6 мая 2019, 12:06

Уже несколько месяцев каждое воскресение в Бресте противники строительства аккумулятарного завода выходят на улицу «покормить голубей». Так брестчане выражают свой протест. Каждый раз кого-то задерживают. Например, вчера, 5 мая, милиционеры «запихивали в бобик» Виталия Шевеленкова, пока его сын, которому всего 4,5 года был в соседней машине. Описал задержание в своем Facebook брестский блогер Сергей Петрухин. Цитируем: 

«Гэта сын Віталя Шэвяленкава. Яму 4,5 гады. Тое, што ён перажыў сёння, магчыма запомніца яму на ўсё жыццё. 

Як распавёў сусед Раман, каля 11.30 ён пачуў крыкі на вуліцы каля № 11 на вул. Энгельса. Праз вакно ён убачыў, як яго суседа Віталя Шэвялянкова запіхвалі ў міліцэйскі бобік тры міліцыянта і адзін ў цывіным. Віталь зваў на дапамогу, крычаў: «Ратуйце!» У двух кроках ад іх стаяў сын Віталя і крычаў на ўсю вуліцу. Нейкім чынам міліцыянты адпусцілі Віталя. Ён ўзяў сына, пасадзіў у свой аўтамабіль, які стаяў побач, закрыў дзверы і кінуўся бегчы у бок парку Першага траўня. Мянтоўскі бобік раехаў за ім. 

Малы зачынены ў аўты ашалела крычаў. Праз некалькі хвілін аўто адчыніла жонка Віталя. Да яе ў кватэру зайшоў незразумелы лысы чалавек і сказаў, што ў іх машыне плача дзіця. Ён адмовіўся прадстаўляцца. Прыкладна ў той час Раман пачуў як нехта з міліцыянтаў далажыў па рацыі, што Віталя затрымалі па 17.1 і адвезлі ў Ленінскі РАУС. Намеснік начальнік УУС Брестскага аблвыканкама Генадзь Вайтовіч можа далажыць наверх аб яшчэ адной шыкоўнай аперацыі сваіх апрычнікаў. 

Жонка аднесла Віталю перадачу. Яна казала, што сын бычыў, як бацьку па назе ўдарыла дзверка бобіка і пытаўся у маці, ці занясе яна бацьку лекі для нагі. Мне вось цікава, выпадкова Генадзю Вайтовічу не патрэбна падлячыць галаву? Бо ў апошній час яна ў яго вельмі дрэнна працуе. 

З.ы. Віталь Шэвяленкаў з'яўляецца праціўнікам акумулятарнага завода і на дадзены момант знаходзіцца на бальнічным па дагляду за сынам».

Фото обложки: сын Виталия, FB Сергея Петрухина 

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter
По теме