11 июля 2021, 13:23

Прямо сейчас десятки независимых журналистов находятся за решеткой, потому что «власти» Беларуси такие не нужны. Среди них – главный редактор уже заблокированного в стране издания «Наша Нива» Егор Мартинович. И пока Егор там, многие люди пишут о нем трогательные посты в соцсетях. Мы не смогли пройти мимо поста брата Егора, Дениса Мартиновича, и решили показать его вам. 

Предыстория: в редакцию «Нашей Нивы» пришли 8 июля. В тот же день был заблокирован сайт издания, а в офисе и домах некоторых сотрудников редакции прошли обыски. В том числе, обыскивали квартиру Егора Мартиновича. После главреда задержали и отправили на Окрестина на 72 часа в качестве подозреваемого по части первой статьи 342 УК (организация или подготовка действий, грубо нарушающих общественный порядок, или участие в них), как и еще троих сотрудников «НН». Позже появилась информация, что Егора Мартиновича избивали при задержании, из-за чего он получил травму головы. 

Далее – пост брата Егора. 

«З  Ягорам Марціновічам я пазнаёміўся ў 1988 годзе. Як памятаю: адкрываю дзверы кватэры, а там… Ладна, тады мне было ўсяго два гады, і гэтую гісторыю ведаю з аповедаў бацькоў. Мяне прывезлі ад бабулі з дзядулем. Маці толькі вярнулася з радзільнага дома, але я не звярнуў увагу, каго яна трымае ў руках, а пабег да любімага ровара.

А неўзабаве здзіўлена спытаў у бацькоў: «А хто гэта з намі жыве?». Пра тое, які падарунак у жыцці атрымаў, я зразумеў праз гады. 

У нас было цудоўнае дзяцінства. Мы ігралі ў футбол у кватэры і аднойчы нават разбілі шкло. Асаблівым шыкам было так ударыць мячом (натуральна, не футбольным, а меншым па памеры і вазе), каб выключыць тэлевізар або святло. Мы забіраліся на стары халадзільнік і скакалі ўніз на канапу (хай даруе нам сям’я крытыка Дзмітрыя Бугаёва, што жыла на паверх ніжэй, тым больш, нас хутка прысаромілі). Ігралі ў маркі. 
Людзі, якія былі на гэтых марках, станавіліся прэзідэнтамі і міністрамі, а яшчэ засноваўвалі і кіравалі СМІ. Натуральна, незалежнымі. Выпускалі ў адным асобніку рукапісныя часопісы. Выданне Ягора называлася «Свет», апошнія нумары ён ужо рабіў на камп’ютары.

Ездзілі на ровары з Зялёнага Луга, дзе жылі бабуля і дзядуля, у Серабранку і назад, прычым адзін раз ледзь не праваліліся пад зямлю – рабочыя не прыбралі яміну. Аднойчы ўцякалі ад хуліганаў. Я сказаў Ягору бегчы першым, бо ён быў яшчэ малы, крыху затрымаў тых дурняў, атрымаў ад іх сквівіцы – затое потым паставіў сусветны рэкорд па бегу, які, на жаль, ніхто не зафіксаваў.

А потым мы выраслі, і нашае сяброўства нікуды не знікла. Брат застаўся лепшым, надзейным сябрам, з якім можна абмеркаваць футбол, палітыку, іншыя СМІ, наогул жыццё і людзей. 

Я шмат магу сказаць пра Ягора. Для гэтага паста выбяру адну сферу – падарожжы. Наогул, каб Ягору надакучыла журналістыка, ён бы мог лёгка зрабіць бізнес на турызме. Яго здольнасць падбіраць танныя маршруты – гэта нешта фантастычнае і неверагоднае. Нейкія зніжкі, купоны, перасадкі… Як ён гэта рабіў – не разумею. Але ў выніку ўся сям’я падарожнічала літаральна за капейкі.

Дагэтуль памятаю нашыя сумесныя падарожжы. Фантастычны маршрут па Балканам, калі мы ўбачылі Боснію і Герцагавіну, Харватыю, Чарнагорыю, Сербію, а напрыканцы і Румынію. Мы падымаліся на аўтобусе ў гару, дзе ляжаў снег, а на наступны дзень хадзілі па Дуброўніку, дзе было +17 градусаў. Падарожжа па французскай Тулузе і па Андоры. Мы ехалі праз Пірынеі, на пяць хвілін зайшлі на тэрыторыю Іспаніі. Тады па дарозе Ягор падрабязна расказваў мне, як яго спрабавалі выключыць з журфака і як паводзілі сябе выкладчыкі. Іншы даў бы пра тое ўжо пяць інтэрв’ю – Ягор трымае гэта ў сабе. Але ўсё памятае.

Пералёт у Бразілію пра акіян. Каб перайсці на іншы гадзіннікавы пояс, мы вырашылі не спаць усю ноч. Глядзелі фільмы і ў паўзах хадзілі адзін да аднаго па салоне, каб паразмаўляць і дапамагчы не заснуць. Але часцей мы падарожнічалі паасобку. І тут не абысціся без пафасу: менавіта Ягор адкрыў для нашай сям’ гэты цудоўны дакаранавірусны свет. 

Скажу пра сябе: як і многія іншыя людзі, я баяўся падарожнічаць без ведання замежнай мовы. Брат рабіў усё, каб разварушыць нас, імкнуўся, каб мы рухаліся ў тым жа шалёным тэмпе, што і ён. Памятаю, як я, паслухаўшыся аповедаў, калег, захацеў убачыць Рым. Ягор, які да таго часу не быў у гэтым горадзе, склаў мне падрабязнейшую інструкцыю, дзе выходзіць, на які аўтобус сядаць, куды перасаджвацца. Знайшоў па зніжцы танны гатэль (у іншых італьянскіх гарадах хапіла толькі на хостэл, а Рым жа ці не самы дарагі). У апошні гады я ўжо шукаў інфармацыю пра іншыя краіны сам. Але ведаў, што заўжды мог папрасіць яго парады.

А як забыць нашыя размовы, калі ён тэлефанаваў і запытваў: «Ну, куды ляціш наступны раз?». Ягор літаральна прымушаў нас усіх падарожнічаць. У гэтыя жахлівыя часы я кожны вечар жадаю ў думках свайму любімаму брату «дабранач» і чакаю яго на свабодзе.

Ягорына, мы вельмі любім цябе».

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter
По теме
Популярное