2 ноября 2015, 18:51

Наведнікі афіцыйнага сайту мінскага баскетбольнага клубу адразу трапляюць на беларускамоўную версію. А калі іх нешта не задавальняе, могуць змяніць мову на англійскую.

Некаторыя матэрыялы на сайце па-ранейшаму застаюцца на рускай мове. «Зразумела, перадрукі з гіперспасылкамі на арыгінальныя крыніцы мы ставім з захаваннем мовы. Гэтага вымагаюць правілы капірайтынгу, і мы падкрэсліваем, што гэта не наш матэрыял», тлумачыць на сайце by.tribuna.com прэс-аташэ «Цмокаў» Зміцер Герчыкаў. Клуб падкрэслівае, што нічога нікому не забараняе, дазваляючы выбар паміж дзвюма мовамі: беларускай і англійскай.

«Цмокі-Мінск» — прафесійны баскетбольны клуб, заснаваны ў Мінску ў 2006 годзе. Ён аб'ядноўвае тры прафесійныя каманды: дзве мужчынскія і жаночую. Першапачаткова называўся «Мінск-2006», але ў 2012 годзе правёў рэбрэндынг.

Новая назва тлумачыцца старым паданнем, згодна з якім Мінск быў заснаваны волатам-асілкам, чарадзеем млынаром, які пабудаваў млын, малоў муку з камянёў і пёк хлеб, а па начах лётаў на млыне і збіраў па акрузе адважных і моцных да сябе ў дружыну. Гэтым асілкам быў Цмок, які прыняў чалавечае аблічча.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter