Фестываль «аDNаK». Стиль: Bentley
Фестиваль белорусскоязычной рекламы «аDNаK» – единственный в своем роде конкурс в Беларуси. Проходит он уже седьмой раз подряд, и судьи действительно обращают внимание только на качественную рекламу на мове. В этом году фест вышел на новый уровень: помимо хороших проектов специальную премию выдадут и за самую плохую рекламу, создатели которой «игнорируют факты белорусской истории и культуры».
Карына Адзесенка: «Мы падавалі заяўку на ўдзел у гэтым фестывалі яшчэ ў пазамінулым годзе, але нам нават не адказалі на ліст. Пасля шмат хто з арганізатараў набываў ў нас адзенне. Ну, мы ў іх і запыталі, чаму ніяк не адрэагавалі на нашу працу. І зразумелі, што проста адправілі заяўку кудысьці не туды. На наступны год вырашылі не ўдзельнічаць, а ў гэтым – сабраліся. Вельмі хочацца выйграць, але заняць першае месца будзе вельмі цяжка. Пакуль не ведаем, хто падаваў заяўкі, але па фотаздымках ужо бачна, што ў адным накірунку з намі часопіс «Большой» – калі ён атрымае перамогу, гэта не сапсуе нам настрой. Фестываль круты, у iх класныя праграмы адукацыйныя. У гэтым годзе іх слоган – «Ген беларускага крэатыву». Менавіта таму я апранулася у Honar – ён таксама з беларускім крэатывам.
Чаму фотаздымкі на фоне Bentley? Не так даўно я ўвайшла ў трыццатку перспектыўных бізнесменаў Беларусі па версіі probusiness.by. Я не імкнулася туды трапляць, але калі даведалася пра 30 радок, захацелася забрацца вышэй. Праз два гады, калі траплю на першае месца, то набуду сабе такую машыну. Ці не набуду».
Одесские вечера в Контрабасе с Бертой. Стиль: «морское» платье
Атмосферные вечера во главе с колоритной певицей Бертой – неплохой вариант для субботнего вечера. Так что рисуйте якорь на спине, смотрите на ютубе обучалки типа «Освоить одесский говор за вечер» – и вперед в ламповый «Контрабас».
Карына Адзесенка: «Маё прозвішча па-руску пішацца Одесенко: як Одесса, толькі з адным «с». Таму ўсе думаюць, што я родам з гэтага марскога горада. Насамрэч ніколі не была ў Адэсе. Магчыма, паеду туды гэтым летам, калі час з'явіцца – вельмі падабаецца мне гумар адэсітаў. Думаю, ён лепшы ў свеце, гэта я па фільмах і кнігах зразумела. Што датычыцца падзеі, асабіста я не знаёмая з Бертай, але у мяне з ёю вельмі шмат агульных сяброў у Facebook, таму яе навіны ўвесь час трапляюць мне ў стужку. Мне здаецца, яна класная.
Я ж не хаджу на ўсе гэтыя мерапрыемствы не таму, што мне не цікава – проста калі ў цябе малое дзіцё, усё праходзіць міма. Калі б я ўсё ж пайшла, надзела б сукенку ад Кардаш: дрэс-код мерапрыемства не да канца зразумелы, думаю, гэты вобраз выдатна падышоў бы. Чаму я нашу адзенне канкурэнтаў? Оля не супернік нам. Мы працуем на розную аўдыторыю».
Концерт группы «Кассиопея». Стиль: платье и кеды
Космическая «Кассиопея» вновь прибудет с добром и водкой в паб «Граффити». Танцы на барной стойке, море дешевого пива и люди в сумасшедших костюмах – лишь малая часть из того, что вас ожидает в ближайший вторник.
Карына Адзесенка: «Кассиопею» я сама не слухаю, але прыходзіцца: вельмі яны майму мужу падабаюцца. У нас у машыне іх музыка грае, ён нават не дае мне пераключаць. Дарэчы, не ведаю, ці хадзіў ён на іх канцэрты. Я дакладна не была ні на адным, але гавораць, там творыцца нешта дзіўнае. Думаю, мне было б некамфортна.
Калі ідзеш на канцэрт, можа так здарыцца, што табе захочацца патанчыць. У кедах плясаць вельмі зручна, таму я і пайду ў іх і ў чорнай сукенцы Honar, якая выдатна падыходзіць пад любы абутак. Тым больш, зараз гэта акутальна. Дарэчы, я вельмі люблю красоўкі. На абцасах проста хадзіць не ўмею – як невядома хто на іх».
Проект «Арт-острова». Стиль: рюкзак и майка
Арт-Острова – это 16 многометровых объектов под открытым небом на Комсомольском озере, которые, если верить организаторам, заставят вас задуматься о смысле жизни. Наводить на мысли о судьбе человечества вас будут: гигантские коконы на деревьях, большой трехколесный велосипед, скворечник и другие гигантские экспонаты с не менее прозаичными названиями.
Карына Адзесенка: «У мінулым годзе я не хадзіла на выставу, бачыла яе экспанаты толькі на фотаздымках. Насамрэч, вельмі хацела схадзіць – але калі ёсць дзіцё, сёння ты хочаш, а заўтра – ўжо зусім іншы настрой. Або няма часу, таму што трэба куды-небудзь несціся зусім па іншых справах. Але ў гэтым годзе ў мяне сур'ёзны настрой пайсці: маёй малой ужо тры з паловай – думаю, ёй таксама цікава будзе паглядзець.
Калі ты з дзіцём, табе трэба апранацца зручна, каб магчыма было дзе-небудзь палазіць, сфатаграфавацца, заінстаграміць і што там сёння модна рабіць.
Таму заплечнік проста неабходны. Увогуле, любыя культурныя праекты – гэта крута. Рэспект таму разумнаму чалавеку, які знайшоўся ў Мінкультуры і падпісаў дазвол на правядзенне гэтага праекта ў Мінску».
Вечеринка в стиле диско. Стиль: зеленые штаны
Даже если у вас нет ярко-желтых джинсов-клёш на высокой талии, вы можете себе позволить прийти в Beetlejuice и вспомнить дикую молодость с прическами а-ля афро и малиновой помадой. Или наоборот, узнать, о чем пели Modern Talking и Boney M...
Карына Адзесенка: «Калі мне паказалі, што адбываецца у Мінску сёння, я абалдзела: нейкія вечары ў стылі дыска… Гэта зусім далёка ад мяне. Але кафэ добрае, ціхае, далёка ад цэнтра горада, пафасу няма. Дрэваў шмат, сад ёсць. Ведаю, што ў іх там нават вяселлі святкуюць: не звычайныя, з тамадой і ўсім астатнім, а ў больш сучасным фармаце. Таму думаю, там будзе класна. Усім раю пайсці».