Учительница и литературовед Анна Северинец иронично смоделировала ситуацию, в которой предстоящий праздник столетия БНР обсуждался бы в кругу литераторов. Цитируем пост Анны:
«Калі б стагоддзе БНР абмяркоўвалі беларускія міжваенныя паэты.
Дудар: Канцэрт?! Мо, яшчэ Лешчанку туды запросіце?! Вярцінскага? Ліловы негр вам падаваў манто?! Што за русацяпства! Толькі шэсце.
Галубок: Чаго Лешчанку, Шурка? Мае артысты спяюць. Беларускае, прыгожае, сам ведаеш, можам «Купалінку».
Дудар: «Купалінку» няхай Чарот у «Саўбеліі» пяе. Канцэрты – для здраднікаў. Толькі шэсце.
Дубоўка: Забаньце яго ўжо, чый гэта пост? Правакатар. Абы толькі вылезці, сябе паказаць. Усё трэба рабіць с розумам. Прапаную шэсце дзвесце метраў ад дома Купалы да Опернага, там канцэрт.
Купала: Хлопцы, добрая ідэя, але Уладзіслава Францаўна просіць, каб ад нашага дома не хадзілі.
Дубоўка: А сам будзеце, дзядзька Янка?
Купала: Сам буду, Уладзік, канешне.
Дубоўка: А Колас?
Купала: Трэба ў яго спытацца.
Колас: Я падумаю. Калі гэта антыўрадавая акцыя, я не пайду.
Дудар: Хто б сумняваўся. Дзвесце метраў хадзіць – няхай качкі свіслацкія ходзяць. Толькі шэсце, а хто не з намі, той супраць нас.
Зарэцкі: Шурка, я лічу, што ты занадта рэзкі, але я з табой, бо ты адзіны, хто вывеў пратэст з кухні на вуліцу.
Дудар: Бо ты свой, а тыя, хто за канцэрт, тыя ручкаюцца з Масквой, і мы разумеем, чаму яны гэта робяць.
Дубоўка: От жа ж. Цьфу. Адам, ці будзе сёння магчымасць запісаць стрым, я давяду сваю пазіцыю да тых, да каго пісьмова не даходзіць.
Бабарэка: Будзе, Уладзік.
Дубоўка: Сёння увечары глядзіце стрым тады, бо няма часу тут з вамі анцімоніі развадзіць.
Крапіва: і каб запіс на ютуб.
Дубоўка: А гэта навошта, Кандрат?
Крапіва: Няхай будзе, мала хто захоча паглядзець. Ці Свабода няхай стрыміць, у іх трафік добры. Каб не толькі наша стужка ж.
Дудар: Ага, яшчэ давайце ўсё гэта на ютубы закідваць, і на Свабоды. Давайце перад усімі пакажамся. Маскве пакажамся, Варшаве давайце, Вашынгтону. І да Опернага хадзіць ня трэба, тут апладысментаў збяром.
Купала: А ты, Шурка, што прапануеш?
Дубоўка: Ды глупства ён прапануе, няма пра што гаварыць, было б што слухаць.
Дудар: Агент ГПУ.
Дубоўка: Забаньце яго хто-небудзь, Хрыстом-Богам прашу.
Крапіва: Хрыстом-богам?
Дубоўка: Гэта фразеалагізм.
Крапіва: А.
Бабарэка: Таварышы, гэта неканструктыўна. Мы павінны ўсведаміць тэарэтычную базу, на якой грунтуецца нашае стаўленне да юбілею, зразумець гістарычную перспектыву, ацаніць пазітыў і негатыў нашага дыялогу з ўладай…
Дудар: Пачалося.
Дубоўка: Адам, з кім ты хочаш тут што ўсведаміць?
Бабарэка: Уладзік, мы павінны аб'яднацца.
Дубоўка: З кім? Не для таго мы раз'ядноўваліся, каб зараз яднацца.
Галубок: Хлопчыкі, не сварыцеся. Прапаную паспрабаваць замяніць шэсце на «Лявоніху» перад Домам Ураду, а потым усім да Опернага.
Дудар: Дзядзька Галубок, гэта здрада ідэалам БНР. Якая «Лявоніха»? На касцях? Колькі чалавек за шэсці ў ГПУ адседзелі, цяпер гэта ўсё Лявоніхай шліфануць?
Дубоўка: Пафасу зашмат, Глыбоцкі.
Кучар: Так, хлопцы, цішэй, цішэй, не лупіце так хутка, я запісываю…»