторыю зараз. Легенда пра тое, чаму ліцвіны ішлі ў бой пад бела-чырвона-белым сцягам, апошні раз трапляла ў падручнікі ў 1993 годзе.

Днямі гістарычная беларуская сімволіка — герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг — ізноў трапіла пад наезд з боку сілавікоў. Падчас футбольнага матчу, які беларусы гулялі супраць зборнай Македоніі, АМАП вывеў са стадыёна некалкіх заўзятараў у шаліках з белым і чырвоным. Астатнія ў знак пратэсту пакінулі фанацкі сектар.

Нехта паехаў пад сцены аддзялення міліцыі, дзе хлопцаў пратрымалі ўсю ноч. Іншыя проста чарговы раз паабяцалі сябе не хадзіць на футбол, пакуль там дзейнічаюць такія парадкі. На трыбунах барысаўскага стдыёна, разлічанага на 13 тысяч гледачоў, у той момант было ўсяго 1545 чалавек. А засталося і таго менш.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заяўляе, што затрыманне на стадыёне ніяк не звязана з дзяржаўнымі сімваламі.

Маўляў, фанаты былі нападпітку і не рэагавалі на заўвагі наконт бруднай лаянкі. «Адміністрацыйнай ці іншай адказнасці па гэтым сімвале — гербе 'Пагоня' — не існуе», — удакладніў міністр. Але, вядома, тое, што ў лік хуліганаў трапілі выключна хлопцы з бела-чырвона-белымі шалікамі, выклікае падазроны.

Чаму АМАП так ненавідзіць «Пагоню»? Хто навучыў гэтых хлопцаў, што беларуская гістарычная сімволіка — шкодная? Мы не можам ведаць, што напісана ва ўнутраных міліцэйскіх інструкцыях. Затое можам паглядзець, што пішуць пра «Пагоню» і бела-чырвона-белы сцяг школьныя падручнікі.


Сёння 11-класнікі вывучаюць гісторыю Беларусі па падручніку пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук В.М. Фаміна. Цікава, што ён жа быў рэдактарам падручніка, па якім гісторыю вывучалі ў пачатку 1990-х, неўзабаве да вяртання да «Пагоні» і бела-чырвона-белага сцяга. Адзіная згадка пра гістарычныя сімвалы — у кантэксце рэферэндума 1995 года: «Многія жыхары Беларусі выказвалі незадавальненне адносна такой сімволікі па прычыне таго, што яна ўжывалася са згоды акупацыйных улад на захопленай нямецка-фашысцкімі войскамі тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны».

Выяваў «Пагоні» і БЧБ-сцяга тут няма. Мы знаходзім іх напачатку падручніка для 10 класа, у параграфе, прысвечаным Беларускай народнай Рэспубліцы. У выглядзе... Паштовак, выдадзеных у 1910-я. «Не варта ні перабольшваць значэнне абвяшчэння БНР, як гэта робіцца ў некаторых сучасных публікацыях, ні замоўчваць абвяшчэнне БНР, як гэта рабілася ў савецкай навуковай і вучэбнай літаратуры».

Што можна расказаць школьнікам пра сучасныя беларускія герб і сцяг? Ніякай прыгожай легенды з ім не звязана. Больш за тое: колішні кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Леанід Сініцын у адным з інтэрв'ю прызнаўся, што гэта ён — за адну ноч — намаляваў нашы герб і сцяг:

«Я — автор герба, это не обман. Есть, правда, там один штрих пикантный. Я был против звездочки наверху. Она, так сказать, геральдически не вписывается туда. Автор звездочки — Иван Иванович Титенков. Все остальное мое. Флаг также мой.

То есть я автор герба и флага, они мои, и за моей подписью эскизы пошли в Центризбирком. Все передано тогдашнему председателю ЦИК Александру Михайловичу Абрамовичу. Документ этот должен быть там».

Ні першы, ні другі сучасны падручнік не ўтрымліваюць ні слова пра прыгожыя легенды, звязаныя са з'яўленнем старадаўніх герба і сцяга. Затое пра чырвона-зялёны сцяг БССР у падручніку для 10 класа сказана дастаткова.

Гэтыя легенды зніклі з падручнікаў яшчэ ў 1999 годзе. Дарэчы, тады там яшчэ была надрукаваная выява «Пагоні». Побач з ёй — сучасны герб, які прыйшоў на змену вершніку пасля рэферэндума 1995 года. Так бы мовіць, пераходны перыяд.

Але быў час, калі пра нашыя гістарычныя сімвалы ў падручніках было напісана нашмат больш, чым зараз. Легенду пра тое, чаму ліцвіны ішлі ў бой пад бела-чырвона-белым сцягам, мы знайшлі ў падручніку па гісторыі «Мая Радзіма — Беларусь», выдадзеным у 1993 годзе.

«У народзе бытуе легенда аб паходжанні бел-чырвона-белага сцяга. Аднойчы на беларускія землі напалі чужынцы. Князь сабраў сваю дружыну і ўступіў у спяротную схватку з ворагам. У цяжкім баі ён быў паранены ў галаву. Князю перавязалі рану белай тканінай. Непрыяцель пачаў цясніць беларускае войска.

Тады князь сарваў з галавы скрываўленую павязку, прывязаў яе да кап'я і кінуўся ў атаку. Ворагі не вытрымалі націску беларускай дружыны і вымушаны былі ратавацца ўцёкамі.

Пад гэтым сцягам хадзілі ў баявыя паходы воіны Вялікага княства Літоўскага, баранілі сваю зямлю. У 1918 годзе ён быў зацверджаны Дзяржаўным сцягам Беларускай народнай рэспублікі. Наш сцяг — гэта гістарычны нацыянальны сцяг».

Ёсць і некалькі радкоў пра «Пагоню»:

«Герб 'Пагоня' мае таксама старажытнае паходжанне. Выява вершніка з кап'ём і шчытом паходзіць з Полацкай зямлі з дахрысціянскіх часоў. Дзяржаўны герб Вялікага княства Літоўскага — 'Пагоня' — быў зацвержданы ў 14 стагоддзі.

'Пагоня' — гэта сімвал барацьбы з іншаземцамі. Гэта сімвал барацьбы за шчасце і свабоду беларускага народа».

Калі б сёння ў нашых падручніках так прыгожа распавядалі пра бела-чырвона-белы сцяг і «Пагоню» — можа і стаўленне да іх у грамадстве было лепшым?

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Камбербэтч, фрески Шагала в «Мэт» и Большой театр на киноэкране: что такое Theatre HD

Культ • Алиса Петрова

Со вчерашнего дня В Беларуси начались очередные «пять лет стабильности». Радует, что после этих выборов никто из бывших кандидатов не в тюрьме. Как справиться с радостью? Обратите внимание на афишу. в кинотеатре «центральный» стартовал проект «theatrehd», суть которого – показы спектаклей с главных мировых сцен. kyky собрал по пять интересных фактов о театрах и постановках.