14 октября 2015, 10:41

14 кастрычніка апублікаваны альбом «Чырвоны штраль», якім «Крамбамбуля» ставіць тлустую кропку ў сваім існаванні. «Вось і здзейснілася. Мы ў лясах. У гушчарах, сатканых імглою, – адзначаюць музыкі ў заяве з нагоды выхаду альбома. – Бо ўжо ніяк не атрымліваецца трываць усіх гэтых прэдседацеляў, міліцыянтаў, капітанаў Ягоравых і іншых савецкіх нячысцікаў, якія, нібы тараканы, распаўзліся па нашай зямлі, жаруць наш хлеб, п'юць нашае малако і хочуць, каб мы былі іхнімі служкамі».


Новы альбом атрымаў назву ў гонар віленскай кавярні пачатка XX стагоддзя, дзе сустракаліся дзеячы беларускага адраджэння. Спампаваць яго можна на сайце мультылэйбла «Пяршак». А паслухаць жыўцом – на апошнім канцэрце «Крамбамбулі», які адбудзецца 7 лістапада ў Вільні.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter