14 сентября 2015, 19:53

Такім чынам беларускі музыка адзначыў сваё 50-годдзе. Пляцоўкай імправізаванага канцэрта стаў пераход каля мінскага ГУМа. Сам Лявон Артуравіч патлумачыў, што вырашыў паспрабаваць новы від дзейнасці – «канцэрты пераходнага перыяду», паведамляе TUT.by.

На выступ Вольскага ў пераходзе сабралася больш за 100 чалавек, многія прыйшлі з кветкамі ці падарункамі на юбілей музыкі. Вольскі сыграў самыя вядомыя песні сваіх шматлікіх праектаў, у тым ліку «Тры чарапахі» і «Паветраны шар» гурта N.R.M., «Госці» Крамбамбулі, «Маё каханне» з апошняга сольнага альбома.

Лявон Вольскі – адзін з найбольш знакамітых беларускіх музыкаў. Заснавальнік гуртоў «Мроя», N.R.M. і «Крамбамбуля», удзельнік гуртоў «Новае Неба» і Zet, аўтар некалькіх сольных альбомаў, Удзельнік шматлікіх супольных праектаў, сярод якіх – «Народны альбом», «Святы вечар», «Я нарадзіўся тут».

Дарэчы, неўзабаве выйдзе апошні альбом і адбудзецца апошні канцэрт «Крамбамбулі». 7 лістапада, Вільня, клуб Compensa. Тым, хто набудзе квіткі на гэты канцэрт у Беларусі, арганізатары абяцаюць бясплатныя візы.

Фота: Facebook Барыса Гарэцкага.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter