25 марта страна будет отмечать столетие со дня основания Беларуской Народной Республики. Традиционно раньше этот день проходил в митингах и убеганиях от правоохранительных органов, но в этом году все поменялось. Оргкомитет, который занимается организацией отмечанием столетия БНР, договорился с местной властью на концерт около оперного театра. Кто точно будет выступать – пока неизвестно, сейчас ведутся переговоры с музыкантами. Именно поэтому представители оргкомитета записали обращение к Сергею Михалку. Оргкомитет БНР100 написал обращение к Сергею Михалку с просьбой выступить на концерте:
«Паважаны Сяргей Уладзіміравіч, штодня сотні чалавек нас пытаюць, ці будзеце вы спяваць на Свяце Незалежнасці 25 Сакавіка. Зразумела, гэтага хочуць і арганізатары, і тысячы беларусаў, якія прыйдуць на Свята, але мы не ведаем, што адказваць, бо не можам ужо тыдзень звязацца з вамі асабіста. Таму вырашылі апублікаваць гэты зварот і патлумачыць, чаму вельмі важна, каб 25 сакавіка вы выступілі на святкаванні 100-годдзя незалежнасці БНР…Вашыя беларускамоўныя песні «Грай», «Не быць скотам», «Родны край», «Будзь смелым», «Belarus Freedom» сталі не проста хітамі, а сапраўднымі гімнамі новай Беларусі. Дзякуючы гэтым песням беларуская мова загучала ў розных краінах свету, шматлікія жыхары нашай краіны адчулі сябе беларусамі і патрыётамі. Гэтыя песні даюць надзею, натхняюць да добрых справаў ды вучаць змагацца за свае каштоўнасці і праўду. Вы заклікаеце нас быць смелымі і дужымі – і мы вучымся такімі быць.Як можна ўявіць галоўнае нацыянальнае свята, 100-годдзе незалежнай дзяржаўнасці Беларусі, без гэтых песень? Ніяк!
Не трэба вялікага шоў – толькі вы, гітара і мікрафон ды тысячы людзей у цэнтры сталіцы, якія разам з вамі заспяваюць «Родны край». І гэта будзе ўжо вялікае яскравае відовішча, якое аб'яднае нацыю…Мы гатовыя арганізаваць транспарт, каб прывезці вас з Гомеля ў Мінск для выступу 25 сакавіка да 16.00 на Свяце Незалежнасці ды пасля камфортна завезці ў Мазыр. Перакананыя, што няма рэальнай праблемы і перанесці канцэрт у Мазыры на некалькі гадзінаў ці на дзень. І верым, што вашыя прыхільнікі ў Мазыры зразумеюць і падтрымаюць вашае рашэнне выступіць на ўрачыстым канцэрце на 100-годдзе БНР у Мінску. Будзем вырашаць усе арганізацыйныя пытанні, каб задаволіць вашыя пажаданні.
Пытанні з райдэрам? Паставім найлепшае абсталяванне, сцэну, гук і святло. Пытанні з ганарарам (у што не верым)? Збяром за некалькі гадзінаў патрэбную суму. Пытанне бяспекі і далейшых выступаў у Беларусі? Свята адбываецца ў партнёрстве з Мінгарвыканкамам, на нашую прапанову наконт вашага выступу службоўцы сказалі «Выдатна».
Праблема, што ў Мінску ўжо запланаваны канцэрт на 21 красавіка? Дык ваш выступ стане выдатнаю рэкламаю будучай падзеі. Мы чакаем вас. Чакаем проста Сяргея Міхалка з гітарай ля мікрафона, каб тысячы (а мо дзясяткі тысячаў – хто ведае) беларусаў у гэты знакавы дзень спявалі разам з вамі».
UPD
Уже известно, что Сергей Михалок не сможет выступить на столетии БНР. Об этом рассказ не он, а организатор его концертов Антон Азизбекян, пишет «Радио свобода».
Антон аргументировал отказ тем, что 25 марта Михалок будет давать концерт в Мозыре с проектом «Ляпис-98» . И добавил, что сейчас нет необходимости, чтобы Михал сам что-то комментировал. Концерт в Мозыре запланирован уже давно, объясняет Азизбекян, и никаких изменений в графике уже невозможны. Тем более, как он говорит, концерт – это не просто «приехать, выйти на сцену и сплясать». Выступление готовится за несколько дней, нужно привезти аппаратуру, ее настроить и проверить.
Читайте по теме: Фуд-корт с вином, трехдневный рейв и никакой политики. Как сделать столетие БНР коммерчески успешным праздником