Сегодня в Украине началась война. Мы следим за ситуацией и ведем краткую трансляцию событий (в том числе, в Беларуси) — прямо вот по этой ссылке. А здесь мы хотим процитировать пост писателя Альгерда Бахаревича — о том, как он застал новость о войне, и почему теперь всякий раз приезжая в Украину, будет испытывать стыд.
«Пачатак вайны засьпеў нас у Кракаве. Тут мір, мір за мурам — ці надзейным, час пакажа — а ў любімай Украіне пуцінскае гадаўё з дапамогай «мірных людзей», тваіх суайчыньнікаў, нясе сьмерць і бяду. У Кракаве ціха. Усё як у 1914-м ці 1939-м — два эмігранты прачынаюцца ў гатэлі і адкрываюць сьвежыя газэты... Першае, што зрабіў — напісаў сябрам-украінцам з Граца, бацькі якіх у Харкаве. Яны не панікуюць. Украінцы наогул не панікёры і баязьліўцы.
Тое, што адбылося — непазьбежна і прадказальна. Але ці мог ты падумаць, дурань, яшчэ дзесяць гадоў таму, што гэта будзе вось так. Трэба ісьці, трэба зьбірацца на плошчы разам з украінцамі і прастэставаць — але куды ісьці? Што рабіць? У Кракаве мы на пару дзён, а затым вернемся ў Грац. Будзем падтрымліваць Украіну як можам: грашыма, голасам, пераконваньнем тых, хто мае нейкі ўплыў. Адсюль усё ж можна зрабіць значна больш, чым з акупаванага Менску. Уначы маё эсэ ў падтрымку Ўкраіны, хутка перакладзенае Джымам Дынглі, паляцела ў Ню-Ёрк. Я павесіў яго ў фэйсбуку пару дзён таму, бо даўно ўжо ясна, што аднойчы пуцнскі фашызм пойдзе ў наступ. Ёсьць шанец, што тэкст выйдзе своечасова, сёньня на вельмі важным сайце ды хоць неяк дапаможа. Ніхто мне яго не замаўляў, яго знайшлі, пераклалі, ацанілі — а значыць, у сьвеце хапае тых, хто на нашым баку.
Цяпер усё залежыць ад саміх украінцаў, ад іх трываласьці, моцы і згуртаванасьці. І ад Захаду. Вельмі шмат залежыць ад Захаду. Калі адкажуць пуціноідам адэкватна, калі не спужаюцца і не здадуць Украіну, калі ўлічаць памылкі мінулага і прызнаюць, што вайна лепшая за ганьбу — тады імпэрыі і праўда канец. А калі не...
Стары сьвет сёньня канчаткова завяршыў сваё існаваньне. А новага пакуль няма. Мы паміж, у расколіне. Выбірацца адсюль паасобку будзе цяжка — але, відаць, давядзецца.
Я не зьбіраюся несьці адказнасьць за Лукашэнку. Абсалютная большасьць беларусаў супраць гэтай ганебнай вайны. Але калі давядзецца яшчэ калі-небудзь наведаць Украіну — кожнага разу буду адчуваць беларускі сорам за 2022-і.
А зараз — узірацца ў мапу. І думаць пра вас, Ія, Каця, Аня, Остап, Марыя, Нік, Вячеслав, Олена, Сэргій, Юля, Ніка і ўсе-усе-усе. Сотні, тысячы, мільёны».