Александр Гойшик написал в Facebook пост о своем друге, освободившемся из тюрьмы. Дело в том, что заключённые тоже работают, и их труд тоже оплачивается. Вопрос лишь в том, как. Ровно за два года срока – 2017 и 2018 – беларус получил 306 рублей и 17 копеек.
«Рабства ў беларускіх турмах. Бачыўся з сябрам дзяцінства, які нядаўна вызваліўся з турмы. Патрапіў туды ён з-за памылак маладосьці. Каб не спаліць чалавека, не буду пісаць, з-за чаго канкрэтна. Адзначу, што непасрэдна злачынства, за якое трэба ламаць чалавеку жыцьцё, адпраўляючы яго ў турму, там ніякага няма. Толькі нашая сістэма змагла яго там разгледзець, у любой цывілізаванай краіне ў турму чалавека за такое не саджаюць. Сам пацярпелы на судзе быў катэгарычна супраць такога прысуду. Але судьдзя выпісаў двушачку, негледзячы на жонку з малым дзіцём і пазітыўныя характарыстыкі з працы.
Каб не паехаць глуздамі ў вязьніцы, мой сябра працаваў, як і большасьць зьняволеных. Шылі вопратку, паводле ягоных словаў нешта нават ішло на экспарт. Праца няцяжкая, але манатонная. Дык вось, паглядзіце на ягоны разліковы. За 22 адпрацаваныя змены АДНА КАПЕЙКА! За 431 васьмігадзінную змену – 306 рублёў. Менш, чым рубль за змену. Мяне аж калоціць ужо другі дзень. Рабства – ніяк інакш я гэта назваць не магу. У найлепшых савецкіх традыцыях. Традыцыях ведамства, у чыю форму любіць апранацца адзін «дзіравы» міністр. Зламаць чалавеку жыцьцё. Чалавеку, які працуе й плаціць падаткі на ўтрыманьне гэтай сістэмы. Зламаць без ніякіх ваганьняў, бо там жа плян у іх.
На шлях дадому праз паў-Беларусі яму выдзелілі 6 рублёў 10 капеек, на харчаваньне ў дарозе – 1 рубель 54 капейкі, на іншыя выдаткі – 1 рубель 16 капеек. Як гэта назваць, калi не зьдзекам з чалавека?! Я рэальна стаў забываць, у якой краіне я не жыву.
Тут во ў тэму Вiктар Малiшэўскi статыстыкі падагнаў: «предприятия, подчиненные МВД (читай – колонии) заплатили в бюджет в 1,5 раза больше предприятий, подчиненных министерству промышленности. Это всё, что нужно знать об одной стране».