Совсем скоро в мире пройдут очередные зимние олимпийские игры, по этому поводу (напомним, всю олимпийскую российскую сборную не пустили на игры из-за допинговых скандалов) наш многократный чемпион по муай тай написал в своих соцсетях пост о том, что и он «страдает» от проверок спортсменов на стимуляторы. Рассказал, что он единственный в своей команде, которого жестко контролируют и это «поўны гемарой». Дальше – слово спортсмену.
«Сябры! Хутка пачнуцца новыя Алімпійскія гульні, а з імі і новыя допінгавыя скандалы. Сам я для дасягнення сваіх перамог ніколі не карыстаўся допінгам і часцей за ўсіх з нашай зборнай праходзіў праверкі, хоць неаднаразова на прафесійным рынгу (дзе вельмі часта няма допінг-кантроля) я сустракаўся са спартоўцамі, чыё сумленне ў гэтым плане не чыстае і здавалася, што ад іх удараў можна разламіцца напалову. Я б не распавядаў вам гэтую гісторыю, калi б са мной не здарылася наступнае: пасля маёй перамогі на Сусветных гульнях-2017 з Міжнароднай федэрацыі муай тай прыйшоў запыт на маё імя, і вось на ўвесь 2018 год я – адзіны спартовец у нашай камандзе па Muay Thai якога WADA ўключыла ў сістэму пул-тэставання ADAMS, гэта значыць, на працягу ўсяго года я абавязаны запаўняць дадзеныя аб сваім месцы і часе знаходжання (гэта значыць адрасы і час трэніровак, спаборніцтваў, час і месца майго начлегу), у любы дзень ў паказаны час і месца могуць прыехаць допінг афіцэры і ўзяць пробу, афiгенны такі квэст, як вы разумееце. Я пражыў ўжо так цэлы месяц і хачу вам сказаць, што гэта поўны гемарой. Але ёсць і станоўчы момант – цяпер я дакладна ведаю, што такое планаванне, бо змяняць лакацыі ты можаш не менш чым за 24 гадзіны. Калі камусьці гэта важна, то ведайце: падтрымліваючы мяне, вы падтрымліваеце чысты спорт і чыстага спартоўца!»