21 декабря 2015, 17:23

Сайт «Саюза беларускіх пісьменнікаў» выклаў апошнюю кнігу Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч для вольнага спампоўвання. Раман «Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)» дасяжны ў фармаце .epub. Публікацыя ажыццявілася з ласкавай асабістай згоды аўтаркі.

«Час second-hand» пабачыў свет у серыі «Кнігарня пісьменніка» ў студзені 2014 года. На беларускую мову яго пераклалі Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч. Кніга Святланы Алексіевіч закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час «перабудовы» і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца мысленне савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе «часам сэканд-хэнд».

Спампаваць кнігу абсалютна бясплатна можна тут.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter