Мікалай Каламійцаў – звычайны грамадзянін Расіі. Той Расіі, якую апошнім часам ассацыююць з словамі «прапаганда», «імперскі» і г.д. На фоне ўкраінскіх падзеяў Расію – разам з яе жыхарамі – увогуле сталі прымаць за краіну, якая асабліва не хоча лічыцца з наяўнасцю суседзяў. Зрэшты, сітуацыя з Украінай паўстала не на пустой глебе. Напрыклад, яшчэ ў 2012 годзе спадар Сакалоў-Мітрыч – адэкватны чалавек! – у газеце «Взгляд» не стрымаў свой прыступ ксенафобіі на нацыянальнай глебе. Прычым не тое, каб крытыкаваў па справе. Проста яму стала дрэнна ад магчымасці, што беларусы могуць заявіць пра сабе як моцная нацыя: «Знаете, какая шняга на эту тему будоражит в последнее время умы белорусской интеллигенции? Они вдруг вспомнили, что те самые литовцы, которые постоянно маячат в истории русского средневековья то в качестве друзей, то в качестве заклятых врагов, – это никакие не литовцы в нынешнем понимании этого слова. А это именно белорусы. И такая национальная генетика им сейчас очень даже нравится. Не ровен час – заговорят о великой белорусской идее».
Усё гэта, безумноўна, Расія, вобраз якой складаецца пры дапамозе СМІ. А вось разбіваюць замацаваны стэрэатып Коля і яго сябры: першы проста ўзяў і вывучыў беларускую мову, а астатнія – выдатна яго разумеюць. Дарэчы, Коля і Мінск любіць больш за некаторых мясцовых жыхароў.
Коля пачаў размову па-беларуску. Прыводзім яе ў фармаце «як ёсць»: з усімі пытаннямі і памылкамі. А іх не больш, чым зрабіў бы кожны другі беларус. А можа і кожны першы. Асабліва, калі слоўніка няма пад рукой. Дарэчы, ніякага акцэнту ў Колі няма, калі не лічыць націск на «а» ў злучніках «але» і «калі». Але гэта толькі дадае цікавасці.
KYKY: Коля, распавядзі трошкі пра сабе, каб разумець твой вобраз.
Мікалай: Мне 28 гадоў, я жыву у горадзе на Волге пад назвай Саратаў і працую журналістам у мясцовым навінавым партале. Па адукацыі я настаўнік расейскай мовы, але папрацаваць па спецыяльнасці мне не давялося: пасля заканчэння універсітэта я спрабаваў уладкавацца ў некалькі школ, але фактычна ўсі дырэктара казалі, што у мяне няма вопыту і «як ты будзеш працаваць». Што я люблю? Люблю падарожнiчаць, гэта маё ўсё. Люблю розных людзей і розныя мовы, люблю гарадскі транспарт, метро i трамваі, нават хацеў працаваць як вадзiцель (цi кiроуца? як гэта будзе?) трамвая, калi хадзiў да школы.
KYKY: У нас выкарыстоўваюць слова вадзіцель, хаця кіроўца таксама ёсць, і больш прыгожа гучыць…
М.: Вадзіцель – гэта з рассейскай мовы, напэўна. Я прыйшоў у рэдакцыю газеты, якая была пад маімі вокнамі і, як Фрося Бурлакова, у фільме «Прыходзьце заўтра» папрасіў мяне ўзяць да іх, таму што «нікуды не бяруць», яны на гэта паглядзелі і прапанавалі прыйсці паспрабаваць. Вось ужо шэсць гадоў спрабую.
KYKY: А чаму для вывучэння выбраў менавіта беларускую? Шмат жа ёсць моў!
М.: У 2008 годзе я ўпершыню адведаў Менск і быў проста шакаваны тым, што нідзе не чуў беларускай мовы. Заусёды лічыў, што еслі ёсць нацыя, то павінна быць і мова, але ў выніку атрымалась, што гэты прынцып дзейнічае не заўсёды. У гэты час я не ведаў ніякага слова па-беларуску, нават калі мой сябар запытаў меня: «Коля, как думаешь, как будет по-русски «я дрэнна размаўляю на роднай мове»? Я падумаў, што гэта адзначае «я дрэнна малюю».
KYKY: І так усё закруцілася?
М.: Калі я прыехаў у Расею, то зразумеў, што хацеў бы больш даведацца пра тое, як наогул гучыць гэтая мова. Пачаў шукаць у сеціве, знайшоў некалькі групп VK. Апытаў, ці ёсць падручнікі беларускай мовы.
Нажаль нават тыя беларусы, якія кажуць, што любяць мову, размауляюць па-беларуску – былі шакаваные – «навошта цябе гэта?». А большасць нават не адказвала.
Гэта вельмі дзіўна, таму што калі б чалавек жадаў вывучыць рассейскую мову, я б яму памог з задавальненнем.
KYKY: Проста гэта былі няправільныя беларусы. Вось у мяне нават кніжка для пачынаючых ёсць!
М.: Я яе таксама знайшоў. Але вельмі складана была ў тым, што няма з кім размаўляць. Што за мова, якая не жыве? Таму проста начаў чытаць усё, што толькі магчыма – напрыклад, О. Генры па-беларуску. Знайшоў яго на Палічцэ (анлайн-бібліятэка). Палову О. Генры прачытаў па-беларуску такім чынам.
KYKY: Так, у нас шмат хто ведае «Палічку».
М: Ну, вось і я пачаў там чытаць літаратуру. Фактычна кожны дзень. Таксама я знайшоў сайт euroradio.by і чытаў навіны, параўноўваў беларускую і расейскую версіі. Плюс там ёсць анлайн эфір. Гэта вельмі дапамагло. Слухаў у працы, бо у нас ёсць у кожнага слухаукі (ці навушнікі?), людзі працуюць і слухаюць музыку. Але тяпер ужо не трэба рассейскай вэрсіі. А яшче, але не ведаю, ці трэба пра гэта пісаць, нават лепей не – прачытаў кніжку спадарыні Сурвілы «Дарога» – гэта старшыня рады БНР.
KYKY: Чаму не трэба пісаць? За гэта нічога не бывае. Ці баязліваць беларуса пераходзіць у кроў з мовай? Наконт слухавак – не падкажу, але ёсць правамернае слова «завушніцы», таму чаму не можа быць і «навушнікаў» – цікавае пытанне. Слухаўкі могуць існаваць, а асабіста мне гэта нагадвае нейкі медыцынскі тэрмін, як «слухавы апарат»…
М: Проста вельмі часта я не ведаю, як будзе то ці іншае, і проста кажу так, як мне здаецца. Таму і слухаўкі. Увогуле, вучыў менавіта беларускую, таму што яна вельмі прыгожая і лёгкая, няма складаных спалучэнняў галосных. Яна як рака плыве – проста адпачынак. Я ведаю яшче нямецкую мову, але калі вучыў яе, было уражанне, што я як скалалаз. Каб зрабіць крок, трэба была прыкладаць столькі намаганняў, а менавіта з беларускай проста ўваходзіш і плывеш, нават калі штосьці не ведаеш, мова падкажа.
KYKY: Так ніхто не ведае на сто адсоткаў, як правільна сказаць. У мяне ёсць сяброўка, яна ўжо пяць год размаўляе па-беларуску і кажа: «Як адчуваю, так і кажу, і што, што месцамі трасянка». А іншая знаёмая, з адукацыяй філалагічнага факультэта, кажа, што «ў кожнага свая беларуская».
М: Кожная мова мае сваё дзеянне, свой характар, яна як чалавек – з аднім адразу ўсё ідзе як трэба, з іншым, што не рабі – усё будзе горш і горш. Проста ў мяне з беларускай атрымалася. Калі я не ведаю, як штосьці будзе па-беларуску, шукаю гэта ў сваей галаве, як гэта можа быць. Таму для мяне беларуская мова як канструктар.
KYKY: Слухай, вось вучыў ты нямецкую, але яе часта вучаць, бо яна «карысная»: практычна многа дзе патрэбна, з'ехаць можна. А беларуская – гэта ж, атрымоўваецца, «каб не ўмерла», бо менавіта карысці ў жыцці ніякай няма з яе.
Так што ты такі неграшовы мецэнат!
М: А я акурат і хацеў знайсці штосьці тое, что будзе менавіта маё, нейкі мой асабісты скарб. Нямецкая – гэта вялікі горад, дзе жывуць мільёны людзей, і ўсім усё роўна, дзе і што ты. Беларуская – гэта як супольнасць творчай інтэлігенцыі.
KYKY: Зараз расійская прапаганда зрабіла сваё, і некаторыя людзі лічуць, што беларусы, як і ўкраінцы, на самой справе – рускія. Ці здаецца табе, што беларусы ўсё ж такі адрозніваюцца?
М: Беларусы захаваюць сябе, калі самі вырашаць гэтае зрабіць. У той жа Расеі ёсць нацыянальнасці, якія выдатна захавалі нацыянальную мову – напрыклад, татары, якуты. Ініцыятыва павінна ісці ад простага Васі і Пеці, каб менавіта яны пачалі размаўляць па-беларуску. Вось прыклад. У нас была такая праблема – не вельмі складаная, але вельмі непрыемная. Справа ў тым, што ў Расеі цяпер адбываюцца эксперыменты з часам, таму што то ў нас час зімні, то ў нас час летні… І раней было больш-менш нармалёва, але цяпер у нас час, як зімой. Мы значна ўсходней, чым Масква – на 800 кіламетраў, і ў сувязі з гэтым у нас расвет (як гэта будзе?) быў а другой гадзіны ўночы, і а трэцяй гадзіне ўжо дзень. Усё гэта ўжо адбываецца два гады, і нікога гэтае не цікавіла.
Але цяпер, у гэтым годзе, я не ведаю чаму, усе люді пачалі пісаць, пісаць, пісаць, упершыню ў маім жыцці пачалі адбывацца пікеты, каб усё гэтае змяніць. І напісала ў нас 100 тысяч людзей да рады вобласці.
Упершыню я бачу, што людзі штосьці могуць рабіць! Для мяне, як для журналіста, як для грамадзяніна Расеі, гэта… Ну, я не ведаю, што. Як снег у… Июль?... Як снег у ліпені. Гэта вельмі нетыповая сітуацыя для краіны. Але трэба падкрэсліць, што ўсё гэтае зрабіў не расеец, а чалавек, які жыў у Кіеве, і, калі пачалась вайна, ён прыехаў сюды, каб тут працаваць. Ён, такі энэргічны, і пачаў усю гэтую кампанію, і людзі ўбачылі гэты прыклад: што можна і так, што людзі могуць дамагацца. І гэта атрымалася. Гэта прэцэдэнт.
KYKY: Слухай, ну гэта цікава: украінец прыехаў разам са сваім «майданчыкам».
М.: Так, менавіта пра гэта і казалі!
KYKY: Можа, калі не размаўляем, так і няма той нацыі, каб зацікавіць простага Васю быць яе часткай?
М: Так. Але гэта ўжо не упершыню адбываецца. Некалькі стагоддзяў таму тое ж самае была ў Чэхіі, напрыклад, калі ўсі размаулялі па-нямецку. Але ж людзі пачалі размаўляць па-чэшску, гэта рабіла спачатку інтэлігенцыя, потом ужо просты Вася, калі ён убачыў прыклад. Людзі часцей за ўсё патрабуюць прыклад: трэба каб яны бачылі, што «і так можна». Нацыя безумоўна ёсць, але чамусьць няма яе гонару.
KYKY: То бок усё ў нашых руках?
М: А ў чыіх? Ці вы не беларусы? Ці палякі павінны прыехаць у Менск і размаўляць па-беларуску, каб даць прыклад? Я ўжо так рабіў – размаўляў у Менску па-беларуску. Я не разумею, што ёсць «моўнае пытанне». Мова не ёсць штосьці тое, што трэба вывучаць, як матэматыку. Гэта штосьці тое, з чым трэба проста сябраваць, што павінна цікавіць. Калі будзе цікавасць – будзе ўсё. У мяне ніколі не было настаўніка, я ніколі не рабіў ніякіх там заданняў, таму што не было чалавека, які б мог гэта ўсё спраўдзіць, таму я проста чытаў.
KYKY: Як наконт пераехаць у Беларусь і размаўляць па-беларуску?
М: Лёгка. Больш за тое, еслі беларусы не могуць – ну чаму ж не!
KYKY: А Мінск спадабаўся ўвогуле?
М: Я бачыў вельмі нетыповы Менск – напрыклад, знайшоў у сеціве інфармацыю пра беларускую лацінку, што каля касцёлу. Ля стэлы Перамогі ёсць шыльда на беларускай лацінцэ (ці -ке?), пайшоў туды, потым паглядзеў Ратушу – збіраў, як пясок, штосьці нетыповае. Менск – гэта санаторый, які пабудаваны на месцы графскага замка. Калі ведаць, дзе шукаць гэтыя рысы, будзе нават упадніцка.
KYKY: Лацінцы праз «ы»: кожны раз, калі у родным склоне атрымоўваецца -ке, значыць трэба замяніць на «ы». А падыход цікавы: можна нават экскурсіі рабіць такім чынам.
М: Так я таксама лічу!