7 кастрычніка ў Мінску прэзентуюць другую частку кнігі беларускага гісторыка Ігара Мельнікава, якая прысвечана гісторыі Беларусі ў міжваенны час.
Новая кніга – лагічны працяг двух папярэдніх прац аўтара: «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.» (2014 г.) і «Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.» (2015 г). Трэцяя распавядае пра малавядомыя аспекты гісторыі заходняй часткі Беларусі і БССР у 1920-1940 гадах.
Першая глава прысвечана міжваеннаму дваццацігоддзю. Аўтар адмыслова не «разбіваў» яе на собныя падраздзелы пра заходнюю і ўсходнюю часцы нашай рэспубліцы. Таму што лічыць, што Беларусь – цэласная краіна, негледзячы на тое, што ў 1920-1930-я гады дзве яе часцы знаходзіліся ў складзе розных дзяржаў. Дарэчы Мельнікаў аналізуе сталінскія рэпрэсіі ў БССР, а пазней у далучанай да ёй Заходняй Беларусі – і гэда дае магчымасць зразумець карані сёняшніх праблем, якія мы маем ў працэсе фарміравання нацыянальнай свядомасці жыхароў незалежнай Беларусі.
Двадцать фактов о довоенном Минске. Прогулка по городу с историком
Прэзентацыя кнігі «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг. Паміж Варшавай і Масквой» адбудзецца 7 кастрычніка ў 18-00 у будынку Беларускага таварыства сяброўства і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (Мінск, вул. Захарава, 28). Падчас прэзентацыі Ігар Мельнікаў прадэманструе здымкі і артэфакты са сваёй багатай калекцыі і распавядзе, як ішла праца над новым выданнем.