16 января 2018, 10:52

Партнер PR-студии Sette Игорь Кольченко на своей странице в Facebook опубликовал пост, цитируем: «Дай, думаю, почитаю сыну на белорусском. Погуглил вершы Купалы для детей. Каждое второе стихотворение про Сталина. Я к чему. В какое прекрасное время мы живем». Видимо, сотрудники литературного музея Янки Купалы увидели эту запись, не смогли пройти мимо, и написали в ответ Игорю большой пост-аргументацию, почему не стоит так про классиков писать.


«...Вельмі лёгка называць паэта прапагандыстам і апалагетам культу асобы Сталіна, адпрэчыўшы той факт, што Купалава сталініяна – вымушаная, што сам аўтар называў свае вершы 1930-х дрындушкамі. У той час імя Янкі Купалы ўжо набыло еўрапейскую вядомасць. Яго творы сталі адным з нацыятворных фактараў для беларускай нацыі, мова Купалавай паэзіі стала падмуркам для фарміравання сучаснай літаратурнай мовы, аўтарытэт паэта для беларусаў быў выключна высокі.

Безумоўна, таталітарная савецкая ўлада не магла не выкарыстаць гэты аўтарытэт у сваіх інтарэсах. «Проста не пісаць» для Янкі Купалы ў тыя гады было адным з варыянтаў фізічнага і палітычнага самазнішчэння. Што і як пісаць, паэту падказвалі рупліўцы ад ідэалогіі, якія сачылі за яго добранадзейнасцю. Як вынік – значнае змяншэнне колькасці арыгінальных твораў, іх празмерная публіцыстычнасць, схематызм, так званыя «дацкія» вершы – творы да рэвалюцыйных святаў і гадавін. <...> Менавіта Янку Купалу разам з Якубам Коласам назаве ворагамі савецкай улады №1 П. Панамарэнка ў сваім лісце «О белорусском языке, литературе и писателях», адрасаваным І. Сталіну ў 1938 г., вылучыўшы іх імёны ў асобным рэзюмэ.

Калі ў 1930-м годзе перад паэтам паўстала рэальная пагроза быць прыцягнутым па справе міфічнага «Саюза вызвалення Беларусі», ён зрабіў спробу самагубства, каб сваёй смерцю абараніць добрае імя, сваіх блізкіх, сваю творчую спадчыну. Аб гэтым красамоўна сведчаць словы з яго перадсмяротнага ліста, адрасаванага А. Чарвякову: «Уміраю, прымаючы тое, што лепей смерць фізічная, чымся незаслужаная смерць палітычная». З чарнавога пратакольнага запісу закрытага пасяджэння Бюро ЦК КП(б)Б, якое адбылося 21.11.1930, на наступны дзень пасля спробы самагубства Янкі Купалы: «1. Рассматривать попытку Я. Купала к самоубийству как форму политич. протеста против борьбы с контрревол. организацией (СВБ). 2. Считать необходимым добиться выступления Я. Купала … с резким осужд. контрревол. деятельности арестованных по делу СВБ…». У выніку на старонках «Звязды» 14 снежня 1930 быў апублікаваны «Адкрыты ліст Я. Купалы» – публічнае пакаянне паэта ў правінах перад савецкай уладай. Але ў гэтым «Лісце» няма ніводнага прозвішча з тых «нацдэмаў», ад якіх Янка Купала нібыта адрокся. Не было агавору ў адрас іншых людзей і ва ўласнаручных пісьмовых тлумачэннях, якія Янка Купала даваў следчаму 15 лістапада 1930 г. напярэдадні спробы самагубства. (З адпаведнымі дакументамі можна азнаёміцца ў Поўным зборы твораў Янкі Купалы ў 9 тамах: т. 8 – ліст да А. Чарвякова і адкрыты ліст, т. 9, кн. 1 – паказанні; у зборніку ў 1 кнізе выдання «Купала і Колас: вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы», укладальнікі В.Дз. Селяменеў, В.У. Скалабан, галоўны рэдактар М.І. Мушынскі, Мінск: Літаратура і мастацтва, 2010 – с. 118–147).

Цяпер пра «катэдж каля праспекта». Дом Янкі Купалы ў Мінску не быў падарункам улады. У 1926 паэт набыў яго разам са сваёй сястрой Леакадзіяй Раманоўскай за ўласныя сродкі. Гэта быў аднапавярховы драўляны будынак, тыповы для мінскай забудовы першай паловы ХХ ст. Згодна з анкетай-апісаннем домаўладання, якая была складзена падчас ажыццяўлення продажу дома, у распараджэнні яго ўладальнікаў было 134,4 квадратаў карыснай плошчы. Калі ўлічыць, што ў гэтым доме жыў не толькі Янка Купала са сваёй жонкай, але і яго маці, Бянігна Іванаўна Луцэвіч, а таксама Леакадзія Раманоўская, яе пяцёра дзяцей, то гэта ўжо не ўяўляецца празмернай раскошай. Стан дома таксама жадаў лепшага: згодна з той жа анкетай, патрабаваўся рамонт даху, печаў і водаправода. Ля дома быў прысядзібны надзел з садам плошчаў 533 квадратаў (5,3 сотак), што крыху больш за мінімальныя зямельныя надзелы, якія выдзяляліся ў садовых таварыствах 1980–1990 х гг. Наўрад ці гэта апісанне адпавядае паняццю «асабняк», якое, дарэчы, па ўспамінах С. Эльгера, як папрок у няўдзячнасці, кідалі ў вочы Купалу пры нагодзе і партыйныя кіраўнікі 1930 х гг.

Запрашаем наведаць музей, каб больш даведацца пра жыццё Янкі Купалы і не судзіць павярхоўна, не ведаючы яго трагічных акалічнасцей».

***

Но стоит признать, что заметки Купалы с провластным содержанием в газетах все же появлялись.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter
По теме