Учора, 24 чэрвеня, у Кіеве затрымалі беларускую праваабаронцу і валанцёрку Анісію Казлюк. Паводле яе слоў, яе затрымалі «за незаконнае знаходжанне ва Украіне» і адабралі пашпарт, каб яна «не згубілася». Па словах Анісіі, за дзень да вайны яна атрымала пячатку аб падаўжэнні тэрміну легальнага знаходжання ва Украіне, а потым легалізавацца было проста немагчыма, таму што прыём дакументаў быў зачынены. Прадстаўнік офіса Святланы Ціханоўскай у Кіеве звязаўся з Анісіяй і са старшыной камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека — дзяўчыну не дэпартуюць.
А сёння мы публікуем пост заснавальніка By_Help Аляксея Лявончыка — аб тым, чаму такіх гісторый з беларусамі ва Ўкраіне не павінна быць.
«Я разумею, што гэта не рэпрэзэнтатыўна аб цэлай нацыі, але калі я чытаю аргументы нашых паўднёвых суседзяў пад сваімі пастамі, то выходзіць нейкі pojebany tresz.
1. «Зараз вайна, не да гэтага». Рашка робіць дзічыну олрайт. Але гэта што, дае нагоду рабіць дзічыну ў дачыненьні да нашых грамадзян, тым болей тых, якія дапамагалі украінскаму высілку проці оркаў? Яны ж не патрабуюць bezwzględnego pobytu. Яны проста хочуць легальна жыць у краіне, а ДМС пасля пачатку вайны перастала працаваць. А потым у каменты прыбягаюць розныя і кажуць, што дапамога Ўкраіне - гэта не нагода парушаць яе закон. А вы зрабіце, калі ласка, каб была магчымасць выканаць гэты закон, га? З Анісіяй дапамог розгалас, а колькі ноўнэймаў з беларускімі пашпартамі ціхма выштурхнуць з краіны?
2. «Ад***цеся ад нас». Дык мы й не прыйопваліся. Мы проста спакойна стваралі цэнтры прыёма ўцекачоў, гасцілі гэтых самых уцекачоў, увозілі гуманітарку. Але калі вы хочаце каб мы ад***ліся, то я, як польскі грамадзянін і падаткаплатнік, магу запытацца, можа нам і з нашымі грашыма й вайсковай дапамогай ад***цца? У Польшчы ва ўвесь рост стома ад вайны, праграмы падтрымкі мігрантаў завяршаюцца, бо бюджэт не гумовы, сярэдні Кавальскі зараз не пра Ўкраіну думае, а пра іпатэку ў 10% (была 3%). Вы ўпэўнены, што вы хочаце, каб беларуская дыяспара ў Польшчы (якая пры грашох, бо да 2020 года сюды была збольшага кваліфікаваная міграцыя) ад***лася? Вы ўпэўненыя, што хочаце, каб Нямеччына пасля ўсіх абразаў Мельніка ад***лася? Я вось не хачу. Але калі мы дапамагаем, то ўзамен мае права патрабаваць, каб у дачыненьні нашых грамадзян не рабілі дзіч. Украіна ўсё ж ідзе ў ЭЗ, там дзіч рабіць нельга, інакш будзеце 40 год у кандыдатах хадзіць. Час пачынаць вучыцца адыходзіць ад прынцыпа «каб закон працаваў і каб кум парашаў».
3. «Вайна спіша». Ня спіша. Вельмі шмат беларусаў, з кім я камунікую (а мае кола, як кіраўніка Байхэлпу, вельмі шырокае), вельмі расчараваліся. Яны працягнуць дапамагаць, бо перамога Ўкраіны ёсць перамогай нас. Але расчараванне, якое пачалося з таго, што Кіеў ахажываў Лукашэнку (і, па сутнасці, працягвае гэта рабіць) — надоўга. І гэта не толькі ў маіх колах. Яно паўсюль.
Нельга патрабаваць ад свету дапамогі сваім уцекачам, а пры гэтым чмарыць уцекачоў зь Беларусі. Можа прыляцець назад. Бо польскі Кавальскі ўжо вельмі шукае вінаватых у іпатэцы ў 10%. Прыкра гэта ўсё».